Аннотация
Сименон Жорж
Пад страхам смерцi (на белорусском языке)
Жорж Сiмэнон
Пад страхам смерцi
Пераклад: Алесь Асташонак
I
Першае пасланне, паштоўка з каляровай выяваю палаца Негуса* ў Адыс-Абебе i эфiопскай маркаю, было, як, зрэшты, i ўсе наступныя, лаканiчнае:
"Вось я цябе i знайшоў, сабака. Пад страхам смерцi, прыгадваеш?
Твой даўнi знаёмы Жуль".
* Негус - тытул iмператара ў Эфiопii да скасавання манархii.
Аскар Лябро атрымаў гэтую паштоўку праз колькi тыдняў пасля вяселля дачкi. У той час ён уставаў штодня ў пяць гадзiн ранiцы i выходзiў на сваёй лодцы ў мора лавiць рыбу. Вяртаўся ён зазвычай гадзiн у адзiнаццаць, амаль заўсёды акурат пасля таго, як у дом да яго прыносiлi пошту.
Пакiдалi яе на столiку ў калiдоры.
У гэты самы час панi Лябро прыбiрала пакоi на другiм паверсе.
Цi спускалася яна тады ўнiз, цi заўважыла гэтую надта ўжо маляўнiчую паштоўку? Ва ўсякiм выпадку, мужу, калi ён вярнуўся, яна н...
Отзывы