Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 37 из 37

І ён адразу нібы абсек маю неприступную тэму сваёй дакладнай абазнанасцю.

Як мала слоў, каб яно стала бачыцца інакш, чым доўга, прыблізна ўяўлялася:

"Машына ўборачна-фрэзерная...

яго не ўцягвала — яго схапіла i раструшчыла...

ён быў... ну, ведаеце, выпіўшы".

Апошняе — каб неяк далікатней, больш зразумела i даравальна па-сучаснаму. Бо ў гэтым мой знаёмы быў, на жаль, не бязгрэшны i сам...

Там, адкуль не вярнуўся бацька, было вельмі людна, смерць або калецтва — для ўсіх аднолькавай доляй.

I тут, дзе адбылося з сынам, таксама бяда або пошасць — амаль усялюдная.

А для маці ён быў i застаўся сыночкам.

1994

notes

1

Camel — вярблюд (англ.)

2

Піпл — людзі (англ.) тут у значэнні — усю нашу турысцкую кампанію.

3

Святло з Усходу (лац.)


Понравилась книга?

Написать отзыв

Скачать книгу в формате:

Поделиться: