Страница 50 из 62
28
На доўгі, ox, які доўгі час усталявалася ціша. Краёчкам вачэй Пшык злавіў цэлае мора стурбаваных, напятых ад чакання твараў, якія запаўнялі пляц знадворку.
– Нас жа лінчуюць? – шэптам запытаўся ён.
– Не перабольшвай, – мякка прамовіў Глыбакадумны.
– «Сорак два»! – заверашчаў Лунквілоўскі. – Гэта ўсё, што ты можаш сказаць нам за сем з паловаю мільёнаў гадоў працы?
– Я скурпулёзна пераправерыў гэты адказ, – прамовіў камп’ютар. – І гэта, клаву на адсячэнне, менавіта Той Самы Адказ. А каб ужо быць абсалютна шчырым з вамі, дык дадам, што праблема палягае ў тым, што вы самі не надта ведаеце, як гучыць пытанне.
– Ведаем, ведаем пытанне! Гэта ж Вялікае Пытанне пра Сэнс Жыцця, пра Сусвет і Усё Такое, – заблагаў Лунквілоўскі.
– Вось і скажыце яго мне, – зазначыў камп’ютар з інтанацыяй выдатніка, які паблажліва трывае кампанію двоечнікаў-паўдуркаў.
Пакуль ашаломленыя мужчыны перылі вочы ў камп’ютар, а таксама адзін на аднаго, у кабіне панавала моташная цішыня.
– Ну, ведаеш, пра Усё... Такое... – квола пачаў быў Пшык.
– Дзіва што! – выгукнуў Глыбакадумны. – Як толькі вы будзеце дакладна ведаць, як гучыць пытанне, то і дазнаецеся, што азначае мой адказ.
– Усё прапала... – прамармытаў Пшык, адшпурнуўшы нататнік і змахнуўшы дробненькую слёзку.
– Добра-добра, а ці не можаш нам сказаць гэтае пытанне ты? – не адставаў Гіунквілоўскі.
– Вялікае Пытанне?
– Так!
– Пра Сэнс Жыцця, Сусвет і Усё Такое?
– Так, так!
На пэўны час Глыбакадумны паглыбіўся ў развагі.
– Спрытна вы! – урэшце вымавіў ён.
– Дык ты можаш? – сарваўся на крык Лунквілоўскі.
Глыбакадумны зноў на доўгі час задумаўся.
– Не, – нарэшце вырашыў ён.
Абодва мужчыны знясілена паваліліся ў крэслы.
– Але я ведаю таго, хто зможа, – прамовіў Глыбакадумны.
Мужчыны хапатліва павярнулі галовы ў ягоны бок.
– Хто?! Кажы нам!
Раптам убачыўшы, што яго цела паволі, аднак, няўмольна рушыць у бок прыборнай панэлі, Артур адчуў, як яго яўна няісная скура на галаве пачала варушыцца. Аднак неўзабаве ён зрабіў высерву, што папросту на гэтым этапе той, хто рабіў відэазапіс, зрабіў буйны план.
– Я кажу пра той камп’ютар, які прыйдзе пасля мяне, – нараспеў сказаў Глыбакадумны: ягоны голас зноў набываў стыль прафесійнага прамоўцы. – Камп’ютар, чые найменшыя параметры я не варты і не ў стане падлічыць – і нягледзячы на гэтую нявыкрутку, я сканструюю яго для вас. Камп’ютар, які зможа падлічыць Вялікае Пытанне да Таго Самага Адказу. Камп’ютар нагэтулькі вытанчанай мысліўнай канструкцыі, што нават арганічнае жыццё будзе з’яўляцца ўсяго толькі часткай яго аперацыйнай матрыцы. І вы самі зможаце авалодаць новай тэхналогіяй. спусціўшыся на камп’ютар, каб кіраваць яго праграмай, разлічанай на дзесяць мільёнаў гадоў! О, так! Я такі распрацую яго для вас. І дзеля вас дам яму імя. Ён будзе называцца... Зямля!
Пшык кінуў позірк на Глыбакадумнага.
– Што за ідыёцкая назва! – вымавіў ён, і яго разрэзала з ног да галавы.
Лунквілоўскі жа ні стуль ні ссюль пакрыўся жахлівымі язвамі. Прыборная дошка камп’ютара пайшла плямамі і трэснула, сценкі ўспыхнулі і абрынуліся, а падлога ў рубцы склалася разам са столлю...
Пердылюбібляйц стаяў перад Артурам, трымаючы ў руках два драты.
– Стужка скончылася, – патлумачыў ён.