Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 76 из 136



— Дзеці малыя цалавалі гэтым немцам ці паліцаям ногі: «Дзядзечка, татачка, не страляйце мяне!» А яны стралялі.

На прапанову старшыні суда — паглядзець на пад судных: можа, каторы ёй прыпомніцца, жанчына не павярнула нават у той бок галавы:

— Хай яны на свет не глядзяць! Не хачу я на ix i глядзець!..

На трыбуне другая жанчына.

— Усе мы ляжым, пастраляныя, а я — жывая — ляжу з усімі i чую ўсё. Хлопчык мой з-паміж трупаў устаў ды гукае: «Мамка, ідзі, ужо немцы пайшлі!..» Яны яго адтуль, дзе ўжо былі адышліся, застрэлілі з аўтамата… Устала я пасля, дзетак сваіх пазбірала на дзяругу, параўнялароўненька, абцерла кроў… Потым ужо, калі нашы прыйшлі, напісаў мне мой чалавек: «Ці жывыя вы там?» А я яму напісала пра ўсё: «Ці патрэбна я табе цяпер — адна ды такая?» А ён піша: «Я яшчэ i не такое бачыў. Я i сам інвалід, без нагі». Вярнуўся ён, i дзетак трое мы нажылі…

У зале воплескі.

Падбадзёраная гэтым, цётка павярнулася да тых, што за сталом — вяршыцеляў народнай справядлівасці:

— Вот, можа, таварышы дарагія, помач якую далі б на дзяцей… Самі ж ведаеце, як яно ў калхозе…

У зале тое, што ў стэнаграмах ды ў справаздачах называецца ажыўленнем.

Цётку пацешыў пракурор:

— Ідзіце, жывіце здаровы. Усё будзе добра.

Цётка пайшла ад трыбуны.

Ёй абяцалі i ад нашага імя.

1961

НАКІД ПАРТРЭТА

Школьніцай Ганя насіла пошту. З сельсавета, дзе была іх сямігодка, у родную вёску, за шэсць з палавінаю кіламетраў. Пісьмы, газеты, павесткі — часамі поўная торба. I ў мароз, і ў разводдзе — то адубелая наскрозь, то мокрая па калені.

Дома была яна гаспадыняй ледзь не з сямі гадоў: маці памерла, а бацька другі раз не ажаніўся. З-за яе і малодшай сястрычкі, каб не прывесці ў хату мачыху. Ганя пачула пра гэта рана, зразумела — таксама хутка.

Жыць было цяжка, вучыцца не вельмі лягчэй, аднак школу яна закончыла амаль з аднымі пяцёркамі.

Не быўшы ні разу ў сваім раённым палескім мястэчку, дзяўчына паехала адразу ў Мінск, дзе паступіла ў медыцынскі тэхнікум.

На пятнаццатым годзе была яна высокая, худзенькая і сарамлівая — аж занадта. Хадзіла ў брызентавых тапачках, у бумазеевай кофце і ў спадніцы, унізе абшытай істужкамі, а ў запасе была ў яе яшчэ адна даматканая кашуля, цётчынай работы, і ватоўка. Жыла ў інтэрнаце, харчавалася самастойна. Стыпепдыі плацілі семдзесят рублёў, з чаго яна кожны месяц адну-дзве, а то і тры дзесяткі пасылала дахаты.

На другім курсе палепшала: знайшла работу, днём вучылася, увечары дзяжурыла ў вайсковай бальніцы пры тэлефоне; там і кармілі яе, і прыадзелася трохі. Але не змянілася Ганя, — памятала і тое, што трэба было памятаць пра самую сябе, і пра бацьку, і пра сястру ў далёкай, роднай і няшчодрай хаце.

Калі пачалася вайна — хто б мог падумаць пра гэта! — ціхая, непрыкметная студэнтачка… усцешылася ў душы, што вось і настаў ён, нарэшце, час подзвігаў. Аднак горад зусім нечакана, незразумела хутка занялі фашысты. А яна, таксама нечакана, пачала неўзабаве працаваць прыбіральшчыцай у адной з трох у горадзе клінік — якраз у той, дзе лячылі параненых немцаў.

I пачала рыхтавацца да подзвігу. Адна, без дружбы і кіраўніцтва. У сваю прахадную каморку ў мяшчанскім драўляным асабняку на ўскраіне, у свой, зроблены татам, куфэрачак яна насіла медыкаменты, якія — у парадку барацьбы — крала ў ворагаў. Знайшла гранату, чатыры абоймы патронаў… Каб перайсці з усім гэтым туды, да партызан. I не вельмі хавалася ад гаспадыні: свае ж людзі, савецкія!..

Арыштавалі Ганю напрадвесні.

У гестапа яна як сказала спачатку, што ўсё рабіла адна, так і стаяла на гэтым. Яе катавалі, як многіх з іх перапоўненай камеры, а пасля, разам з многімі, павезлі на расстрэл.





Але, у выніку гаспадарчых меркаванняў, не расстралялі разам са старымі ды нямоглымі, а ў групе маладых адправілі ў Нямеччыну.

Тысяча дзён яе вясны прайшла ў канцлагеры, з рыдлёўкай і кіркай, у голадзе, холадзе, нялюдскіх здзеках, у штогадзінным чаканні смерці…

Улетку першага мірнага года Ганя вярнулася ў разбураны Мінск. Яна не помсціла той, гаспадыні, нават і не шукала яе. I ўжо не марыла пра подзвігі. Час быў такі, што пра пакуты ў няволі — лепш было памаўчаць. Нават пра дзёрзкія спробы ўцякаць, нават пра мужнасць тых, што і на самым дне фашысцкага пекла — перад сабой і для другіх — былі і заставаліся сапраўднымі людзьмі. I яна маўчала, — не таму толькі, што ўсё ж такі баялася той блізарука-цьмянай, зацапанай усёмагутна-бруднымі пальцамі лупы, якая не сыходзіла з акупацыйных ды замежных старонак яе біяграфіі,— маўчала Ганя больш па той прычыне, што не было, на думку яе, чым хваліцца… Хоць і ў мінскай турме, і ў цэлы тыдзень забітым таварным вагоне, і за лагерным дротам імя яе вымаўлялася многімі з нейкай палёгкай у сэрцы. Пайшлі гады, яна стала студэнткай медінстытута, пасля — урачом…

Мусіць, я мала ведаю пра яе, каб пісаць?

Можа, я мала ліоблю цябе, мілы наш чалавек?

Ды і не мне, мусіць, пісаць яе партрэт…

Ну што ж, запісваю, што бачыў сам, адзін, чаго ніхто за мяне не запіша. Няхай гэта будзе пакуль што… ну, проста першы накід да яе партрэта.

…Румяная дваццацігадовая рагатушка, праводзячы госцю, пазнавата і нявопытна саскочыла з вагоннай паднолскі. Вагон быў апошні, яна засталася жывая, толькі без ног і правай рукі.

Гэта страшна наогул, асабліва ж — калі яно здараецца з малым або з жанчынай.

I многа сілы патрэбна, каб пацяшаць такога пакутніка, паднімаць яго з самага краю магілы пе толькі па абавязку прафесіі.

Ганя, цяпер ужо доктар і Ганна Пятроўна, умее рабіць гэта наўздзіў нястомна і натуральна. Белы колер халата і шапачкі — колер пяшчоты, палёгкі, надзеі — вельмі ж неяк ідзе да яе вялікіх, чорных, часамі лішне сумных вачэй, да яе прастадушна шырокай усмешкі, да слоў — такіх сардэчных і такіх звычайных, нават казённых у вуснах каго-небудзь іншага:

«Ну, як лса мы, хворая, сёння?..»

Казалі, што Ганна Пятроўна — да ўсіх уважлівая ласкавая — найбольш усё ж такі прысядала каля ложка няшчаснай дзяўчыны і гаварыла з ёю найцішэй…

Ведаю я гэта — як хворы з суседняй, мужчынскай палаты.

Як хворы… А як мужчына, як чалавек і старэйшы таварыш я часта думаў пра яшчэ адну таямнічую недарэчнасць жыцця: ну, дзе ён ходзіць і што ён мару-дзіць — той, каму трэба было б назаўсёды, на ўсё жыццё падзяліцца шчасцем з гэтай харошай, яшчэ ўсё самотнай дзяўчынай?..

У палаце было нас дванаццаць. Нават больш, бо за месяц, пакуль я хварэў, людзі мяняліся, палата прапус ціла іх звыш дваццаці. Усе мы часта і, вядома, добра гаварылі пра Ганю. Ды я адчуваў, што ўсё гэта — далёка не тое… Не тымі, шэрымі былі і нашы, бясспрэчна шчырыя, падрыхтаваныя загадзя словы падзякі, якія мы гаварылі ёй пры выпадку кожны па-свойму.

I таму я, ужо выпісаны, ідучыдахаты, з асаблівым, шмат маладзейшым за мяне хваляваннем пастукаў у дзверы яе кабінета.

Ганя была адна, і я захваляваўся яшчэ больш… Здавалася — тут і скажу ёй штосьці сапраўднае, штосьці ад тых маіх думак…

— Вось бачыце, Павел Міхайлавіч, як ўсё добра? Як я рада за вас! — гаварыла яна, падаючы мне сваю вузкую моцную руку. I звычайныя словы яе былі, як заўсёды, сагрэты шчырасцю чорных, вялікіх вачэй і шырокай усмешкі.

Я ўжо гатовы быў пачаць… Ну, з самых простых слоў, як і яна, ды тут пачуўся стук у дзверы.

— Прашу!

Яны адчыніліся. Іх адчьгаіла цётка Лена, пажы лая нянька; па-свойму ціха і спрытна прапусціла на-перад каляску, сама адступіўшы за дзверы, на калідор.

На калясцы — адна, левай рукою калываючы рычажок — у кабінет уехала тая румяпая зноў, зноў рагатушка… без ног і правай рукі.

У бальніцу мяне прывезлі месяцы два ці больш пасля яе. Тады ўжо — бо і нашы і іхнія дзверы былі адчьгаены на калідор — мы часта чулі яе вясёлы, звонкі голас і сакавіты, здаецца, нават румяны смех. Гэтыя голас і смех прымалі самы звычайны, па-маладому бесклапотны ўдзел у дзявочых, не вельмі глыбокіх размовах. I гэта яшчэ больш, да немай і глыбокай жудасці падкрэслівала ўсю яе трагедыю.