Аннотация
Алесь Аркуш
Грыфон
Паэма
1
Зь мясьцiны А ў мясьцiну Б ляцеў, як баба на мятле, як рэактыўны самалёт, як трохгаловы цмок-пiлёт,
ляцеў - кугiкаў - совы? совы! гайдаў нябёсаў сiнi човен i рагатаў, i бiў у звон, як быццам усявышнi ён,
i крыламi падрапаў сонца, ляцеў над Полацкам бясконца, як транспарант "Memento mori", як байка блазна-фантазёра.
Цi ява гэта? Можа сон? У небе - медзяны Грыфон. Узмакрэў, нiбыта на касьбе, дзень-ноч ляцiць ў мясьцiну Б;
а Полацак трымае дзiва, нiбы жартуючы, гульлiва; у пастку зьвер патрапiў хiжы, ляцiць - i нi на крок ад крыжа,
што над Сафiяй сочыць дзеi, крыламi б'е - не разумее, што ён палонны, а ня госьць мне Полацак яго аддасьць.
2
Нi "бэ", нi "мэ" па-беларуску, глядзiць варожа - сыч-сычом. Я пасадзiў яго ў кутузку I дзьверы зачынiў ключом.
Размова будзе заўтра ўраньнi, я падрыхтуюся як сьлед, зь мiнулага паклiчу зданi, параду дасьць старэ...

Отзывы