Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 17 из 18

* * * Затрапятаўся блакітны вітраж — вецер крануў галіны. * * * Сябра-верабей, ты прыляціш да мяне сумнай раніцай. * * * Аловак схаваў. Толькі вецер варушыць лісты паперы. * * * Яблыня-дзічка, ты ізноў нарадзіла толькі ападкі. * * * Што за хмарамі? Можа, і там, па небе сыпле дробны дождж? * * * Жоўтае лісьце, дробныя хвалі нясуць. Холад лужыны. * * * Зробіць смачнымі яблыкі з антонаўкі халодны вецер. * * * Лясныя сьцежкі, размыты доўгім дажджом, верасень ідзе. * * * Хавайся хутчэй, вадамер. Бачыш, лісьце жоўтае плыве. * * * Сухое лісьце. Вецер зжоўклай газэты старонкі панёс. * * * Конік засьпяваў у пажаўцелай траве. Сёньня так сумна. * * * Кошык з грыбамі панёс чалавек — сьціхлі конікі ў траве. * * * Ад каго схаваў жоўтае лісьце вецер пад агароджай? * * * Праз мокрае шкло паглядзі на праходжых, што шпарка ідуць. * * * Ніхто ня ўбачыў, я спыніўся ў натоўпе, стаю пад дажджом. * * * Грак над ворывам, паляцеў уздоўж груда, крыкнуўшы ветру. * * * У белай місе, нібы вока восені, чырвоны яблык. * * * Камарык зьвініць? Ці сухую галінку гайдае вецер? * * * На хвалях ракі алешыны ліст паплыў… Дзе ён спыніцца? * * * Шэпча аб нечым мне мурзатая грубка. Восеньскі вечар. * * * Чарку гарэлкі наліў і выпіў адзін. Ня маю сябра. * * * Хто з нас больш сумны? Гэты дождж параўнаю са сваім жыцьцём. * * * Запалі ліхтар. Кроплі дажджу прачнуцца на маім вакне. * * * У цёмным кутку пачапельнік драўляны. Мокры капялюш. * * * Комін фабрыкі. У лужыне мазута. Мокрыя боты. * * * Шклянка ля крыжа на вясковых могілках зьбірае лісьце. * * * Хто гэтай ноччу наведае ліхтары? Холад верасьня. * * * Доўга пью каву, аб жыцьці разважаю. На вуліцы дождж. * * * Каля вогнішча, змокшы наскрозь пад дажджом, прысеў адпачыць. * * * У маім доме лістападаўскі вецер зачыніў дзьверы. * * * Зорнае неба. Доўгімі зрабіў цені высокі ліхтар. * * * Месяц не ўзыйшоў. Ліхтары ўздоўж дарогі — маё сузор'е. * * * Сёньня здалося — не вярнуцца ніколі мне да Радзімы. * * * П'е чарку адзін, бо на Радзіме сваёй ня мае сябра. * * * На мапу гляджу: вось родныя мясьціны, так недалёка. * * * Шкляначку кавы купіў і сьпяшаюся дадому, зварыць.