Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 9 из 37

Успамінаю пакінуты Камсамольск. Нуднаваты Бабруйск на вялізнай раўніне, паміж далёкімі сопкамі, на беразе ракі, шырынёй — не верыцца! — сем кіламетраў. Было сумнавата часамі, у пыльнай i суровай аднастайнасці, было б яшчэ сумней, каб не сустрэчы.

Добра было з чытачамі-студэнтамі ў адной з гарадскіх бібліятэк. Яшчэ цікавей — з рабочымі "Амурсталі". Каля ix вогненна-велічных мартэнаў, у ленінскім кутку, за гасцінным стадом. У маладзёжных інтэрнатах неяк вельмі ж па-свойску легка было i расказваць пра Беларусь, пра нашу культуру, i чытаць сваё, калісьці, у адзіноце, народжанае натхнёным болем i шчасцем...

На амурскіх выспах расце высокі зблізку тальнік i радасна рассцілаюцца пляжныя пяскі.

Пазаўчора мы здорава адпачылі на адной з такіх выспаў, гасцюючы ў мілай беларускаўкраінскай сям'і. З юшкай, чаркай, купаннем i беганінай. З вогнішчам i песнямі — увечары, калі мы чакалі кацера, што спазняўся.

З тальніка капала — нібы вось-вось пачнецца дождж. Амур заціх магутнай цішынёй. А на тым беразе ўепыхнула, нам у падтрымку, другое вогнішча. Відаць, рыбацкае: заўтра нядзеля. Сіпла, прапітым басам рыкаў з таго боку, з далёкага статка бугай. Пясок, з якога сышла вада, разрысаваны быў хвалямі на дзіва аднолькавым, рытмічным узорам...

У вячэрняй халаднаватай свежасці, на кацеры, які забраў нас нарэшце з вострава, пахатняму люба было выпіць далёкаўсходняга сырадою, пастаяўшы ў чарзе да бітона за белагаловым беларуска-ўкраінскім хлопчыкам, што ўжо закончыў першы клас i добра іграе на скрыпцы. Між іншых — i татаву родную "Перапёлачку"...

Што да прыгажосці прыроды, дык i тут, на параходзе, мне даволі часта ўспамінаецца Чэ-

хаў. Асабліва на захадзе сонца i зорнай ноччу. "Апісаць гэтую прыгажосць я ніяк не магу, я прызнаю сябе жабраком..."

1962

ВІЦЯ

Пішу ў кубрыку кацера, на раскалыханай штормам Татарскай пратоцы.

Маладзенькі матрос Віця расказваў мне сёетое з жыцця свайго ніўхскага народа. Нібы дапаўняючы тое, што я назіраў тут сам,— на рыбацкіх заездах, у пасёлку, у Нікалаеўскім краязнаўчым музеі. Сімпатычны дзяцюк, акуратны, з харошай усмешкай.

— Мая матуля кажа мне... Я вось ужо хутка пяць год карміцель у сям'і. Мне — не семнаццаць, як вам здалося, а дваццаць першы. Прабачце, я не сказаў вам, што я ўжо жанаты, што ў нас ужо хлопчык, сем месяцаў... Мая жонка — настаўніца з Сахаліна, таксама ніўхка, але гаворыць яна трошкі інакш, чым мы, амурская ніўхі...

Слухаючы, любуюся ім, разумным i чыстым. Успамінаю ўчарашнюю гутарку з прафесараммедыкам, высакародным i простым рускім старым, што паспяхова змагаецца з касцявым туберкулёзам у ніўхскіх дзяцей.

БІРАБІДЖАН

Пасля купання ў маляўнічай, раскошнай Біры, за якою, пад самымі спякотна-зялёнымі сопкамі, здорава адгукаецца рэха, мы паехалі ў піянерскі лагер.

Акунуліся ў цудоўны свет усюды любых — куды там кветкі! — дзяцей. Выступалі перад імі. I зноў шкадаваў, што не пішу, што так мала пісаў для малых. Хадзілі лугам да возера, дзе мноства абшарпаных хлопчыкаў i акуратных дзяўчатак наперабой даставалі нам з вады, на ўспамін, калючыя вадзяныя арэхі i ракушкі.

Пацешная наіўнасць!.. Хлапчук, які сядзеў побач ca мной, пакуль мы выступалі, усё абмацваў мяне сваёй увагай, як чужаземца, i нарэшце не вытрымаў, спытаўся шэптам:

— Дядя, а цифры на ваших часах — белорусские?..

Далека ўсё-такі з нашага Усходу на Захад!

Потым абедалі ў лагернай сталоўцы, елі гарачы флоцкі боршч, рысавую кашу з качкай, пілі кампот. Гарачыня, гасцінна вялізныя пор: цыі. Я прасіўся ў дзяжурнага, што не з'ем. І ён — "любімец усяго лагера", маленькі, рабенькі Фімка ў белым фартушку — паблажліва, сур'ёзна паляпваў мяне па плячы i падбадзёрваў:

— Ешьте, ешьте, дядя, ничего!..

Здымаліся з дзецьмі.

І Фімка Месамед, пры ўсёй сваёй сур'ёзнасці, не пярэчыў, калі я, пад агульны смех адабрэння, узяў яго, гаспадара,— "Я перёшел в четвёртый класс" — на рукі.

СІМВАЛ





У Находцы, аглядаючы порт, суднарамонтны завод i горад, я адчуваў яшчэ раз — да захаплення выразна, маштабна — магутнасць роднай краіны.

Была пасля багатая прыгажосць нашых двухсот кіламетраў — паміж зелянінаю сопак, на арліных перавалах, у далінах, прастрэленых вячэрнім сонцам.

Быў шум у паўцемры — шумела Японскае мора.

Была цішыня — у тайзе, калі мы спыняліся i ўражана глядзелі на бясконцыя побліскі ў цемры казачных светлячкоў...

А я вось, прачнуўшыся ў нумары ўладзівастоцкай гасцініцы, успомніў — як найлепшае з усяго, перажытага ўчора, — смяшлівага, замурзанага, босага хлопчыка-карэйца, што ў вёсцы, дзе мы спыняліся, разам з рускімі сябрукамі гуляў у "хавачкі". I рагатаў сардэчна, i сарамліва маўчаў, i вельмі ж смешна яму было, ну проста не стрываць, калі адказваў на мае пытанні...

Чаму — падумалася цяпер — за сімвал міру ўзяты голуб, а не дзіця? Замурзанае, рассмяянае дзіця!..

УСТУПЛЕННЕ Ў РЭКВІЕМ

Верасень шасцідзесятага года.

...Колькі можа перацярпець чалавек?..

Пяць год панскай турмы, уцёкі ў СССР, дзе яму, чыстаму сэрцам хлопцу, даюць дваццаць пяць без права перапіскі, як... польскаму шпіёну!..

А цяпер, калі чалавек вярнуўся, пасля дзевятнаццаці год зняволення, зрубіў хату, ажаніўся, сына нажыў, цяпер ён на хаду памірае ад рака...

I ўвесь акіян яго незаслужанай крыўды, i ўся яго, нягледзячы на гэтую крыўду, светлая вера ў родную савецкую справу, увесь свет яго перажыванняў, дум — "не тыповая з'ява", пра гэта мы будзем маўчаць,— "дзеля агульнага дабра". I непрыемнае для нас само яго жыццё, як напамінак, прыкры напамінак пра вялікую крыўду, вялікі боль, незаслужана прычынены добраму, нявіннаму чалавеку, як напамінак пра вялікую "памылку" — не сотую, i не тысячную долю той жахлівай з'явы, што зашыфроўваецца лічбай "1937" або словамі "культ асобы".

Праўда, суровая, горкая праўда, пра тое ўжо сказана.

Прыйдзе таксама вялікі мастак, які паўторыць гэтую праўду мовай вобразаў — зноў жа, па-сапраўднаму — дзеля агульнага дабра.

А тым часам, калі б мая воля, дык я гэтым хлопцам i дзяўчатам. што без пары сталі дзядамі i бабамі, надломленымі жыццём, я ім даваў бы вялікія ордэны, як героям — за ix веру, не страчаную ў нялюдскіх выпрабаваннях.

Так думалася не раз за апошнія гады, так думалася ў мінулую нядзелю дома, у вёсцы, калі ён, Мікола,— прыцемкам, пасля не першай нашай гутаркі на лаўцы перад гародчыкам,— паехаў дахаты веласіпедам, павёз на раме свайго сарамлівага хлопчыка.

Там, дома, хлопчык тэты, напіўшыся сырадою, засне; маладая жонка пойдзе ў клуб або будзе ціхенька хліпаць пад коўдрай; а сам ён, Мікола, будзе далей памалу — у бяссонніцы, у горкіх думках — паміраць...

Чэрвень шэсцьдзесят першага.

...Гарачы, парны поўдзень. Ішоў каля новай Міколавай хаты i, як ні страшна, зайшоў.

Прасядзеў з ім, пры ложку ягоным, гадзіны дзве. Відаць, апошні раз...

Яго расказы пра перажытае.

Думы "о тайнах вечности и гроба...".

Жахлівая трагедия, горкі скепсіс i светлы розум — усё гэта хутка знікне. На дзікіх моталках на ўзгорку гэтыя косці, абцягнутыя скурай, ператворацца ў зямлю. Назаўсёды. І не страшна мне, мусіць, таму, што не вельмі ўяўляю сябе на ягоным месцы. А ён гаворыць, што ад болю, ад страшэнных пакут гэтага года страціў ужо ўсялякі смак да ўсяго, i хочацца смерці, хацеў бы нават кончыць сябе, абы толькі не ў пятлі...

A ў чыстай, новай хаце — сонца, смалістыя сцены, заплаканая маладзіца i румяны, замурзаны хлопчык, які усе ные кал я таты, трэцца, як коцік, і... не плача.