Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 31 из 31



Пасля пярэпалаху, супакаення i вячэры жанчына не пярэчыла Дамавiковаму жаданню разабраць канапу i легчы разам пад адной коўдрай.

Першая блiзкасць не прынесла жанчыне чаканай асалоды, бо нерэгулярнае вядзенне палавога жыцця крыху прыгасiла прыродныя iнстынкты. А вось Дамавiк нацешыўся ўволю, пасля чаго сышоў прымаць душ. Вярнуўся ён зусiм хутка i спрытна шуснуў пад коўдру з вярблюджае поўсцi.

— Яшчэ? — здзiвiлася сонная жанчына, але ўзняла i рассунула свае доўгiя ногi з напедыкюранымi пазногцiкамi.

Дамавiк распачаў новы сеанс захапляльнага папiхвання з такiм iмпэтам, нiбыта i не займаўся гэтым штурханнем толькi што. Другое ўзаемапранiкненне скончылася для абаiх яркiм фiналам са стогнамi, ускрыкамi i дыфузiяй жыццедаравальных сокаў. Пасля чаго Дамавiк рэзка ўстаў з канапы i накiраваўся ў лазнiцу, адкуль не болей як праз хвiлiну вярнуўся.

— Ізноў? — прастагнала жанчына, у якой неставала сiлаў нават проста ахiнуцца коўдраю.

— Так! Апошнi раз, — зашаптаў Дамавiк i перакулiў гарачае цела са спiны на жывот.

Калi трэцяе злiццё пачало наблiжацца да кульмiнацыйнае кропкi i супрацьлеглыя iстоты былi ўжо гатовыя злучыцца ў адно непадзельнае цэлае, жанчына раптам усхвалявана закрычала:

— Чакай, чакай! Спынiся, iнакш ты зараз памрэш!

— Не памром! — аднекуль здалёк даляцела да распаленай гаспадынi.



— Памрэш, — прахрыпела тая.

— Не памром! — азвалася траiстае рэха.

Жанчына ўслухалася ў сваё ахопленае страсцю цела. Яна раптам уцямiла, што дзве рукi i адзiн чэлес не здатныя на тую колькасць пяшчоты, якая вадаспадамi лiецца на яе. Жанчына ачнулася: у празолкавым паўзмроку над ёй навiслi ажно тры Дамавiковыя галавы.

— Ратуйце! — яна тузанулася, спрабуючы вырвацца з ланцугоў пяшчоты, але не здолела i сцiшылася.

— Нашто ты вырывалася? Супакойся! — загаварыла барадатая галава. — Нам жа так добра, — яе падтрымала Дамавiкова галава, якую ўпрыгожвалi не кудлы, а зграбны чубок i вусы. — Не часта здараецца, каб нехта чуў, бачыў, а тым больш меў Дамавiка ў трох ягоных аблiччах: Бацькi, Сына i Дамавога Духа, — запэўнiла трэцяя паголеная i пастрыжаная пад нуль галава.

Жанчына скарылася з лёсам, i яе асалодам не было канца-краю аж да ранiцы.

А ранiцаю Дамавiк у выглядзе аднаго расхрыстанага мужчыны пакiнуў шаснаццацiпавярховы будынак.


Понравилась книга?

Написать отзыв

Скачать книгу в формате:

Поделиться: