Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 11 из 18

* * * Гляджу на шэрань і не магу пакінуць занятак марны. * * * Мокрая далонь — бо на ёй дадому нёс першы цёплы сьнег. * * * Марозны ранак, двухгадовая дачка шукае поўню. * * * Падняўшы з долу, павесіў на галіну дзіцячы шалік. * * * Ціха, сьняжынкі на паркавыя вазы апускаюцца. * * * Надпіс на сьнезе, вецер схапіў і панёс белую думку. * * * Белая шыба; сонечны, марозны дзень толькі пачаўся. * * * Шэрань на слупах. Не спыняецца цягнік ля вясковых хат. * * * Сваім холадам бела-блакітны аркуш запалохвае. * * * Парэзаў палец, выціраю цёмную кроў зь белага стала. * * * Згадаю вясну — сьнег і лёд на імгненьне зазелянеюць. * * * На ўчарнелы парк зноў зімовыя дажджы сеюцца штодня. * * * За нізкім плотам цяпла й вясны чакае гарод пад сьнегам. * * * Апякаюць твар вецер і сьнежаньскі дождж, лёд на паліто. * * * Цаліком іду, сорак дзён парожняя дзедава хата. * * * Пануе шэрасьць — на местачковым пляцы туман адліжны. * * * Засьнежаны сквэр, сабачы брэх над рэчкай разьлягаецца. * * * Качар на хвалях вузкай балотнай рэчкі, сьнег на берагах. * * * Пяро на сьнезе кінула чорная птушка, каму, як ня мне? * * * Так па-японску — празь белыя жалюзі глядзець на зіму. * * * За вакном ляціць вечарова-чорны сьнег праз маю душу. * * * На зялёны лёд бела-жоўты цяжкі сьнег падае праз дождж. * * * Вечар, ліхтары над пустой дарогаю нахіліліся. * * * Шафа зь люстэркам, там сьпяць пах нафталіну і зімовы дух. * * * Мяккі сьнег ляціць; раптам шэры матылёк у памяці ўзьнік. * * * Брудны шэры сьнег вечаровае сонца пазалаціла. * * * Чужы чалавек прапанаваў зь ім выпіць моцнай гарбаты. * * * Навокал сьнегу — ні прайсьці, ні праехаць — насыпаў люты. * * * Цьвярозы мароз, за лесам вежавы кран, лілёвы вечар. * * * З дачкой на руках дамоў, на пяты паверх, падымаюся. * * * Чорная кава астыла канчаткова, нарэшце — крокі. * * * Сьвятло зьбіраю, каб асьвятляць сьвет сноў зімовай ноччу. * * * Надакучвае пасылаць падарункі самому сабе. * * * Чорны тэлефон, як скарбонка, прыхаваў галасы сяброў. * * * На адпачынку раніцай люблю згадаць каляровы сон. * * * Дваццаць год прайшло, а ракавіна тоіць галасы мора.