Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 54 из 95

— У мяне ёсць гароху прыгоршчаў двое.

Дык ён нам па жменьцы ўсім раздзяліў, той гарох, і вось мы той гарох з'елі і пайшлі туды, дзе мы ўжо кідалі сваё ўсё. Прыходзім туды — коні пабітыя, сані паламаныя, падушкі ўсе параспусканыя. — белы-белы ўвесь чыста лес! У каго было сала ў дзежках — усё паадкрывана і гэтай патрутай перасыпана, і бумажкі гэтыя з мухамі нарысованыя на пакеціках, што яны ўжо перасыпаны… А людзі ўсе пабітыя, пасцягваныя ў груды, аблітыя бензінам і так гараць, што настаяшчыя дровы, аж прышчыць — як гараць! Ну, і вот мы тады там пабылі…

Пытанне: — А людзі гэта з вашай вёскі?

— Адусюль былі, з усяго сельсавета былі з'ехаўшыся. Вот. I ўсе там пагіблі. Ну вот, тады, мы ўжо ідзём — пойдзем пад дом. Ідзём адзін за адным — гэта ўслед, чалавек дзесяць, і слова ні адзін нікому не гаворыць. Нада спыніцца — тады я за цябе вазьмуся, а ты за другога, за трэцяга — так усе і астанаўліваемся. Паслухаем — нідзе нічога не чуваць. Тады таўкнеш адзін аднаго па вочарадзі, так і пашлі. Такі наш страх быў, так мы не маглі гаварыць, што колькі людзей ляжыць і ўсе гараць…»

I гэта, такое — не дні, не месяцы, а на працягу гадоў.

Ганна Бурак працягвае свой горкі расказ.

«…Ну вот, пабеглі ў лес. Завязаўся балыыы бой. Ужо нам дзецца недзе было. Немцы адступалі. Мы тады…

Пытанне: — Гэта як набліжаўся фронт?

— Немцы адступалі, нашы наступалі на іх. Гэта ўжо ў сорак чацвёртым было. Ну вот, нам дзецца недзе, і мы тады пабеглі ў азяро. Такое глыбокае, бузянае. Мы ўлезлі ў гэта азяро і за курганне гэтае, за папараць дзяржаліся і ляжалі ў гэтым… Ну, па роўнае горла ў вадзе былі. I к нам як прывяжуцца жабы. Такія бальшыя, страшныя — не абараніцца. Возьмеш у руку — я-ак бросіш яе ад сябе падалыпа. Мінут пяць нет, абратна прыпаўзаець к табе, «ква-ква» крычыць.

Мы абратна яе адкінем. Вот так ляжалі да вечара, у гэтым азярэ.

Тады ўжо ўчулі, што машыны ідуць і наша радыё гаворыць. Мы засмяяліся, рады сталі — нашы паехалі! Наша радыё гаворыць.

Вылезлі з гэтага азяра і пашлі, пашлі ў дзярэўню Малашкава. Там не ўзнаць — быў пясок жоўты, а стаў чорны ад гэтых ад снарадаў. Ну, тады прышлі з Малашкава на Залугу. З гары мы ўжо наблюдалі, што ў Лісна робіцца. Тут балыпое дзвіжэніе па бальшаку ішло, а якое — мы не знаем. Ну, і каля балота была рож пасеяна. Мужчыны гавораць:

— Нада ісці паглядзець, чые сляды — нямецкія ці нашы?

Пайшлі, паглядзелі і гавораць:

— Гэта немцы.

Гэта ўжо нашы іх пагналі. I пайшлі мы. Дагаварыліся, каб па адной каляі ісці, каб не папасці на міну. Нямнога адайшлі ад гэтай дзярэўні — ляжыць немец забіты.

— Ага, — гаворым, — папаўся хоць адзін!.. Стаім мы на гэтай на гарэ… Ой, спутала!.. Падыходзім мы гэта ўжо сюды, к Лісну, дзе піларама, там стаяла кухня нашых краснаармейцаў. Яны нас увідзелі — прыбеглі, нас абнімаюць, цалуюць, і мы іх цалуем і плачам, рады, што ўжо сваіх увідзелі. А яны гавораць, што мы, гавораць, ідзём ад самага Неўля і нідзе, гавораць, не відзім гражданскага чалавека, кроме ваенных. Гаворым, што мы тожа не з гэтай дзярэўні, мы дзевяць кілометраў адгэтуль. З гэтай дзярэўні яшчэ ніводнага чалавека не было — усе ў палоне, каторыя жывыя былі. Ну, і вот яны нас тут чаем напаілі, накармілі, па шынялю нам далі, па рубашке па вязанай нямецкай далі…

Ну, іх там было набіта, гэтых немцаў, што страшна. Ішла «кацюша», па іх як ударыла, дык яны без памяці ў азяро. I ў азярэ было многа, і па палянке было многа, дык жара была, лета. Мы іх тады пабіралі ўжо на месцы і закопвалі, каб ужо не было ніякага заражэння…»

А жыхароў вёскі Гарадзец Быхаўскага раёна звяры лавілі з рознымі «паляўнічымі» хітрыкамі, жудаснымі і здзеклівымі. Пра тое расказвае Марыя Гаўрылаўна Кавалёва. Яна выратавалася. I яшчэ некалькі чалавек. А чатырыста шэсцьдзесят жанчын, дзяцей звяры тады… упалявалі…

«…Ну вот, мы былі ў лесе. Як толькі немцы ў сяло, дык тагды — цёмная хмара — людзі ў лес збягаць. Ну, тагды аднажды ўсе выбраліся туды. Тут Клённе спалілі, Студзёнку тут спалілі — ну ж, людзі баяцца. Ну, і пабеглі ўсе ў лес: і дзяцей, і курэй, і свіней, і ўсіх туды…»

Тым больш што вёску Гарадзец фашысты ўжо спрабавалі забіць — яшчэ ў 1943 годзе. Тады партызаны ўратавалі. Пра гэта нам расказвалі ў Гарадцы жанчыны. А як яно было дакладна, мы даведаліся ў хаце калгаснага брыгадзіра Пятра Ісакавіча Арцёмава — былога партызана. Жыве ён у Студзёнцы.

Партызаны 425-га партызанскага палка, калі ім паведамілі сувязныя, што ў Гарадцы ўсіх людзей загналі ў некалькі хат і збіраюцца паліць, кінуліся туды. Партызаны ўжо ведалі, колькі немцаў і паліцаяў, дзе пасты, «і таму не нужна было рассрэдатачвацца па дзярэўні». А камандаваў якраз мясцовы жыхар Платон Максімавіч Цагельнікаў. «Немцы — каго пабілі, хто ўдраў». Прыбеглі да тых хат з закалочанымі вокнамі, дзвярмі. Людзі спачатку баяліся адгукацца. Бо, можа, усё яшчэ немцы, паліцаі ў Гарадцы, можа, іх гэта галасы…

Тады выратавалі, выратаваліся. Але спазнаўшы такое, жыхары Гарадца па другой трывозе адразу перабраліся ў лес.

«…Жывем там, — працягвае свой расказ Марыя Гаўрылаўна Кавалёва, — а ў Гарадзец жа ходзім бульбу капаць. Узяць што-небудзь, хлеба спеч. Хаты ж стаялі. На жорнах дзета намелеш і прыдзеш ноччу ў Гарадзец, спячэш і — ношку назад у лес. Ну, і так во… Тут аднаго злавілі:

— Дзе людзі?



— Дзе ж людзі — у лесе.

Ён і прывёў туды. Ну, як прывёў, яны давай браць баб. Некаторыя паўцякалі, а некаторых — пабралі. Ну, і ў Гарадзец. I Замошша, і Гуту, і Сялібу, і бежанцаў. Бежанцы тут смаленскія і ўсякія… Ага, хазяін уцёк, і я ўцякла. Ну, уцякла, у балоце пасядзелі… I, словам, немцы далі каня сястрэ маей і — ідзі. Яна вяла дзяцей у хату маю. Яшчэ адны там былі…

I немцы кажуць:

— Едзьце, забірайце адзежу.

Усё ж там, адзежа ж там пааставалась, толькі дзяцей забралі, кароў прыгналі ў Гарадзец. I яны, нашы, крычаць… Раёва гэтая:

— Лёні-і-к, хадзі дамоў! I я таксама.

— Ну во, Манька, — кажа мая сястра, — паедзем дамоў, мы ў хаце ўжо, печ вытапілі, дзяцём бўльбы напякла, дзяцей спаць паклала.

Ну, мы едзем, адзежу ўзгрудзілі, едзем. Ага, холадна было: на Пакрава, восень. Ну, і мы едзем дамоў, сяйчас як выязджаем — тут ужо людзі стаяць. Людзей вывелі ўжо. Тых, што запёрты былі: пабралі іх, прывезлі ранша, чым нас, тых людзей. Як толькі мы пад'ехалі, яны нашага каня забралі і сюды, на двор, к хазяіну. А нас у гэты табун. А мая сястра:

— Ай, пан, а кіндары? Кіндары, а божа ж мой, дзе мае кіндары!

А яны ў хаце. Даводзіць яе да нас, к нашай хаце:

— Быстра, быстра!

Немец так. А жэншчына, што ездзіла па адзежу, ета крычыць… Тут яе матка. Чацвёра ці пяцёра ў яе было дзяцей, Яна крычыць:

— Ма-а-ма, вядзі дзяцей!

Маці як вывела дзяцей — яна з хаты, а мая сястра ў хату, а сестрыны дзеці — на печы спяць. I ён прычыніў і павёў нас.

Пытанне: — Асястраасталасяўхаце, з дзецьмі?

— Ага. I яшчэ некаторыя жэншчыны асталіся ў хаце. Ну, ладна. Прагналі на канец сяла. Сюды во, як едзеш во з Быхава, дзе астаноўка там, сюды прыгналі. Сяйчас прыгналі, ну, і тут паставілі. Паставілі, ну, і стой тут. Божа ж мой, дзеці крычаць. Ага. Яны пайшлі на другі бок вуліцы, і сяйчас — раз, выстрал! А гэтыя дзеці: «А-а-а-а!» — крычаць. Дык адна смаленская баба — чацвёра дзяцей — дык яна кажа:

— Дзетачкі, чаго вы крычыцё, памучуць трохі, пастрашуць і пусцюць.

Ну, тут і мы ўжо, мы тут ужо каніцелімся:

— А бабачкі, а любачкі, а што дзелаць, куды пагонюць?

— Нікуды не пагонюць, — заяўляе паліцэйскі, — паб'ём, папалім. Усё вам!

Ну, і тут во яны яшчэ раз выстралілі. Цераз выстрал гэтыя людзі сталі ўжо каніцеліцца. Яны сяйчас заварочваюць:

— Ком, рус, ком, ком у хату!

Увагналі нас сюды ў хату ў гэту. Там, праўда, у гэтай хаце мосту не было. Тады, як бамбёжка была, дык вырывалі масты, гэту падлогу і ўсё гэта. Думалі: «Паедзем у лес і пасядзім, а вайна кончыцца, дык прыедзем, хоць зямлянку якую з тых дошак здзелаць». Мосту там не было. Ну, і нас сюды. I вочарадзь — р-р-р-р! З кулямёта ў дзверы. Каго ўбілі, каго ранілі. Дзверку закалочваюць і запальваюць дом еты.