Аннотация
Максiм Гарэцкi
Досвiткi
Доўга цягнуцца зiмовыя досвiткi. За вокнамi цёмна i лютая сцюжа, а ў сцюдзёнай хаце невясёла гарыць цямнявая лучына, нудна трынкаюць марудныя верацёны. Да свету яшчэ далёка-далёка!
Не пяюць удосвецця песень, i маўклiвыя праллi толькi цiха думаюць свае цiхiя досвiтныя думы.
Але бяссонны дзядуля, размачыўшы лыкi i сеўшы ў кажусе на калодачку пасярод хаты, любiць гэтым часам развеяць сонны сум у маладых сваiмi пераказамi аб розных прыгодах з даўняе мiнуўшчыны.
Пляце дзядуля старадаўнiя плятнi i любiць iх, як свае лапцi, а ўжо яго старэйшы ўнук, яшчэ i не дзяцюк, а толькi ладны хлопчык, што нi ў вошта, аднак, ставiць лапцi перад ботамi, ужо ён не можа ўцерпець - i перабiвае цiхую стройную плынь казання i слухання. Бунтуецца яго маладое сэрца супроць незразумелай для яго пакоры панскiх падданых.
- А каб на мяне, - кажа ён дзеду, - то ўзяў бы я добры кол, прыпiльнаваў бы пана дзе-небудзь у зручным куточку ды так бы свiснуў ...

Отзывы