Аннотация
Сименон Жорж
Порт у тумане (на белорусском языке)
Жорж Сiмэнон
Порт у тумане
Пераклад: Алесь Асташонак
I. КОШКА Ў ДОМЕ
Калi а трэцяй гадзiне дня яны ад'язджалi з Парыжа, яшчэ свяцiла няшчодрае восеньскае сонца. Не паспелi даехаць да Манту, як у купэ запалiлi лямпы. А калi мiнулi Эўрэ, за акном была ўжо цемрадзь. Нарэшце запацелае шкло аблажыў такi густы туман, што ў iм танулi нават чыгуначныя агнi.
Уладкаваўшыся ямчэй у куце, Мэгрэ прытулiў галаву да сцяны i, прыплюшчыўшы вочы, машынальна назiраў за двума пасажырамi насупраць - такiмi непадобнымi адно да аднаго.
Капiтан Жарыс спiць. Парык з'ехаў набок - вiдаць яго абсалютна голы, што тое калена, чэрап. Гарнiтур памяты.
А Жулi, склаўшы рукi на сумачцы са штучнай, пад кракадзiлавую, скуры, стараецца, нягледзячы на стомленасць, захоўваць задуменны выгляд.
Камiсар крымiнальнай палiцыi Мэгрэ прывык, што ў яго жыццё вiхурай урываюцца незнаёмыя людзi, цэлымi днямi, тыднямi...
Отзывы