Аннотация
Сахiба Абдулаева
Панаванне жанчын
Пераклад: Павел Марцiновiч
Выехаўшы за межы горада, машына прыбавiла хуткасць. Сакавiтая зелень палiўных палёў, чаргуючыся з жаўцiзной палос выпаленай сонцам травы, iмклiва праносiлася мiма i, быццам знiкаючы з жыцця, заставалася дзесьцi далёка ззаду.
Горы з вяршынямi, ахутанымi смугой, з рэзкiмi белымi кляксамi ледавiкоў, прысунулiся. I ў наблiжэннi гэтым было абяцанне доўгачаканай прахалоды.
- Паветра якое! Што за паветра!
- Праўда, - пацвердзiў Сарвар, заклапочана зiрнуўшы на нашага сына, якi стомлена заснуў на маiх руках.
- Дзядзька, напэўна, зачакаўся, - сказаў Фатых. - Хутка прыедзем, вось тады зразумееце, што такое сапраўднае горнае паветра!
Сарвар зноў паглядзеў на нас з сынам, збавiў хуткасць, сказаў нягучна:
- Давайце перадыхнём, бо ўжо дзве гадзiны ў дарозе.
Я ўдзячна ўсмiхнулася яму. Малы сапраўды стамiўся. Але калi Сарвар спынiў машыну на абочыне дарогi, ён расплюшчыў...
Отзывы