Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 11 из 12

Чарнушэвіч схамянуўся: Стафан падвёў. Ён праглядзеў штодзённыя зводкі: усюды было падпісана прозвішчам Чарнушэвіч. Ён ужо не стрымаў абурэння, крыкнуў на цесця, расхваляваўся так, што да яго не падступілася і Агата. Кароткая Стафанава шыя налілася чырванню, а твар — зрабіўся шэрым, быццам уся кроў з яго адхлынула, і знікла звычайная ўсмешка, твар быў злы, жорсткі.

— Ты... - Ён першы раз сказаў Чарнушэвічу «ты». — Ты даручаў мне падпісваць звесткі, чаго ж цяпер крычыш? Я табе славу зрабіў — твой калгас першы закончыў сяўбу, нават апярэдзіў «Бальшавіка». Сямнаццаць гектараў! У такой гаспадарцы — гэта дробязь.

Моўчкі выйшаў Чарнушэвіч з хаты. Твар гарэў, быццам па ім ударылі. Падвёў! Тодар капаў, капаў і падкапаўся. Наладжанае жыццё... Агата... і ўсё гэта можа рассыпацца з-за гэтага промаху. Але каму тады верыць, калі свой, родны чалавек падводзіць? На фронце было прасцей: вораг — ёсць вораг. А тут... Калі Тодар паклікаў яго на партсход, Чарнушэвіч разам з цеслярамі ставіў на хаце-чытальні кроквы. Чарнушэвіч спусціў з рыштавання ногі, хвілінку пасядзеў так, зірнуўшы наўкола, і адчуў, што яму моцна не хочацца злазіць уніз. Адсюль, згары, было відаць далёка наўкола — новыя хаты Зялёнага Луга, слупы з правадамі, млын, новы свіран, стайні, раку, а за ёй — у яркай зелені: калгасныя палеткі, ахутаныя лёгкім цёплым дымком. Не! Ва ўсім гэтым ляжыць і яго праца, яго любоў!

ХІ

Ганна добра зразумела, аб чым казаў сын Васілю, быстраму хлапцу, выпраўляючы яго ў райком. І калі той пайшоў з хаты, старая спакойна, але ціха сказала сыну:

— Падумай, Тодар, што робіш! Калі я гаравала ў адзіноце, праліваючы слёзы над Антонавымі ордэнамі, не ведаючы, дзе ты, Юрка прыехаў, будаваў мне хату, быў — як сын, маткай клікаў. Мне яму рукі цалаваць трэба, Тодарка, зразумей гэта. Ён маё гора адзінотнае стараўся развеяць, за яго баянам прыйшлі сюды маладыя. Тодарка, сынок... Нашто з-за дробязі чалавека так нізка ставіць, ён жа сардэчны чалавек, свой!.. — Думак было многа, а слоў не хапа­ла, ёй усё здавалася, што сын не заразумее яе, як след.

— Не аб гэтым, мама, гаворка.

Ён гэта сказаў — суха, адвярнуўся і рукой пачаў складаць у палявую сумку паперы. Перад ёй стаяў яе сын — малы, меншы. Ад таго, што парожні левы рукаў запраўлены за дужку, постаць незвычайна тонкая, простая. Але тонкі твар — ужо не хлапечы, сталасць і выпрабаванні зрабілі яго мужным. Зведзеныя ў адно бровы — упартая рыса характару. Зусім нядаўна ён прыбягаў з кніжкай са школы, шумна хваліўся матцы сваімі поспехамі. А цяпер? Ганна зразумела — не варта гаварыць.

Па дарозе запыліла машына, потым схавалася за прыдарожным купаўём і ўжо загойдалася на выгане — сіняя, рухавая, на фоне зеляніны.

— Харчанка едзе! Капітан! — дзятва апанавала машыну, і, вылазячы з яе, Харчанка павітаўся з дзятвой. Услед за сакратаром выйшлі яшчэ двое — той самы, што прыязджаў калісьці, і пажылы, лысы яўрэй у запыленым пінжаку. Яўрэй казаў да інструктара райкома:

— Надзвычай добрыя пасевы. Вы бачылі, якое проса? Тут людзі папрацавалі як мае быць.

— Да вайны Зялёны Луг быў лепшым калгасам, — казаў, ідучы, Харчанка. — Адраджаецца калгас, адраджаюцца і традыцыі. А, вось і сакратар! — Ён прывітаўся з Красуцкім. — А дзе галава?

— На будаўніцтве.

Харчанка сказаў да лысага:

— Агледзім.

Яны агледзелі ўсё: і свіран, і ферму, і стайню, пасядзелі каля млына, пабывалі на будаўніцтве хаты-чытальні. Харчанка папракнуў Чарнушэвіча, што столь у хаце-чытальні нізкаватая, прапанаваў пабудаваць побач летнюю сцэну, пацікавіўся, калі была апошні раз кіно-перасоўка. Ён хадзіў па калгасу, аглядаў гаспадарку, гутарыў з людзьмі і бачыў, што добра і паўнакроўна жыве працоўная сям’я.

— За ўсё гэта вы малайцы! У вас ёсць усе магчымасці, каб зрабіць рашучы крок, — да заможнасці.

Чарнушэвіч адчуваў, як гарыць усё яго цела. Сакратар хваліць, а пра тое маўчыць. Няўжо на сходзе аб гэтым паставіць пытанне? Ён ужо сам гатоў быў сказаць, што пратэстуе супроць пастановы партарганізацыі — выключыць. Аднак, Харчанка апярэдзіў. Сказаўшы Красуцкаму, каб сабралі калгаснікаў на гутарку, ён абняў Чарнушэвіча за плечы і павёў з грудка людзей, якія хадзілі з імі.

— Ну, выкладай, — сказаў Харчанка і апусціўся на траву.

Уся яго постаць — мірная, спакойная. Ён з асалодай ляжыць на траве, яму прыемна глядзець на зялёна-блакітную роўнядзь ракі. Каўнер кіцеля расшпілены, у руках — галінка. Чарнушэвіч апусціўся побач. Лепячы цыгарку, парваў паперу. Харчанка пачаставаў папяросай. Чарнушэвіч не ведаў, з чаго пачынаць, і Харчанка здагадаўся:





— Выключылі? — Харчанка кіўнуў. — Значыць правільна. Але ты скажы — не даглядзеў ці надумысля?

І тут Юрку прарвала: заспяшаўся, каб усё, усё выкласці, нібы баючыся, што мірная постаць знікне, што будзе іншы перад ім чалавек. Яго не перапыняў, часам абмахваючыся галінкай, і потым сказаў:

— Перадаверыў і папаўся. Так заўсёды бывае, калі чалавек страчвае тое, што бальшавікі называюць пільнасцю. У цябе дзве памылкі, Чарнушэвіч. Пер­шая ў тым, што ты, франтавік, салдат, вырашыў, што раз вораг знішчан на фронце, значыць, усё ў жыцці змянілася, усе супярэчнасці зніклі, запанавала згода. Другая ў тым, што, захапіўшыся адным, ты выпусціў з-пад увагі іншае. Мы хвалім цябе за тое, што ты добра адбудаваўся, што ў вас не на паперы, а на самай справе ёсць жывое спаборніцтва, што ў вас растуць кадры сельскіх камуністаў. Але ты забыў, што вакол цябе людзі і што дабрабыт гэтых людзей — аснова. Красуцкі правільна сфармуліраваў, што ты абмануў партыю, дзяржаву. А скажы, партарганізацыя знае, што не ты падпісваў рад звестак?

— Не, таварыш капітан. Але вы ўявіце, які тут вораг? Гэта ж мой цесць! Я яго добра ведаю.

— Добра? Радня значыць. Цікава!

Потым, калі яны ішлі на сход, Харчанка сказаў:

— На райкоме я пастараюся цябе адстаяць. Суровую вымову. Ты — франтавік, ты выправішся. А вот старшынёй табе аставацца не прыйдзецца. Як?

— Цяжка згадзіцца.

На сходзе гутарка ішла аб міжнародным становішчы і аб тым, як выконваецца краінай пасляваенная сталінская пяцігодка. Харчанка гаварыў жыва, вобразна і ўжо скора захапіў сваёй гутаркай усіх прысутных. Увага ўсіх прымусіла і прыезджых — лысага таўсцяка і інструктара — спыніць сваю гаворку. Яны цяпер, седзячы за сталом пад клёнамі, таксама захапіліся тым, што кажа сакратар райкома. Ён умеў падаваць факты, што і малапісьменны Нічыпар, і спрактыкаваны ўпаўнаважаны па нарыхтоўках з аднолькавай увагай слухалі яго. Прастатой і папулярнасцю адзначалася сакратарова мова, факты, якія ён падаваў, не чаргаваліся адзін за адным, а згрупоўваліся, з’ядноўваліся ў цэлае з-пад гэтага цэлага, як з-пад кама зямлі парастак, праглядаў ужо вынік.

І кожны, слухаючы Харчанку, думаў пра тое, што ў вялізнай, гіганцкай барацьбе за мір, за магутнасць краіны, за дабрабыт яе насельнікаў, і ён бярэ пасільны ўдзел, а многім хацелася, каб гэты ўдзел — быў большы.

Здавалася, непрыкметна сакратар райкома ўвёў у гутарку аб жыцці савецкай краіны і жыццё калгаса Зялёны Луг. Добрыя пасевы, добрыя будынкі, вялікія поспехі. Вялікі разварот перад яшчэ большымі здабыткамі. Дзяржава будзе дапамагаць, але дзяржава патрабуе адданай працы, сумленных адносін да сацыялістычнай маёмасці. Раптам Харчанка за руку падняў Красуцкага і сказаў — раскажы, як гэта ў вас. Многім гэты выпадак з 17 гектарамі быў невядомы. Як Тодар скончыў, Нічыпар з месца крыкнуў:

— Няхай рахункавод скажа, каму ён засеяў бульбу на выгарах?

Шаршэнь не адказваў. Дзвесце вачэй глядзелі на яго. Толькі дзве пары — Юркавы і Агаціны — не сачылі за ім.

— Ну, адказвайце.

Шаршэнь узняўся з месца. Прысадзісты, з кароткай моцнай шыяй, здаровы загар на буйным насмешлівым твары. Упэўненасцю, спакоем дыхае ўся гэтая постаць. Кпліва кідае Нічыпару:

— Хіба твой маёнтак захапіў? Раскрычаўся! Усеяў трыццаць сотак, па дзірвану. У мяне сям’я, зяць.

Моладзь дружна зарагатала.

— Значыць, зяцю сеялі? Ну, а як гэта ў вас выйшла, што наблыталі ў зводках?