Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 77 из 136



— Ганна Пятроўна, добры вам дзянёк! — звонка прывіталася дляўчына. — Я на хвіліначку да вас. Каб толькі развітацца… і сказаць…

Левай рукою, яшчэ ўсё не вельмі спрытна, яна схапіла і сціснула правую Ганіну далонь — вузкую, моцную і бязлітасна добрую руку хірурга, вышэй, пад беллю халата памечаную пяцізначным лагерным ну-марам. I ў той жа момант, і для самой сябе, відаць, нечакана прыпала да рукі губамі і слязьмі…

Тут была цэлая бездань маладога, няўцешнага гора; тут было шмат, адразу вельмі шмат пачуццяў — тых, з якімі адгэтуль выходзілі многія…

Усё — не так!.. Тут было тое, што я ўбачыў на вяку сваім унершышо… У нашым свеце так цалуюць толькі рукі маці.

Уражаная Ганя — наша высокая, строгая Ганна Пятроўна — прысела, прыкленчыла побач з каляскай і парывіста абняла рагатушку.

У гэты момант я якраз адварочваўся да акна.

— Галубка… любая… Доктар!.. Вы мне вярнулі жыццё… Каб не вы…

— Ну, не трэба… Ну, ціха… Ну, вось і не трэба… Потым зашамацелі шыны каляскі. Гэта — амаль нячутна. Затое ў дзвярах каляска стукнула залінгае моцна. Зачыніліся, нібы ўздыхнуўшы, дзверы. Ганя лёгка зайшла за свой стол і прысела на крэсле.

А я не мог адразу адарвацца ад акна. Хоць за ім была проста восень, трохі дрэваў з апошнім лісцём і нізенькі зялёны плот, за якім — проста вуліца…

1961

ПАД ГОМАН ВОГНІШЧА

ЗВАНОЧКІ

Спачатку бывае разлука, сяды-тады намёкі ў пісьмах, асабліва бліжэй да вясны, ну, а потым нарэшце сустрэча. Вельмі грунтоўны, урачысты прагляд і ўсебаковае абмеркаванне блёснаў, жылак, кручкоў; нарыхтоўка прадуктаў і неабходных для юшкі спецыяў; перааблачэнне ў вопратку, што зробіць нас значна бліжэйшымі да прыроды… I вось — выходзім. З цэлымі калчанамі рознакаліберных, складных вудзільнаў, навярблюджаныя рукзакамі, з выгляду вельмі сур'ёзныя, нават важныя і заўсёды, вядома, з салодкай, амаль дзіцячай надзеяй у сэрцы…

Было ў маёй вёсцы калісьці такое, што самы, здаецца, неадпаведны для гэтай справы чалавек, падсухі і злосны бацька вялікай, беднай і працавітай сям'і, зусім нечакана, наўздзіў суседзям захапіўся вудамі. Хоць бы ўжо, на добры лад, шчупацкімі, а то возьме, як блазен, два дубцы, баначку чарвякоў, некалькі вараных бульбін ці лусту нячэрствага хлеба і — загуменнай дарогай — пашпарыў да рэчкі. Рыбы тае, вядома, мала хто бачыў, а вось як ён, дзядзька Ры-гор, апраўдваўся — старэйшыя памятаюць і сёння. Нават не толькі старэйшыя, але і ўсе рыбакі нашай вёскі гадоў ужо з трыццаць пацяшаюцца пры няўдачы:

— Не інцярэсна, як злапаеш, інцярэсна, як бяроцца!..

Так пацяшаюць сябе, зразумела, у канцы рыбалкі. Ну, а спачатку…

Ды, зрэшты, бліжэй да справы.

Пагодлівым чэрвеньскім адвячоркам, на старым рэйсавым кацеры «Партызан», прайшлі мы кіламетраў з трыццаць па Бярозе, уверх ад Бабруйска, і ка пітаны высадзілі нас на дзікім беразе — па нашай просьбе.





Тут яно, як казаў у дарозе Андрэй, і пачнецца.

Аднак сцямнела нам і напуста і вельмі хутка. Не толькі не злавіўшы нічога, але і не наляпаўшыся ў ахвоту блясной, мы ўспомнілі пра начлег. Усё — наперадзе!.. Пайшлі па росным лузе ў недалёкі лес. Неўзабаве весела гарэў сушняк, сквірчала і капала на ражончыках сала, была чарка і добрая гутарка, на ўзводзе той мужчынскай шчырасці, што бывае нячаста, хутчэй за ўсё — пад натхненнем… Потым Андрэй мой захроп, а я пачаў дзяжурыць.

Над лесам — поўны, таямнічы месяц. Смейцеся, калі смешна, а мне заўсёды хочацца спяваць, калі гляджу на месяц у самоце — я і ён… Цяпер я нават сігналю яму агнём. I вогнішча маё трашчыць жывым сасновым трэскам. Падкінеш галіну, другую, полымя нападзе на ігліцу, і шум ягонай прагнасці адразу нагадвае грукат далёкага грому. За цэнтрам свету — за вогнішчам — чуваць навокал іншыя гукі жыцця. На дальніх подступах бездапаможна ныюць камары — амаль што не чутно. Аднастайна, па-графаманску назойліва торгае драч. Самаздаволена, перакормлена крэкчуць жабы. Звечара за ракою даволі доўга чуваць было натужлівае, з перапынкамі, рохканне аўтамабільнага матора: грузавік змагаўся недзе з гразкаю лагчынай. Пасля, апоўначы, па рацэ прайшоў апошні параход, нястомна, мерна працуючы пліцамі, над самым берагам ведучы вясёлы пункцір аконных агеньчыкаў, якім таксама не спіцца…

Не спалася мне, прызнацца, трохі і ад таго, што я неяк дзіўна, бескантрольна пабойваўся, што і лес, чаго добрага, можа загарэцца, калі пакінуць вогнішча адно, што і надысці хто-небудзь можа на сонных ды насмяяцца… А больш дык не спаў я таму, што думаў.

Не глыбока. Я і наогул не ведаю, калі гэта іменна думкі бываюць глыбокія. Проста ўспаміналася тое самае не ўпершыню. Як гэта некаторыя кажуць: «Давай пагуляем у карты або хоць да Алеся сходзім, пабалакаем — усё час пройдзе хутчэй…» Ая вось канчаю чацвёрты дзесятак і ўсё адчуваю, што час ідзе, што ён бяжыць бязлітасна хутка. I страшнавата ўжо бывас, і шкада, што ўбачана і зроблена так мала!.. I хочацца спяваць пад ціхім, чыстым небам, у самоце. Хутчэй за ўсё — тую простую і глыбокую, як і само жыццё, песню пра адзіноту на крамяністым шляху…

На Бярозу пайшлі мы, вядома, да сонца.

Над лесам — той самы месяц, толькі збялелы, Па роснай траве, ад лесу — цёмная сцежка нашага следу. Барвяны вялізны круг сонца за дрэвамі. Прыгожая, ласкавая — і верыцца, што пе скупая, — рэчка…

Ды тут, як кажуць, жьшдё ўнесла папраўку ў наш паэтычны, амаль малітоўны настрой. Дзікую, вар варскую папраўку! Чортведама адкуль узяўшыся, спачатку пачулася тахканне матора, а потым глухія падводныя выбухі. Які там спінінг цяпер і які там настрой!.. Калі яны, гады, — шэсць чалавек на службовым кацеры з цынічнай тут назвай «Прагрэс», — параўняліся з намі, мы пачалі гаворку… Ды што ж, у нас было адно толькі снравядлівае грамадзянскае абурэнне, а ў браканьераў — грубая сіла, сучасная тэхніка і поўная, вызваленая ад усякіх там маральных тонкасцей, недасягальнасць на шырокай, глыбокай вадзе. Гыркануўшы нам напаследак штосьці накшталт «вось стаіце, дык стойце!», яны тут жа, за паваротам, вухнулі новы зарад. I далей… I зноў… Хочаш цяпер — ідзі ўгору, хочаш — уніз па плыні: шчасце будзе адно.

Так мы і прахадзілі да паўдня, злавіўшы на двух адну рыбіну.

Юшка, аднак, была. Гарэла сапраўднае вогнішча, на гаку, ствараючы ўражанне ўдачы, пахла смажанай цыбуляй, гарачым салам і, калі добра прынюхацца, нават і рыбай. У салдацкім Андрэевым кацялку, адзін на прасторы, то ныраў, то ўсплываў у кіпені, разам з кавалкамі бульбы, бяльмасты акунёк. У адчаі і смутку мы дапілі сваю «Белавежскую горкую», павесялеўшы, — пакупаліся, і я заснуў. Пад дубам, на густой, халаднаватай і духмянай аўчыне мурагу.

I сніўся мне, — нібы за думкі начныя і сумную раніцу, — радасны сон.

Вось я — той самы, што быў у дваццаць год. Учора забраў з сенажаці апошняе сепа, вечарам здорава пакупаўся, спаў на сене, але не заспаў, хоць і нядзеля. Бо я ўставаў пісаць, і, божа мой, як мне пісалася ўсю раніцу, якое гэта будзе добрае — ад самай залатой зямлі да самых белых воблакаў — апавяданне!..

Спёка стаіць над епелым жытам, над пакошамі паплавоў, над палосамі цёмна-зялёнай, папярэшчанай белымі кветкамі бульбы. А я, па гладкай сцежцы ў трыпутніку, еду на ціхім, гонкім веласіпедзе і ўжо цалую, заплюшчыўшы вочы, у думках цалую гарачыя губы маёй нядаўна знойдзенай, ні з кім, ні з чым не параўнанай радасці. I ўсё навокал — маё, і ўсё яшчэ наперадзе, і я зраблю так многа добрага, цудоўнага — о, я зраблю напэўна!..

I хоць нікога навокал няма, хоць ніхто не ідзе, не стаіць на маёй дарожцы, я націскаю на лапку бліскучага званка, і ён, як жаваранак, прачнуўшыся, сярэбрана цвірынькае ў спакойным, каласістым жыце. Яшчэ, і яшчэ, I яшчэ раз!.. I ўжо іх многа, такіх званочкаў навокал, нібыта нават яны лілова-сінія і пахнуць, як у казцы. I ўсё звіняць, шчасліва і настойліва звіняць!..

I я нарэшце расплюшчваю вочы.

Паварочваюся на спіну, гляджу на дубовае шэрае голле, у нерухомы лісцяны гушчар. Успамінаю, як маці мяне, яшчэ маладзейшага, чым у сне, пасылала на суседскі двор — папрасіць ды наабломваць з іхняга дуба лісту ў агуркі. Саліць іх будзем, дык трэба, каб былі аж да вясны крамяныя. Успамінаю Гогаля. Такога іменна, якім я жыў у тыя дні: з бясконцым, невычэршіым і, як спелыя яблыкі, сакавіта-смачным смехам.