Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 53 из 95

Там і дзежкі былі з жырамі, там усё было. I недзе будзе сесць. А па азяру ісці — ужо быў насліг на азярэ, вада бальшая.

— Ногі, — гаворыць, — змочаць, а дзе яны тады будуць сушыць, недзе будзе сушыць.

Ну, а я думаю: няўжо ж ён ужо горш хочаць. Я ўзяла гэтых рабят, усадзіла яму на сена, яны і паехалі. Ён гаворыць:

— Прыедзем, згрузім, а тады або я, або Клаўдзя да цябе прыедзем.

Ну, вот яны і паехалі, а я асталася. Жджу-жджу-жджу — іх нетуці. I сонца зашло — усё іх нет, і цёмна стала — усё іх нет. Я ўжо — у паніку, плачу. Што ўжо, значыць, даўно нетуці, што ўжо іх нет. Пайшла к суседу, стала расказваць. Яны гавораць:

— Ясна, што іх нет, ужо іх немцы ўлавілі, там бы яны не сядзелі. Ну, і вот раніцай, чуць свет, прыбягае гэты мой большы хлопчык ка мне. I гаворыць:

— Мамка, нас немцы ўлавілі. I дзедушку ўлавілі, — гаворыць, — і Віцю, і там, — гаворыць, — Кузьму з рабятамі ўлавілі, старуху адну… А я гэта прышоў, бо найшлі дзвюх кароў і загадалі адну карову мне вясці, а другую — другой дзевачцы. Ну, я, — гаворыць ён, — думаю: «Павяду гэтую карову да балота, а тады, — гаворыць, — за сані прывяжу, а сам — у лес». Едзем ціхонечка, прывязаў за сані, а немец назад не глядзіць. Прывязаў гэтую карову і — ходу, у кусты, і пабег. I гэтая дзевачка так сваю карову кінула і пабегла за мною. Падбег, — гаворыць, — пад дзерава, і паваліўся, і лёг…

Ацец мой быў глухі, а меншы хлопчык гаворыць на яго:

— Дзедушка, а нашага Шуры ўжо нетуці. I плачаць. А немец гаворыць:

— Не плач, — гаворыць, — мальчык, заўтра будзе і Шура ўмесце, і мамка будзець, усе будзеце ўмесце…

Ну, і вот, гаворыць, ён вочарадзь з аўтамата пусціў, гэты немец, якраз у тую сторану, дзе мы ляжалі, у тое дзерава. Еслі б, гаворыць, на адну чвэрць ніжэй, ён быў, гаворыць, мяне ўбіў бы. Дзве пулі папаў у тую сосну.

Ну, і тады яны ўжо пастралялі і паехалі, а ён, хлопчык, знаў, што там на адным астраве два мужчыны капалі зямлянку сабе, ну, вот ён і пабег туды: можа, іх там найду. Прыбягаець туды, а яны, гаворыць, коні выпрагшы, пакурваюць у праспакойнасці. А я як закрычаў на іх:

— А дзядзечкі, скарэй будзем уцякаць! Ужо немцы, — гаворыць, — улавілі і павязлі і дзедушку, і Кузьму, і рабят.

А яны скоранька запраглі, адзін, гаворыць, дзядзька ўзяў мяне да сябе на сані, у ногі ўшчаміў, і, як маглі толькі гэтыя коні бегчы, так яны іх гналі. Выскачылі на азяро, ужо ў палавіну азяра, і немцы з гэтымі ўжо людзямі на азяро выехалі і пачалі з кулямёта па іх страляць. Але яны ўжо іх не даставалі, толькі гэтымі асколкамі, лёдам абсыпалі іх. Тады яны выехалі к берагу, паставілі аўтамат… не, кулямёт і сталі па іх страляць. Але ўжо іх не даставалі, яны ўжо далёка былі. Ну і вот, яны ўжо тады паехалі к нам, і так ён вот ужо ка мне прышоў і расказаў, што так случылася.

Тады я на суседзяў гавару:

— Ну, раз іх ужо сягоння ўлавілі, то заўтра нас уловяць. Яны сюды прыдуць.

Ну, і так палучылася. На зорачку яны прышлі к нам, гэтыя немцы.

Нас многа там сабралася. Ну, і вот не маглі ніяк вапрос рашыць. Адзін гаворыць:

— Паедзем за азяро, за Ліснянскае. А другі гаворыць:

— Не!..



Пытанне: — Гэта вы так гаворыце?

— Суседзі. Там жа многа было, можа, сотні дзве… Ну, і тады ўжо яны так давалтузіліся, і ўжо сонца стала ўсходзіць, ужо на азяро не выедзеш; відно, немцы ўсё роўна заб'юць. I тут чуем з-за гары шорах нейкі. Шэрань балыная была, і шорах бальшы. А людзей многа, не дабіцца толку ніяк. Крычаць:

— Сціхніце! Сціхніце! Хоць узнаць, які звук!

Вот. Тады нескалькі хлопчыкаў пабегла на гару, і я ў тым чысле пабегла на гару, і мой хлопчык гэты большы пабег са мною. Ну, чалавек нас з дзесяць пабегла. Толькі мы на гару ўзбеглі — і тут пад намі такі густы-густы соснік. I тут немцы. Ідуць з-пад гары. Мы тады закрычалі і рукамі замахалі на гэтых, што ўжо немцы. I яны як стаялі пад гарой, так і пусціліся ўдоль балота. А мы па гары пабеглі. I вот мы па гары беглі, а ўжо немцы — іх штукі тры бегла за намі — па-руску ўжо крычалі, па матушке на нас, і стралялі, а мы ўсё беглі. На мне быў палушубак надзеты, я расшпілілася, і полы гэтыя махаліся, і куля папала мне ў палу, разрыўная. Тут вырвала клок. Я тады палушубак здзела і кінула. Усё роўна я з ім нікуды не збягу. I ў каго былі якія там хатомкі за плячамі з сухарамі — усё пакідалі. I пабеглі так, як стаём. Прыбеглі к аднаму азяру:

— Ці па балоту аббягаць, ці цераз азяро? А я гавару:

— Не, пабягом лепш прама цераз азяро. Пака будзем путацца — тут яны нас і насцігнуць.

Пытанне: — А як называлася возера?

— Карасіна. Вот. Так перабеглі ўжо мы гэтае азяро. Я первая пабегла, і за мною ўсе пабеглі. Выйшлі на прыталак. Гэта дзела было перад Пасхай, прыталкі былі. Стаём. Абціраемся, што з нас пот ліець з усіх. I ўдруг нам наперад едуць немцы, на пары канях. А куды нам дзецца? Уперад ісці — тут лес рэдкі зусім, яны нас тут уб'юць. Назад ісці — там страляюць і людзі крычаць, палюць, дым стоўбам ідзе. Прама страх невазможны! Куды дзецца? I раптам глядзём — ляжыць ад нас так вот ёлка лахматая, заваленая ў балота. Я гавару на аднаго мальца:

— Давай пад гэтую макаўку ляжам, ты з аднаго боку, а я з другога.

А гэтыя ўжо мальчышкі, каторыя былі… Вот такі ельнічак быў, дык яны яго поднялі, і пад ніз палезлі, і там сядзелі. А мы з тым мальцам пад макаўкай: ён з аднаго боку лёг, а я з другога. Адна толькі кофта была астаўшыся ў мяне, прытом красная, і платок на галаве цёплы быў. Я зняла платок з галавы і накрыла вот так плечы, каб не відалася, што красная. I рукі голыя, і галава голая, і каленкі голыя. Чулкі аб'ехалі, не было калі падцягнуць. I так у снег лягла, у гэтым снягу я ляжала… I цэлы дзень мы адляжалі. I вот яны, калі пад'ехалі да нас, гэтыя немцы, — сталі. Ну, мы гаворым, што цяпер тут будзе наша смерць… Злезлі з саней і пачалі глядзець, ці ёсць сляды… Харашо, што нікуды мы з гэтай праталкі не збяжалі. Паглядзелі, паглядзелі яны — нетуці нідзе слядоў абратна, пагаркалі па-свойму, выцягнулі папяросы, закурылі, запахла іхнімі гэтымі сігарэтамі, і селі на полі: ад нас, можа, метраў трыста ад'ехалі і здзелалі засаду. Коні выпраглі, агонь разлажылі, выстрал далі. А мы ляжом, ні з месца, нікуды не можна выйсці. I яны нам відаць. Ну, і вот мы ляжалі цэлы дзень. Як не страляюць — тады нам начынае мароз перабягаць па спіне, як толькі выстраляць — так сразу жарка, жарка стане, што кіпятком хто-небудзь абварыць. Ну, і вот так ляжалі поўны дзень, да самага сонца. Сонца зайшло. Тады яны коней запраглі, выстрал далі і падаліся. А мы тады ўжо паляжалі з паўчаса, усталі, і рукі — што граблі, і ногі ўжо проста дзвіжэнія нетуці… У снягу адляжалі босымі-голымі нагамі…

Ну, і мы тады пайдзем ужо гэтых рабят сабіраць. Сталі гэтых рабят сабіраць, сталі крычаць на іх. Якія блізка былі, тыя папрыбягалі, а мой як збег — абратна назад, цераз азяро; прыбіўся да чужых людзей, і ён ужо там і быў. Я стала крычаць на ўсю галаву. На мяне крычаць:

— Не крычы, а то прыдуць немцы і ўсіх паб'юць!

— Няхай ідуць, — мне ўжо ўсё роўна, жызнь неінцярэсна, я ўжо, гавару, адна асталася. Няхай, гавару, ідуць.

Ну, і яны не ўчулі, не прышлі к нам.

А мы пойдзем ужо тады, абратна паглядзём, дзе яны ўжо гэта нас… Дзе кінулі мы сваіх коней, павозкі. Выходзім ужо тады па сляду, след у след.

Да. Тады на гару ўзышлі, чуем — у балоце які-та шорах. Захрускла гэта сучча. Мы абратна паразбягаліся па лесу куды хто, слухаем. Чуем — гавораць па-руску.

— Гэта, — гаворым, — нашы.

Тады абратна ў кучу сабраліся туды, у балота. Аж там з Вялікага Сяла тры чалавекі… Адзін з нашай дзярэўні, а два з Вялікага Сяла, дзе каля Асвея, такі Сямён ёсць з сынам. Ну, тады мы прышлі к ім, пагаварылі, як хто адкуль ужо ішоў, а пра ежу ж — і толку нету. Двое сутак нічога ў роце не было. I ні ў каго нічога. Гэты ўжо чалавек гаворыць, Бельскі: