Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 13 из 18

* * * Ці не вар'яцтва — марыць пра бессьмяротнасьць лютаўскай ноччу? * * * Лётае вецер, страсае зоры на сьнег, рыпяць таполі. * * * Ідзе гадзіньнік. А куды? Невядома. Спыню маятнік.

Максім Клімковіч

* * * За шклом вэранды, у цемры шолах бэзу; ліпеньская ноч. * * * Праз дожджык бачу шэрую вільгаць муроў. Восеньскі горад. * * * Спыніўся цягнік. Насупраць твары людзей. Ізноў дарога. * * * На дне фантана голуб дзяўбе жоўты ліст. Восеньскі ранак. * * * Паліць лістоту сумны маўклівы дворнік. Хлебны пах клёну. * * * Чакаю гасьцей. Халодны гузік званка хто першы кране? * * * Вышэй за дамы павырасталі дрэвы, што мы садзілі. * * * Сягоньня дзеці не знайшлі яблыкаў у старым садзе. * * * Над старой студняй я адпусьціў каменьчык. Чаканьне ўсплёску. * * * Прайшлі машыны, шум сьцішыўся і зьнік. Гарачы вецер. * * * Як доўга ехаў праз гарады, празь вёскі адной дарогай. * * * Сьвятло маланкі: зьнік у вільготнай цемры нерухомы лес. * * * Спяшаюся. Над горадам нацягнуты лук маладзіка. * * * Драўляны мост. Мір. Ідзе стрыножаны конь — рыпяць масьніцы. * * * Зімнае неба. З трэскам падае на дол празрысты яблык. * * * Вось і прыехаў у бела-шэры горад; мо хто сустрэне? * * * Адчыніў вакно: гукі аўтамабіляў, халодны вецер… * * * Адзін у хаце, запаліў цыгарэту, робіцца цёпла.

Міраслаў Шайбак

* * * Куды ж ты вядзеш, сьлед, пакінуты на сьнезе вялікім зьверам? * * * Якія ж людзі дробныя на бязьмежным зімовым полі… * * * Месяц-павучок тчэ павуту з галінак. Зімовы сквэрык. * * * Запісаў словы на сьнезе, няхай гінуць пад промнямі цяпла. * * * З радыятарам павітаўся ў пад'езьдзе. Лютаўскі вечар. * * * Завеі, сьнегам не засыпайце ўночы нашыя брамы. * * * Прыемна глядзець, як на чорнай паніве смажыцца бульба. * * * Зімовая ноч. Пад песьні прыёмніка выпіў гарбаты. * * * Цыгарэтны дым: у паветры паплылі шэрыя кветкі. * * * Пэўна, учора глядзеў на сьнег — ды раптам каткі на вербах. * * * Бясконца б ехаў у кодабе машыны празь вясновы лес. * * * Перабіраю каменьчыкі ружанца — прыемны холад. * * * Кусты чаромхі. Чырвань на белых кветках — колер сьвітанку. * * * Стромкі завулак. Жвір рыпіць пад нагамі. Імжа… Дзень… Цяжка…