Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 73 из 136

— А што цяпер рабіць?

— Сядзь, ткаля, ды пасядзі, што ж ты будзеш рабіць, — гаварыла старая.

I маладзічка, бывала, сапраўды паслухмяна прысядзе на лаве і пасядзіць. Нядоўга. Бо зноў работа нейкая знойдзецца. Зробіць і тое, і зноў пытаецца:

— А што цяпер рабіць?

Але патроху прывыкла Жэня да чужое хаты, дзе пачалося яе патаемнае, сарамлівае шчасце, дзе прыйшлі пасля салодкая трывога чакання, страшная ноч пакут і Любачка, без якое — ну, невядома проста, як яна раней і жыла!.. Прывыкла і да свякрові. Бо яна толькі так, пакуль яе добра не ведаеш, здаецца злоснаю. Рабілі яны ў хаце ўсё звычайна ўдзвюх, і свякроў паказвала нявестцы многае, чаго яе не паспела навучыць маці. Праўда, пакажа, а як не хутка пяроймеш, дык і пабурчыць, не без таго. Аднак, калі яна, Жэня, пачала хадзіць Любачкай, калі ёй многае пачало здавацца цяжэйшым, старая часцей і неяк іначай стала гаварыць ёй:

— Ціха, дзеткі мае, памалей. А гэта — і зусім улсо не для цябе. — I яна прыкрыквала на Шурку: — Эй ты, бацька! Вады пайдзі прынясі. Два вядры.

А выйдзе ён, дык яна нават і такое:

— Ты глядзі цяпер, — кажа, — асцерагайся. А яму, здаравілу такому, нічога не зробіцца. Ён і цабрамі вады той мог бы прынесці!.. Мужыку, дзеткі, не трэба лішне патураць, а то прывучыш, дык і будзе за цябе хавацца. Хопіць бабе і так — уга, як хопіць! За два вякі і то ўсяго не пераробіш.

Так спакваля ды непрыкметна пачалася іх дружба. Калі ж нарадзілася Любачка і свякроў узялася вучыць маладую матулю, як і спавіваць, і карміць, і купаць, і лячыць іх непадзельнае шчасце. Жэня ўжо не толысі па закону называла Іваніху найдаражэйшым словам — мама, а часам нават ледзь-ледзь не таксама шчыра, як і родную маці, што жыла, дарэчы, за сем кіламетраў і, абкідаўшыся дзетварой, прыходзіла не вельмі часта.

Яшчэ, здаецца, больш непрыкметна, чым дружба са свякроўю, прыйшло да Жэні другое — жаночая сталасць. Ды ўжо не спакваля, як тая дружба, а пасля пераломнай, вялікай у яе жыцці падзеі. З нараджэннем Любачкі ў душы маладзіцы адбылося нешта такое, што назусім узаконіла яе пераход у мужаву хату, што дало ёй поўнае права лічыць сябе, нягледзячы на няпоўныя дваццаць гадоў, гаспадыняй.

Кахаць свайго Шурку яна і цяпер кахала не менш, вядома. чым раней, аднак — ужо трошкі інакш. Нітка ўжо не проста ішла за іголкай — яна адчула, што і іголка ад яе цяпер нідзе не дзенецца I ўжо часам мож-на было пачуць, як нітка патузвала:

— Ну і што ты там з гэтай кнігай рассеўся! Дроў сушэйшых пайдзі прынясі!

I чым далей, тым больш упэўнена.

Шурка, праўда, быў не з тых мужчын, што лёгка паддаюцца. Ен мог і паслухацца лішні раз, і пасмяяцца, пакуль гэта ў Жэні выглядала пацешна ды справядліва; аднак, калі яна, асмялеўшы, дазваляла сабе другі раз вякнуць зусім лішняе — ён напамінаў ёй пра розніцу ў правах і абавязках ніткі і іголкі. Разоў колькі яны ўжо і пасварыліся трохі, нават і не гаварылі па некалькі дзён. Затое мірыцца было вельмі добра!.. Словам, жылі пакуль што, як добрыя людзі.

Адчуўшы сталасць, Жэня зірнула трохі іншым вокам і на свякроў. Маладзіца ўбачыла, што яна амаль зусім не баіцца Іваніхі, толькі шануе яе і нават, здаецца, любіць. А ўсё ж хацелася б, з кожным днём больш, самой быць гаспадыняй печы, хаты, нават гаспадаркі.

Ды Іваніха, хоць і ў гадах ужо, і нямоглая, сама яшчэ трымала лейцы — коратка і моцна.

I Жэня адчувала гэта даволі часта, толькі ў далёкай мары бачачы сябе самую поўнай гаспадыняй… I ў думках нават, вядома, не носячы якога-небудзь ліха супроць бабулі свае Любачкі, Шуркавай мамы і добрай, хоць і суровай, збоку гледзячы, жанчыны.

Усё было б зрэшты — божа мой! — гэтак добра ў іх хаце, каб не гэтая праклятая вайна…

Праўда, яны яе яшчэ не бачылі, як другія. Шурку ўзяць у Чырвоную Армію не паспелі. Як толькі аб'явілі, што вайна, мужчыны і хлопцы з іх Клёніч пайшлі ў ваенкамат, адтуль — на станцыю. Але яе ўжо там разбамбілі, і немцы вось-вось, і парадку не было ніякага, і ўсе вярнуліся дахаты. Немцы ішлі алсно некалькі дзён, але Клёнічы, хоць і блізенька ад гасцінца, уцалелі. I самі пакуль што жывыя.





Гора таму, чые пайшлі перад вайной у армію, неўзабаве пасля таго, як стала і тут савецкая ўлада. А некаторыя хлопцы яшчэ і з панскага войска назад не прыйшлі. Другія людзі і плачуць, не ведаючы пра сваіх: ці жывыя яшчэ, ці ўжо не — хто даўно, а хто толькі што?

У мястэчку, дзе быў сельсавет, і ў раённым горадзе — падумаць толькі страхоцце! — яшчэ з восені пастралялі ўсіх яўрэяў. I з Ганчароў, і з Горак, і з Капуснікаў пабралі тых, што былі пры панах падпольшчыкамі, а потым актывістамі. I мужчын ды хлопцаў пабралі, і дзяўчат, і жанчын ад маленькіх дзяцей. Пахапалі знячэўку і, кажуць, нават і не стралялі іх, а галовы іх шаблямі секлі. Вучыліся паліцаі, як гэта робіцца…

Многа ўжо іх развялося, сабак!.. Спачатку злыдні ўсякія самі да немцаў пайшлі, а пасля пачалі і іншых браць — сілаю.

I падумаць нават страшна, што і да Шуркі могуць прычапіцца…

…Учора толькі выпаў снег, а сёння ўжо мужчын з усіх Клёніч пагналі ў лес, па дровы для паліцэйскай камендатуры. ІІаляцелі, ліха на іх, цэлаю зграяй. Солтыс яшчэ звечара заказаў, і Шурка ўжо запрагаў каля хлява, калі іх двух зайшло ў расчыненыя вароты. Адзін нейкі чужы, незнаёмы. Мусіць, з байцоў, што тут пааставаліся пры адступленні, бо гаворыць ён чыста па-руску. А другі — з Капуснікаў, Тхорыкі на іх кажуць. Пустальга ды зладзюга. Сам першы ў тую паліцыю пабег, ды такі ж катарэзнік зрабіўся, што і знаёмыя ўжо баяцца стрэць яго, і ўсе навокал праклінаюць. Калі яны ўзышлі на двор, Шурка ўжо якраз запрог і ехаў насустрач.

— Тпру! — сустрэў яго Тхорык. — Гатоў?

— Гатоў,— кажа Шурка, спьшіўшыся.

А той глядзіць і не ведае, да чаго прычапіцца. Знайшоў.

— Якая пуга ў яго, паглядзі,— калса свайму напарніку. I да Шуркі: — Ану, пакажы!

Той даў, вядома, а гэты — каб ён да вечара галоўкай налажыў! — лясь, лясь пугай па Шурку, пасля па кані. I з саней не даў злезці, у хату зайсці… З пугай у руцэ — так і пайшоў на іншыя двары, рагочучы з тым сваім памагатым, а можа, чорт іх ведае, і начальнікам.

Плакалі Жэня з мамай і гаварылі доўга, прадучы… Адна пацеха — Любачка шчабятала ім сваё «ня-ня-ня!» ды ўсміхалася, стоячы на лаве ў стойцы. Што ты хочаш — малое, нічога не ведае. А потым бабуля на-карміла яе кашай і палажыла ў калыску. Дый сама прылегла на печы, бо нешта ёй зранку яшчэ недабрылася. Яна там адразу сціхла, а гэтая бяссогшіца яшчэ доўга букала з-пад хусцінкі. Заснула потым, і матуля перастала калыхаць.

Прадзе і думае — невясёлую думу…

А дзень за акном такі сёння ціхі ды чысты! Снег учарашні лялсаў на голлі яблыні, на штакетах гародчыка, на страсе хлява, на ўсім-усенькім — колькі скінуць вокам. А сонца — ужо на поўдні — зацягнута лёгкімі хмаркамі, нібы той Любін тварык хусткай.

Яна падумала так і ўсміхнулася. Потым устала з прасніцы і схілілася над калыскай. Спіць сабе іхняя гаспадынька!.. Усе ёй служаць, як пані якой, уся хата. Не вытрымала Жэня — асцярожненька сцягнула хустку і залюбавалася. Не падзяліць ім з Шуркам, што тут чыё: чые вочы, чый нос… Броўцы якія харошыя, як у самога!.. А губкамі як цмакае благоцце і праз сон… Жэня адчула сваё вялікае шчасце пад цёплай цяснотай яшчэ дзявочага станіка. «Хутка прачнецца, папросіць», — падумала пра малую. А сонца, як на тое, выглянула з павалокі хмар і засвяціла ў хату праз яшчэ не замёрзлыя шыбы. Жэня нават спалохалася, што малое, чаго добрага, чхне ды прачнецца. Накрыла яе хусткай і гайданула калыску. Пастаяла трошкі, а тады павярнулася да акна.

Ды ўжо не села на прасніцу. Поўдзень. Сонца напомніла. Трэба пайсці даць карове.

Ціхенька апранулася і, не скрыпнуўшы дзвярыма, выйшла з хаты.

На зіхатлівай белі агарода сцежка была ўжо добра прыкметна. Бацька не толькі вытупаў яе за вечар ды за раніцу. але і сена трошкі нацерушыў, і саломін са тры згубілася. Адна вунь з коласам. Мусіць, зярняты ў ім асталіся, бо вераб'і шчапіліся сварыцца, хто з іх першы той колас знайшоў…