Аннотация
Леанiд Панасенка
Пралюбадзейства
Пераклад: Галiна Шаранговiч
Душа Георга Вiльгельма Фрыдрыха Гегеля ўтульна расцяклася па паверхнi сонечнай батарэi арбiтальнай касмiчнай станцыi i разам з шматтоннай грамадзiнай цiха наблiжалася да сваёй даўно забытай радзiмы, якую беззваротна пакiнула больш за сто пяцьдзесят гадоў таму назад. I душу фiлосафа, i станцыю падсiлкоўваў сонечны вецер, але яны адно аднаму не перашкаджалi, бо першая належала свету Абсалюту, спiрытасферы, а другая ўяўляла сабою адно з найдасканалейшых стварэнняў вечнага свету. Гегелева душа, падкрэслiм гэта на ўсялякi выпадак, была цалкам матэрыяльная, але нездарма кажуць: цi шмат той беднай душы трэба.
Таму, хто б здолеў убачыць аўру Абсалюту збоку, адкрылася б зусiм будзённае вiдовiшча: вакол планеты кiпiць шматслойнае варыва з мiльярдаў светлякоў асобных душ, розных, як i зоркi, па яркасцi, якiя павольна ўсплываюць з паверхнi Зямлi, злучаюцца ў спiралi i купы; некуды iмчаць цi, наадварот, заст...
Отзывы