Аннотация
Быков Василь
Адна ноч (на белорусском языке)
Васiль Быкаў
Адна ноч
1
"Юнкерсы" з'явiлiся раптоўна.
Iх крыжастыя iмклiвыя ценi нечакана выслiзнулi з-за стромкiх, разбiтых мiнамi чарапiчных дахаў i абрынулi на горад iмпэтны грымотны рэў. Запаволiўшы бег, Валока ўстрывожана глянуў у задымленае пажарамi неба i, заўважыўшы, што ад блiжэйшага самалёта ўжо адвалiлiся першыя бомбы, скочыў пад чыгунную агароджу, збоч вулiцы. Некалькi доўгiх секунд гэты немалады ўжо, крутаплечы i рукаты баец у шапцы i цеснай старой гiмнасцёрцы, сцiснуўшыся нутром, чакаў. Бомбы рванулi ў скверыку за агароджай, зямля сударгава скаланулася, тугая гарачая хваля ўдарыла Валоку ў спiну, балюча аддалася ў вушах, нешта коратка i звонка бразнула побач, i затым вулiца, шэрыя дамы i сквер патанулi ў вiхуры шызага пылу.
"Паўтонная, не меней", - падумаў Валока, выплёўваючы з рота пясок. Наўкола лапацела - ляскала аб дол каменне, цэгла, кавалкi асфальту; у паветры пыльнымi стр...
Отзывы