Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 3 из 18

* * * Кусты чаромхі. Вецер цёплы наляцеў — белых кветак шэпт. * * * Старэнькі ровар, валізка з хлебам, кошык — стаяць ля слупа. * * * Вакно. Крыж рамы. Чутна, як муха гудзе. Стол. Посуд пусты.

Уладзімір Сіўчыкаў

* * * Утульны дворык… Першыя кроплі дажджу — пахне асфальтам. * * * Сад занядбаны, дол у пялёстках вішань. Ветраны вечар. * * * Прачнуўся ўранку. Млосна. Смага. Горкі пах. Стол непрыбраны. * * * Разгарну дзёньнік… Дзень адышоў у нябыт, бы кропля ў пясок. * * * Іржэўнік жорсткі, як зваротны шлях пакут. Нудны краявід. * * * Ідзём далёка… Хто падкажа, дзе канец гэтага шляху? * * * Мо застануцца нікім не пачутыя словы і думкі? * * * Пакой паўзмрочны. Лунае цюль фіранкі. Вільготны вецер. * * * Стаю ў лоджыі. Скончыўся цыганскі дождж, рыпіць фрамуга. * * * Бярозавы гай. Смак гаркавых лісточкаў. Важкі хрушч гудзе. * * * Патушыў сьвятло І пачуў — сьнег падае. Ноч па-над краем. * * * Валошку згледзеў і рады той сустрэчы ў чужой старонцы. * * * На сэрцы ўцешна: з-за хмар зірнула сонца імглістым ранкам. * * * Апала вішня — і ў шарую гадзіну дзень абярнуўся. * * * Зьнікае ў цемры ды зноў пад лямпіёнам кажан крыляе. * * * «Добрая душа», — пачуў пра свайго сябра. Ціхая радасьць. * * * Пралескі сумна палетак аглядаюць ля руін Крэва. * * * Нат і хвіліны спакою не зазнала маці ў самоце. * * * Імжысты ранак… Зноўку пішу краявід на пустым пляжы. * * * Сьвяты — хвіліны, калі адчуваю: праца ўдаецца * * * Сёньняшні сум, Нібы шэрань, што ранкам Кладзецца ў двары. * * * За каласочак Схапіўся для падтрымкі Ў хвіліну расстаньня. * * * Паліклініка… У стомленых паглядах — цяжар чаканьня. * * * О немаўлятка, што табе прысьнілася? Аж здрыганулася…

Адам Глёбус

* * * Кропля падае на лілёвы цёмны лёд і плыве ў вясну. * * * Ціха, сьнег ідзе, Толькі каляндар сказаў — надыйшла вясна. * * * Вясновым ранкам паліць у парку сьмецьце малады салдат. * * * Чорная ліпа, спавітая слатою, чакае цяпла. * * * Вежы аблокаў над каменнай гарою заружавелі. * * * Раніца ў шыбу ціха пастукалася… Пара над кавай. * * * Блакітны ранак, апрану ўсё новае у гонар вясны. * * * Першы дзень вясны, трэба ўмывацца сьнегам з самай раніцы.