Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 18 из 18

* * * Час адпачынку, і кожны нешта сваё ўспамінае. * * * Брата б убачыць, яго руку паціснуць, хоць на імгненьне. * * * Цыгарка ў руцэ, зьбіў попел, і агеньчык быццам прачнуўся. * * * Шэра-чорны цень у жыцьці пакідаю — свой фотаздымак. * * * Змоўкла радыё, тэлевізара сьвятло гасьне на вачах.

Віктар Шніп

* * * Сьвецяцца зоры. Кароткая дарога да роднай хаты. * * * Блішчыць сіні сьнег. Трэснуў на бочцы абруч. Едкі пах дыму. * * * Рыпяць арэлі. Птушка сьпіць на галінцы. Сьвеціцца шкельца. * * * Далёка дамоў. З куста падае лісьце. Халодны лівень. * * * Белая вішня. Узьляцела сініца. Сыплецца шэрань. * * * Высокая трава. Плыве па зялёнай вадзе пажоўклае лісьце. * * * Старая ня сьпіць. На тумбачцы сьвеціцца здымак старога. * * * Малады голуб лётае за матылём. Ціхія дрэвы. * * * Жанчыны рвуць лён. Шэры жаўрук у небе гаворыць з хмарай. * * * У хмаркі белай просіць піць перапёлка. Расьце збажына.

Андрэй Антонаў

* * * Зялёныя рунь і неба… Колер яе вачэй ня ўспомню. * * * Старая хата, у павуціне срабрыстай матыль засохлы. * * * Дождж. Спаць іду з надзеяю, што заўтра горад патоне. * * * Над мёртвай коткай дзяўчо ўкленчыўшы плача. Вечаровы час.

Понравилась книга?

Написать отзыв

Скачать книгу в формате:

Поделиться: