Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 1 из 37

A

За гады вандраванняў па роднай краіне, па блізкім i далёкім белым свеце ў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля замалёвак сабралася даволі шмат. Яны — па часе з'яўлення — расцярушаны па кнігах, а цяпер аўтару задумалася лепшыя з ix сабраць у адну кніжку i прапанаваць юнаму чытачу, як сведчанне любові пісьменніка да жыцця i роздуму над ім.

Янка Брыль

ДОМА

ГОЛЛЕ ЧАПАЕ НАС ЛІСТОТАЙ

АХАЛІ-ГАГРА

ПРА АСАБІСТАЕ

НАРАЧАНКІ

ПЕХАТОЙ І ЯК ЗДАРЫЦЦА

УСМЕШКА

СУСТРЭЧА І РАЗЛУКА

КАР'ЕРА

ГАСПАДАРЫ

ЗВАЛІЎСЯ ВЫСТУПАК

ПРОЦЬМА ЦУДОЎНЫХ КАДРАЎ

ЗАСЛАНІЎШЫСЯ ЛЁГКАЙ ІМГЛОЙ

БЕЗ АЛЕБАРДЫ

ЗАГАДКА

КАРАВАЙ

ЗНОЎ ДОМА

АСТРАВОК

ПАД СУРГУЧОМ

НЕ ЗНІКАЙ

НА ЎСІХ МОВАХ

СТО ВЯСЁЛАК

ПРЫКРАСЦЬ

АЦЬБУЦЬ

"НЕ ХАЧУ І ГЛЯДЗЕЦЬ..."

АМУР

ВІЦЯ

БІРАБІДЖАН

СІМВАЛ

УСТУПЛЕННЕ Ў РЭКВІЕМ

НАВІНА

ЭЦЮД

ЦВІЦЕ ЧАРЭШНЯ

ТАВАРЫШ СПАЖЫВЕЦ

СКРЫПКА ПЯЕ

"СЯМЕЙСТВЕННАСЦЬ"

У ІНШАЙ ГІСТОРЫІ

ЗНІЧКА

ПРАХОДКА

СУМНЕЙШАЯ ЗА ЎСІХ

ШЭРАНЬ

ПАКЛОН

ПРОПАВЕДЗЬ

"ЯК САМ ВЕДАЕШ"

З КУПАЛІХАЙ

ЦІШЫНЯ

ПЕСНЯ

НАД ПАПЛАЎКОМ

ЦЁТАЧКА

ДОБРА БЫЦЬ МАЛАДЫМ

ВЕРАСЕНЬ

РАДАВІТАСЦЬ

ЯК ТУТ СКАЗАЦЬ ЯСНЕЙ?

У РОДНЫ ДОМ

ПОМНІК

ІДЫЛІЯ

ПОЗНА — НЕ ПОЗНА

ЗЯЛЁНАЯ РАДАСЦЬ

ДАРОЖНЫ РЭКВІЕМ

ВЯЧЭРНІ ЗВОН

БЕЛЫ ГОЛУБ

ДВА ГАЛАСЫ

ПОЛЫМЯ

КАЛЫСКА

ПОЗНІ АГЕНЬЧЫК

КОНЬ

ПАД ЗЯМЛЁЙ

"ЗАВІРОЧВАЙЦЕ"

ПРОБЛІСКІ

ПРОЗА

НАЦЮРМОРТ

"ПАПОЎШЧЫНА"

КАСАТАЧКА

ШАПКА

ШТРЫХІ

ПРАЎДАЛЮБЫ

ЗВАНОК

ПАРЫПВАННЕ

СІЛУЭТНА

МОЖА, І БЛІСНЕ?

АДКРЫТКА

СУВЕНІР

ПЕРАПРАВА

ЦЯПЛО

НЯСТОМНАСЦЬ

ПРАВА

МАНАРХІ І КУДЛАЧ

ІДУ І СТАЮ

ВЫХАД

ВЕРНАСЦЬ

МАЎЧУН

ПРА АПТЫМІЗМ

НАЗАД!

ДВОЙЧЫ ПА ДВА

ГРУБАВАТА

ВОПЫТ

ВЫБУХ

СПАКОЙ

АРОЛ

ПАЎЗА

З ВЫПАДКУ

НАЎЗДАГОН

ПА ПЛАНЕ

АДКУЛЬ ІШЛОСЯ

ПАЛІТАДДЗЕЛ

EX ORIENT LUX [3]

НАЧЛЕГ

ТЫ МЯНЕ ПАВАЖАЕШ?

НАСУСТРАЧ

ТЭМА

notes

1

2

3

Янка Брыль

СЦЕЖКІ, ДАРОГІ, ПРАСТОР

Лірычныя замалёўкі

Падрыхтаванае на падставе: Янка Брыль, Сцежкі, дарогі, прастор. Лірычныя замалёўкі, — Мінск: Юнацтва, 2001. — 238 с., іл.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

ДОМА

Знаёмая партызанская кузня. Колькі яна працавала тады на кавалёву сям'ю, a колькі на нас?.. Цяпер абкідана калгасным інвентаром. Гудзе горнам i звоніць кавадлам, як i заўсёды, неяк загадкава хвалюючы...

І каваль, як заўсёды, замурзаны, з усмешкай:

— Няўжо ж гэта, хлопцы, ужо шэсць год прайшло пасля вайны?..

Неман. Гаючая, родная прыгажосць. Успамінаецца той час, калі яна, гэтая прыгажосць, адчувалася i паколатымі, патрэсканымі нагамі. Маленства з вечнай аскомай ад няспелых яблыкаў, з назіраннем жыцця ў дробязях, знізу, калі многае, чаго не заўважаеш сёння, заўважаў i многае адчуваў мацней, без наўмыснага падыходу, без прывычкі залісваць, хаця б толькі вачыма.

Дзікі дзень на рацэ. Ca спінінгамі — уніз па плыні, да краю пушчы. Печаная ў прыску, па-першабытнаму смачная шчупачына. То дожджык, то сонца, то вецер, што згортвае хвалі ў баранчыкі. Пясчаная сцежка ў мокрым лазняку. Крыўдна, недаравальна запусцелыя партызанскія могілкі... Халаднаваты, быстры брод.

Ад гэтага броду, ад пушчы хмары гналі нас у другую вёску.

На ўеходзе весела ззяла вясёлка, як сімвал ціхага жыцця, што так па-свойму адчуваецца ў гэтых шматпакутных мясцінах...

Першыя мэндлі. Шпакі пачынаюць лётаць чародамі. На выгане — вясёлыя пастушкі i дамавіты пах торфу ад іхняга вогнішча. Заходзіць сонца. Бусел вяртаецца з кунінай у дзюбе. Век жыві — век будуйся. З гнязда на загуменным вязе бусліха вітае яго гаспадарлівым клёкатам.

Бязмежныя, як неба, прасторы жыта. Дзе так нядаўна яшчэ стракацелі палоскі. Абозы сена. Навінка тут — трактары, грузавікі...

Ідылія вечнага i сучаснасці.

1951

ГОЛЛЕ ЧАПАЕ НАС ЛІСТОТАЙ

Адзін з нашай рыбалкай валачашчай тройкі, навічок у гэтых мясцінах, казаў, што на Свіцязі ён адчувае нейкую незвычайную лёгкасць, як ні на ад ной іншай вадзе, якіх ён, дарэчы, аплаваў ды "абязрыбіў" нямала. Пад яго кіраўніцтвам i Свіцязь раскрылася для мяне яшчэ адным сваім бокам. З лодкі, заякаранай каля легендарнага трыснягу, мы вылавілі за раніцу мноства бойкіх акунёў. І паплаўкі, жывыя паплаўкі на невыказна лёгкай i светлай вадзе, пойдуць за мною дзіцячымі снамі.

...Узгоркі Наваградчыны, калі глядзець з гары, ледзь не ў шахматным парадку ўкрытыя пералескамі. Дубы i грабы. Жытнія мэндлі. Грэчка ў пахкай красе. Жніўная песня. Рупліва махае рукамі жняярка. На гасцінцы, уздоўж бруку, над расквечаным адхонам — добрая сцежка для нашага брата-веласіпедыста. І цянёк ад прысадаў, i голле трохі зачанаецца лістотай. У цяньку каля хутара, на траве, да чорнага хлеба вельмі добра падыходзіць свежае малако.

...Пасля ўзгоркаў ды пералескаў, ад Карэліч на Любчу пачынаецца лагодная роўнядзь, з час цейшымі мэндлямі, светла-зялёнымі прасторамі слаўнага лёну, усыпанай кветкамі канюшыннай атавы, густых, зярністых аўсоў. Вёскі цягнуцца амаль неразрыўным ланцугом, дружна чапляючыся адна за адну, злучаныя звонка ўкатанымі дарогамі, абапал якіх густа стаяць то нізкія каржакаватыя вербы, то велічныя красуні ліпы, з якіх яшчэ ўсё асыпаецца духмяны пыл. Рэшткі апетага Міцкевічам: "ціхія грушы" на межах... Хаця — межаў няма. Навокал стаіць густое, каласістае жыта, спакойна дыхаючы смачным, гаркаватым пахам. І на ўсім гэтым фоне — сведчаннем часу — працуе камбайн.

...У Любчы — ужо шырокі пасля нашых Ярэміч, падкормлены водамі некалькіх рэчак Нёман. З яго адвояў — мы бачылі — сетка вымае на сонца шыраказяпых, выпасеных шчупакоў. За ракой, на зялёнай прасторы, што канчаецца на даляглядзе цёмнай сцяною лесу, ходзіць калгасны статак. Ад саламянага будана над Нёманам, дзе збіраюцца нанач каровы i куды прыязджаюць з бітонамі даяркі, увечары чуваць дзявочыя жарты i смех, a бліжэй — дзюрчанне ў звонкія вёдры духмянага сырадою. Блізкасць пушчы адчуваецца не толькі над ракой, берагі якой завалены падрыхтаванай для сплаву драўнінай, але i ў самым гарадку. Новыя домікі стройнымі i шчыльнымі радам! закрылі ваенныя пажарышчы. З вялікіх асветленых акон грыміць радыё, праз белую павалоку фіранак відаць зеляніна вазонаў.. Вузкакалейныя рэйкі заўсёды здаюцца яшчэ меншымі, чым яны ёсць у сапраўднасці, — хоць ты вазьмі ix з сабой, каб парадаваць дачок новай забаўкай. Фанабэрысты паравозік цягае свае тры вагончыкі ўздоўж платоў i варотаў, з блазенскім, задзёрыстым свістам, чапляючыся комінам за лісцё вішняку i двойчы на дзень акурваючы яго чорным дымам. Многа пяску, што асабліва адчуваецца ўвечары, калі з-за Нёмана вяртаюцца каровы.

...На ціхай вадзе рэк i рэчак, над якімі сям-там грукочуць бяссонныя млыны,— раскашуюцца сытыя, міластракатыя свойскія качкі, водзячы па люстранай паверхні вады, нібы накрэсленыя цыркулем, кругі.

...Ад Нёмана да Кромані — пяскі, па якіх вельмі цяжка каціць наўючаны веласіпед. Лясная глухмень i раптам — "модрае вока" ў сасновым кальцы!.. Асабліва хораша выглядае светлазялёная падцянёўка сітнягу — паміж цёмнай сцяною лесу i агромністай шыбай вады.

Дно Кромані светла-карычневае. Пройдзеш — доўга відаць вялізныя сляды i падымаюцца наверх бурбалкі. Многа ракаў, якіх мы лавілі "сакаўкай", а пасля оптам пяклі ў прыску вогнішча. Безліч малявак, асабліва відных на захадзе сонца. Шчупакі i акуні палююць зусім нахабна, глытаючы плотак ледзь не ў паветры. Акуні — гарбылі. Добра выглядае такі, узброены пілой калючак, прыгажун, наструнены на спінінгавай жылцы! Вельмі прыемна адчуваць яго першы рывок i супраціўленне, як доказ, што ў сіняй бездані — не пуста. У завадзях, адгароджаных ад берага сітняком, раскашуюцца — тут ужо дзікія — качкі, мноства качак i ўсе без горкага вопыту — лодку яны падпускаюць бліжэй, чым на стрэл. Добра слухаць ix гоман i фуркатанне крылляў пры ўзлётах. I тут матылі залятаюць на самую сярэдзіну возера. А паверхня вады, замест свіцязянскага ліпавага цвету, пацярушана сівым пылком насення сітнягоў.