Аннотация
Янка Брыль
Выбраныя творы
Думаючы пра вечнае, бачыць штодзённае
Янка Брыль — класік нацыянальнай літаратуры. Заняў ён гэтае ганаровае месца не па афіцыйным загадзе і не з афіцыйнага дазволу. Многія ягоныя творы сёння сталі хрэстаматыйнымі. Яны вывучаюцца ў школе і ў вышэйшых навучальных установах. Яны ў беларускай літаратуры, найперш у прозе, вызначылі, па сутнасці, стварылі, вельмі яркую і глыбокую лірычную плынь. На канец дваццатага стагоддзя плынь надзвычай перспектыўную. Яны, нарэшце, сталі незаменным набыткам у духоўным жыцці нацыі і народа.
Янка Брыль — пісьменнік-наватар. Наватар па самой прыродзе таленту — непасрэдна лірычнага, па-філасофску заглыбленага. Разам з тым уся творчасць пісьменніка грунтуецца на глыбокім засваенні гуманістычных і рэалістычных традыцый сусветнай літаратурнай класікі, у першую чаргу — расейскай, польскай, беларускай.
На сённяшні дзень Янкам Брылём пройдзены вялікі жыццёвы і творчы шлях. Шлях значны, прыгожы. 4 жніў...
Отзывы