Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 14 из 18

* * * Правёў рукою па сьвежай атынкоўцы, прыемны холад. * * * Жучок-прусачок, нашто так сьпяшаесься схавацца хутчэй? * * * Кусты парэчкі. Колькі ягад тут! Побач восы вядуцца. * * * Над канюшынай цяжка гудзе чорны чмель, шмат працы яму. * * * Пад грушай старой лёг жаўнер, скінуў боты, вочы заплюшчыў. * * * Хто мне падкажа гэтай кветачкі назву? Слухаю вецер. * * * Гнілая дошка. Колькі дзірачак у ёй шашаль натачыў! * * * Ці ведае ён, камень на дне рэчкі, летнюю сьпёку? * * * Жнівеньскі вецер. У анучы на плоце вырасьлі крылы. * * * Чорны матылёк. Што шукае ён? Можа, чорную кветку? * * * Сьцяжынка ў полі. Конікі суха зьвіняць на цёплым пяску. * * * Куды ж, таполі, вы пайшлі чарадою, уздоўж дарогі? * * * Верабей ляціць, не схаваецца ў траве белы матылёк. * * * Летнім вечарам кожны ліхтар над шашой кліча матылькоў. * * * Вецер. Возера. Ціха чоўн пусты плыве. Сонца садзіцца. * * * Запаліў сьвятло: напалоханая мыш зьнікла ў шчыліне. * * * Жоўтае лісьце вецер на ганак прынёс. Як пераступіць? * * * Дрэвы ў тумане? Не, гэта паляць лісьце восеньскім ранкам. * * * Лапкі елачак мне ворагамі сталі. Зьбіраю грыбы. * * * Восень. Сухую галінку не пазнаеш на дрэве жывым. * * * Не вылучаюся, я — звычайны праходжы. Іду пад дажджом. * * * А дзе ж схавацца павучку-вандроўніку? Восеньскі дожджык. * * * Тапалёвы ліст у восеньскай бязважкасьці паплыў да зямлі. * * * Да маёй нагі прытуліўся сабака. Не спыняйся, дождж! * * * Шукаю ўначы на хвалях эфіру родную мову. * * * Ля кніжнай шафы разьбіраю паперы, раптам — верш Басё. * * * Ня маю ў жыцьці нічога, хіба ў сшытку некалькі вершаў. * * * Як цяжка знайсьці словы, і гэта мая родная мова. * * * Лапкамі елак свой пакой упрыгожыў, сьвяточны настрой. * * * Бяз сэнсу жыву, учора і так штодня. Холад раніцы. * * * Адчыніў дзьверы: варушыцца на сходах мой цень зламаны. * * * Замерзла ноччу вірлівая крынічка, белая нуда. * * * Доўгі, доўгі дзень. Сёньня мне ліст ад маці павінен прыйсьці. * * * Ад брата сёньня паштоўку прынесьлі мне. Чакаю вясну. * * * Узяў фуфайку, успомніў нябожчыка, дзеда Валодзю. * * * На першым сьнезе сьмецьце — кінула восень лісьце зь бярэзін.