Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 16 из 18

* * * Ядлаўцовы куст на пясчаным узгорку. Чэрвеньскі ранак. * * * Кавалак хлеба. Муха над вухам зьвініць. Кубак малака. * * * Выйшаў з кватэры, толькі рэха вітае мяне на сходах. * * * За будынкамі стракатаю хмараю зьніклі галубы. * * * Сінія груды на поўначы Чэхіі ў сонечны дзень. * * * Руды сабака брэша за весьніцамі… Няўжо я чужы? * * * Як моцна дрэва за глебу трымаецца… Зрываю кветку. * * * Ценем фіранкі крэсьліць паперу вецер, складае свой верш. * * * Руіны мура, ізноў ты стаў валуном, камень на груду. * * * Фарбую сьцяну. Ці знойдзе шэры павук сваю шчылінку? * * * Ядлаўцовы куст выкінулі на пясок хвалі верасу. * * * Засохла дрэва. І жукі-дрывасекі тут завяліся. * * * Сена варушу. Нават у летніх травах схавана восень. * * * Добрая душа, падары цыгарэтку, запалім разам. * * * Павуком пабег чырвона-чорны камбайн у жоўтым жыце. * * * Ляжу пад дрэвам, а ў галаве ні думкі, адпачываю. * * * Ядлаўцовы куст, ці чалавек на грудзе махнуў рукою? * * * Залаты жучок раптам мільгануў і зьнік — вецер у траве. * * * Ты не сумуеш Па ветру над возерам, жучок-плывунец? * * * Кветку не кранай, бо загудзе на цябе раззлаваны чмель. * * * Здароў, землякі! На слупе пры дарозе рэжу слова «Менск». * * * Гарбаты жучок, на плячах сваіх схаваў лёгкія крылы. * * * Прылёг на зямлю. Адкінуўшы рыдлёўку, адпачываю. * * * Заварушыўся каля берага чарот, выпаўзла жаба. * * * Да дому прынёс на адзежы кастрыцу. Хораша ў лесе. * * * Пакінуты дом, ці будуецца новы? Шарая гадзіна. * * * Стомлены працай. Прыемны холад вады. Доўга мыюся. * * * Чыркнуў запалкай. Вастракрылы матылёк сьвеціцца ў цемры. * * * Грукнулі дзьверы. Пацягнула скразьняком… Прачнуўся ноччу. * * * Жнівеньскі месяц праглынулі аблокі. Халодная ноч. * * * Старога сябра галава пасівела. Месяца сьвятло. * * * Ляжаў і слухаў, вось крокі праходжага далей і далей. * * * Чыркнуў запалкай. Вецер, не тушы ўначы крылы полымя. * * * Што мне трэба ўзяць? Яблык у кішэнь паклаў. Холад раніцы. * * * Пасьля хваробы выйшаў на двор прайсьціся. Халодны вецер. * * * Колькі кастрыцы! На белым грыбе сьлімак адпачывае.