Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 15 из 18

* * * Грукнулі дзьверы. Дзіцячая калыска. Халодны пад'езд. * * * Скокнуў верабей: толькі сьнегу камякі сыплюцца з галін. * * * Белая нуда. Толькі недзе пад сьнегам схавалася мыш. * * * Зімовы вечар. З запісною кніжкаю сяджу ў куточку. * * * Печку адчыніў: пасівелі вугалькі, попел варушу. * * * У качагарцы прытуліўся да печкі — прыемна, цёпла. * * * Сыпле дробны сьнег. Побач даўно ўжо няма блізкага сябра. * * * На сьнезе пісаў хоку сёньня — не дарма існую ў жыцьці. * * * Зімовы вечар. Між небам і зямлёю сьвятло мястэчка. * * * Зімовы вечар. Цыгарка праходжага і тая зьнікла. * * * Маці на кухні, пах смажанага сала — вайсковы ўспамін. * * * Трымаю ката, ціха сэрца тахкае, мяккае цяпло. * * * Прачнуўся ноччу. Па калідоры хаджу. Бясконцая ноч. * * * Казарма. Ліхтар. Чакаю мінулага. Цяжкі ўспамін. * * * Сьвяточная ноч, грукае ў шыбу маю толькі вятрыска. * * * Устаўшы рана, выпіў з хлебам гарбаты, палю цыгарку. * * * Між роснай травы дзьмухавей захістаўся. Халодны ранак. * * * У сонечны дзень нерухомае неба раньняй вясною. * * * Жорсткая трава. Яшчэ трымае холад зямля вясною. * * * Ледзь дакрануўся да дзьмухавея — адчуў — вецер над полем. * * * Зярністы пясок, ён не трымае доўга, нават лужыны. * * * На бярэзінах дробнае лісьце дрыжыць. Майскія сьвяты. * * * Доўга дзівіўся: рэшткі сьнегу на полі склалі малюнак… * * * Кавалкі неба хмарай разарваныя. Блакітны вецер. * * * Неба сьпявае? Ці за сонцам схаваўся маленькі жаўрук? * * * Змокшы пад дажджом, хаваюся пад брамай. Сумны сакавік. * * * У качагарку спусьціўся, але печка ўжо не гарыць. * * * Спаць так кладуся: лёгкі вецер Радзімы хай прысьніцца мне. * * * Спаць не кладуся, доўга гартаю кнігі. Прыемная ноч. * * * Сьвятло маланкі. Месяц за хмарамі зьнік так незаўважна. * * * Сёньня ноччу ў сьне ізноў бачыў Радзіму. Сумны прачнуўся. * * * Так хочацца спаць! Раніцы прамень у твар, прачынаюся. * * * Чарга ў лякарні няўтульнае крэсла… Прыемны скразьняк. * * * Галінка вярбы. Дакрануўся, і зьніклі кропелькі расы. * * * Апранаюся. З хлебам выпіў гарбаты. Ранак прачнуўся. * * * Дзень нараджэньня. Апрануў вайсковы фрэнч. Халодны жнівень.