Аннотация
Станiслаў Ежы Лец
З "Непрычасаных думак"
Пераклад: Уладзiмiр Арлоў
"Гнiль завялася ў Дацкiм каралеўстве!" Якая ты неабсяжная, Данiя! N. пасiвеў ад успамiнаў, якiя сам прыдумаў. Будзьма самi дзьмуць у свае ветразi! З рэцэнзii: "Яго паэзiя адметная высакароднай беднасцю духу". Сатырыкi, пазбягайце слоў! Няхай гавораць лiчбы! Мяжу думкi шукайце на мапе. На вочнай стаўцы труп не апазнаў забойцы. Першая ўмова неўмiручасцi - смерць. Свабоду нельга сiмуляваць. Трэба павялiчыць колькасць думак настолькi, каб на iх не хапiла наглядчыкаў. А раптам Бог стварыў мяне, каб я быў у яго за атэiста? Нават у яго маўчаннi былi граматычныя памылкi. Кожны век мае сваё сярэднявечча. У навучанне жанглёра абавязкова павiнна ўваходзiць няведанне законаў фiзiкi. Не расказвайце сваiх сноў. А раптам уладу захопяць фрэйдысты! Калi б ты прыйшла на спатканне яшчэ пазней, я зрабiўся б Пятраркам. Цi зручны гэта светапогляд - скептыцызм? Скептыкi глядзяць на гэта ск...
Отзывы