Страница 29 из 31
— Давай, а то не ўтрываю i тут нараблю.
Вартаўнiк крутнуў люльку i пакацiўся да свайго стала па кiтайскi лiхтарык.
У прыбiральнi, адчуўшы палёгку, Залётнiк задаў сам сабе пытанне:
— А цi спакушу я сёння чарнаклубую палахлiўку?
І, пачуўшы станоўчы адказ, заправiў вытрасены чэлес у нагавiцы.
Паўночы давялося яму ўгаворваць працавiтую дзяўчыну не займацца iнфармацыйным шчытом, а аддацца больш прыемным адчуванням. Тая нарэшце зразумела, што становiшча крытычнае: або яна саступiць, а потым скончыць работу, або работа не скончыцца нiколi. Каб не лiчыць сябе абдзеленай, яна запатрабавала 50 даляраў наперад. Залётнiк сплацiў названую суму i авалодаў беласкурай баязлiўкаю тут жа, у майстэрнi рэкламнага агенцтва "Бегемот". Асаблiвую асалоду ён атрымаў з пазiцыi, якая ў старажытным Кiтаi мела наступны назоў: "Дзiкiя гусi, якiя ляцяць на спiне". Праўда, у нашым варыянце гэты палёт выглядаў так: Залётнiк ляжаў на спiне, а жанчына сядзела зверху спiнаю да ягонага твару. Адзiнае, што варта зазначыць, гэта найглыбейшасць фрыкцый. Пэўна, сума ў 50 даляраў цалкам задаволiла начную работнiцу, i адпаведна яна задаволiла Залётнiка цалкам.
Толькi асноўны пралёт Залётнiка быў не ў самой пазiцыi "Дзiкiя гусi, што ляцяць на спiне", а ў яе наступнасцi. Праз тры днi, калi ў мястэчку Глыбокае ён атрымлiваў чарговую партыю канцэнтраванага малака, дык заўважыў, што прычынаю зудлiвасцi ў паху i пад пахамi з’яўляюцца лабковыя вошы. Залётнiку давялося адкласцi камандзiроўку ў Маскву на адзiн дзень i схадзiць у спецыялiзаваны душ, дзе з дапамогаю карбафосу змылiся казытлiвыя непрыемнасцi.
Стоячы пад гарачымi струменямi, Залётнiк успомнiў лысую галаву вахцёра i ўхмыльнуўся — на лысiне вошы не вядуцца.
Юнак апынуўся ў травеньскiм парку, дзе i знайшлася незанятая лаўка. Ён збiраўся рыхтавацца да ўступных iспытаў у педагагiчную вучэльню. Трэба было вывучыць больш за дзесяць вершаў. Юнак старанна перапiсаў хрэстаматыйныя творы ў нататнiчак i кожныя заняткi пачынаў з паўтарэнняў. Вось i ў свежым парку, сеўшы на лаўку, ён замармытаў наступныя радкi Петруся Броўкi:
"Хiба ж на вечар той можна забыцца? / Сонца за борам жар-птушкай садзiцца.../ Дзеўчына ў светлай iскрыстай спаднiцы, / Быццам аблiтая промнямi, промнямi..."
З-за дзябёлай скульптуры жалезабетоннага аленя выйшаў пуцаценькi чалавечак у масiўных акулярах на глянцавым твары. Гладкi твар упрыгожвалi выгiнастыя вусны. Чалавечак зацокаў высокiмi абцасамi ў бок юнака.
"... промнямi зор / Пахне чабор. Пахне чабор..." — пра сябе паўтарыў будучы педагог.
Тым часам гладкатвары прыцокаў да юнаковае лаўкi:
— Выдатнае надвор’е, малады чалавек. Не часта бывае цёплая вясна. Трэба цанiць, калi пасярод траўня пачынаецца лета. Пагадзiцеся.
"Пахне чабор", — паўтарылася ў юначай свядомасцi.
— Згодны, лета лепей за зiму.
— Бачу, Вас хвалююць вершы. Маладыя гады, маладое дыханне. Я таксама люблю паэзiю, асаблiва iспанцаў. Ёсць у iх вершах агонь. "Бязмежна-пякучая, / лютая настальгiя / па тым, / што ёсць!" Вось такi верш "Поўдзень" караля паэзii Хуана Рамона Хiменаса. Як Вам, малады чалавек?
— А я паэзiю зусiм не люблю. Проста рыхтуюся да iспытаў у педагагiчную вучэльню, вось i даводзiцца запамiнаць розную дурноту: "Сонца за борам жар-птушкай садзiцца!" Лепей жа сказаць "за плотам" цi "за заборам" i не "садзiцца", а "сядае" i не "жар-птушкай", а "грыль-барам "Жар-птушка", дарэчы, ён тут побач.
— А Вы з’едлiвы, малады чалавек. І ўсе ж, маё iмя — Артур, — да юнака працягнулася пухнатая, цi то жаночая, цi то дзiцячая, ручка, — звычайнае каралеўскае iмя — Артур.
— Лёнiк, — юнак пацiснуў ватную канечнасць.
— Можа, мая прапанова Вас здзiвiць, але да справы... Вы спадабалiся мне. Я закахаўся! Травень, шаты, промнi, прахалодны цень. І тут юнак чытае вершы. Вiдовiшча ўразiла, i я не змог не падысцi, не загаварыць, не прызнацца.
Юнак паглядзеў на iдэальна паголены твар гомасексуалiста, пачырванеў i схаваў у кiшэнь нататнiк з экзаменацыйнымi вершамi.
— Няёмка не толькi Вам, але i мне неверагодна цяжка. Не бойцеся, больш за ўсё на свеце я ненавiджу гвалт. Ну пагадзiцеся, з маiмi фiзiчнымi данымi нi на якое насiлле разлiчваць не даводзiцца. — Гомiк цяжка ўздыхнуў. — Жыву я з мамаю. Цяпер яна на працы. І мы маглi б завiтаць да мяне. Ёсць цудоўныя парначасопiсы. Шчыра-сумленна скажу, яны такiя яскравыя, з самымi неверагоднымi здымкамi. Вы калi-небудзь бачылi аголенага гермафрадыта — жаночы твар, жаночыя грудзi, а памiж нагамi самы сапраўдны мужчынскi чэлес? Толькi невялiчкi, сантыметраў пяць. Цi, да прыкладу, у мяне ёсць плакат — адна жанчына адначасна спрабуе задаволiць пяцёх мужчын: першы ляжыць на спiне, уставiўшы сцяблiну ў похву; жанчына сядзiць на iм, выгнуўшыся так, што другi мужчына змог увагнаць стамбур у жаночую дупу; трэцi клiент атрымлiвае задавальненне праз мiнет; а чацвёрты з пятым даверылiся пяшчотным рукам.
"Трэба ўцякаць ад глянцатварай гнюснасцi", — вырашыў юнак.
— Ну дык пойдзем у госцi?
— Добра, толькi па дарозе зойдзем на хвiлiнку ў педагагiчную вучэльню, трэба ўдакладнiць расклад iспытаў.
— Мая iнтуiцыя не падвяла мяне!
Гомiк з юнаком выйшлi з парку праз цэнтральную браму, упрыгожаную белай каланадай.
— Не турбуйцеся, я нядоўга, — кiнуў юнак перад тым, як адчынiць дзверы вучэльнi.
Самазадаволены Гомiк застаўся чакаць каля срэбнабокай вазы, у якой красавалi жоўтыя нарцысы. Ён жа не ведаў, з якiм намерам юнак завiтаў у вучэльню. А прычына была не ў раскладзе iспытаў. Стрыечны брат юнака выкладаў там фiзiчную культуру, гэта ён i ўгаварыў хлопца сысцi са школы ў вучэльню i паабяцаў усялякую падтрымку.
Свайго брата, карчакаватага стрыжанага пад нуль маладзёна, юнак знайшоў у спартовай зале, дзе той судзiў гульню ў баскетбол.
— Спадар Кружаль, можна Вас на хвiлiнку, — паклiкаў юнак старэйшага брата.
Вiсклiвы свiсток спынiў гульню.
— Ты што, не бачыш, я заняты? Нешта здарылася? — на калiдоры спытаўся фiзкультурнiк.
— Да мяне прычапiўся Гомiк.
— Дзе? — фiзкультурнiк, вiдавочна, зацiкавiўся прыгодаю малодшага брата.
— У парку Чалюскiнцаў.
— А цяпер ён дзе?
— Чакае каля вучэльнi, круцiцца каля вазы з нарцысамi.
— Што мяркуеш зрабiць?
— Я ў цябе, мой настаўнiк, прыйшоў папытаць.
Старэйшы з братоў надзьмуў шчокi так, нiбыта хацеў сказаць слова ды забыўся адчынiць рот, потым ён, каўтануўшы нясказанае, прамовiў наступнае:
— Бiць такiх трэба! Згодны? Смяротным боем бiць i забiваць! Ідзi прызнач Гомiку спатканне ў парку Чалюскiнцаў гадзiне а восьмай, калi шарэць пачне.
Узбуджаны юнак падбег да Гомiка:
— Прабачце, Артур, тут якраз пачынаецца кансультацыя па лiтаратуры, i я мушу застацца, але калi Вы не супраць, дык давайце сустрэнемся ўвечары, у парку, каля скульптурнага аленя.
— А ў колькi? — На Гомiкавым твары праявiлася астуджанасць. — Ты ж ведаеш, я жыву з матуляю, а яна не любiць, калi позна затрымлiваюся.
— Гадзiне а восьмай, я буду чакаць Вас, Артур, — юнак, знарок не слухаючы адказу, вярнуўся ў будучую alma mater.
Расчараваны Гомiк падышоў да вазы i сарваў колькi нарцысаў, мусiць, для любай мамы.
У цёплым вечаровым парку людзей было наўздзiў шмат: шпацыравалi парачкi каханкаў, на лаўках вуркаталi пенсiянеры, бацькi гулялi з вазочкамi. Цяпло, робячы будзённую справу, мiж iншым зруйнавала жорсткi план стрыечных братоў.
— Усё ўскладняецца, — канстатаваў фiзкультурнiк.
— Ясна, не будзем жа мачыць на вачах у мамачак, дачушак i бабулек. Але чакай, ёсць варыянт. За аглядальным колам стаiць двухпавярховы дамок.
— Прыбiральня, — паспрабаваў удакладнiць фiзкультурнiк.
— Ды не, я кажу двухпавярховы. Дзе ты бачыў у парках двухпавярховыя прыбiральнi? Не перарывай. Гэты дамок — школа фiгурнага катання, пры iм ёсць агароджаны плотам пляц. Узiмку ён робiцца катком, а ўлетку ляжыць звычайная пустка. З трох бакоў яна мяжуе з паркам Чалюскiнцаў, а з чацвёртага боку...