Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 34 из 62



Ён пацепнуў плячыма:

– Я ўпэўнены, што гэта мёртвая планета і толькі таго.

– Невядомасць мяне проста поедам есць, – паскардзіўся Артур.

У нашыя дні стрэс і стан нервовай напругі лічаць сур’ёзнай грамадскай праблемай ва ўсіх частках Галактыкі і таму, – дзеля таго, каб сітуацыя ні ў якім разе не пагоршылася, – варта зрабіць так, каб далейшае развіццё падзеяў было выкладзена загадзя:



1. Дадзеная планета – сапраўды тая самая легендарная Магратэя.

2. У хуткім часе адбудзецца запуск смерцяносных ракет, які выканае старажытная абарончая сістэма. Гэты запуск спрычыніцца да таго, што разаб’юцца тры кубачкі кавы і адчыніцца клетка для мышэй, закрасуецца сіняк на чыімсьці перадплеччы і раптоўна з’явяцца на свет Божы – і не менш раптоўна сыдуць з яго – гаршчок з петуніямі і ні ў чым не вінаваты кашалот.

Таямніцай застанецца, на чыім жа перадплеччы закрасуецца сіняк. Менавіта гэтая падрабязнасць абсалютна спакойна можа зрабіцца цэнтральнай інтрыгай аповеду, паколькі яна не мае абсалютна ніякай важнасці.