Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 40 из 136

Міхасёву сталасць даказвае яшчэ i тое, што сам Іван Сымонавіч паставіў на талеры, збоку набора, яшчэ адно неабходнае слова: «Лазунок». Унізе кожнага аркуша стаіць лічба 3, а тады — «Якуб Колас. Дрыгва». Лічба 3 — гэта чарговы нумар друкарскага аркуша. Якуб Колас — гэта імя i прозвішча пісьменніка, які напісаў кнігу пад назвай «Дрыгва». Слова «Лазунок», Міхасёва прозвішча, пастаўлена на полі аркуша дзеля таго, як сказаў майстар, што Міхась лічыцца сёння, на трэцяй змене, адказным за якасць друку. Якуб Колас адказвае за тое, як напісана кніга, a Міхась Лазунок — за тое, як яна будзе на друкавана. I як тут пасля гэтага не ганарьщца?

Звыш усяго, як апошні доказ Міхасёвай сталасці, да яго прыстаўлена памочніца — Люда Мірончык, таксама з іхняга выпуску. Яна шмат большая за Міхася, a ўсё ж такі стаіць каля яго толькі прыёмшчыцай. Так што можна нават час ад часу, з ахвоты, зрабіць ёй сякую-такую заўвагу. Міхась даўгавата глядзіць на тое, як Люда здымае са стала аддрукаваныя аркушы i адносіць ix на стапу. Усё ў яе ідзе як трэба. I за што б учапіцца?..

— Цётка, — кажа нарэшце Міхась, — вы, можа, паменш хапалі б?

— Што? — пытаецца Люда, не дачуўшы праз гоман машын.

— Што, што… Паменш, я кажу, адбірай.

— А што табе да гэтага? Балідь?

— Як гэта што? Прыёмка павінна быць спраўнай. Не ведаеш, мусіць.

— Ай-ёй! Які ж ты зрабіўся начальнік! Глядзеў бы от лепш на сябе.

Ну што ж, прыёмшчьща яўна недысцыплінаваная. Ате «начальнік» не мае больш у запасе адпаведных сваёй годнасці слоў, i таму ён вырашае проста прамаўчаць. Ён кладзе ў кішэні зашмальцаваных портак чорныя ад змазкі i фарбы рукі, важна цыркае слінай праз зубы i адыходзіцца ад машыны.

Міхасёвым суседам справа, каля машыны № 7, стаіць Толя Касёнак, больш вядомы па хатняй мянушцы — Цыган.

Толя старэйшы за Міхася на адзін толькі год, але вышэйшы ён нават за Люду. Наогул увесь ix выпуск — сто сорак хлопцаў i дзяўчат, — усе большыя за Міхася. Затое яго i празвалі Бабашкай[9] яшчэ на пачатку вучобы, як толькі пачалі знаёміцца з прабельным матэрыялам.

Бабашка, не вымаючы з кішэняў рук, важна глядзідь на верхні аркуш Цыгановай прадукцыі. Таксама мне работа! Падумаеш — нейкія бланкі друкуе! Черная рука пакідае цёплую кішэню i перагортвае адзін, другі аддрукаваны аркуш. Toe самае! Бабашка зноў кладзе руку ў кішэшо, зноў важна цыркае слінай праз зубы i нейкі момант думае над тым, як тут найлепш сказаць Цыгану аб перавазе такой, скажам, прады, як друкаванне трэдяга аркуша «Дрыгвы», над усімі відамі дробных друкарскіх формаў — усімі гэтымі бланкамі, квіткамі… Ён толькі хоча пачаць, як раптам праз гул машын даносіцда сур'ёзны голас дарослага:

— Эй, хлопец!

Гэта — майстар. Бабашка, выхапіўшы рукі з кішэняў, лётам ляціць да машыны.

— Ты што, на рабоце ці на рынку? — пытаецца Іван Сымонавіч.

— На рабоце, таварыш майстар, — больш пакорна, чым разгублена, адказвае Міхась.

— На рабоце, брат, так не стаяць. Гэта што?

Майстар паказвае рукой на тры пакамечаныя аркушы.

— Гэта, таварыш майстар, брак, — яшчэ больш пакорна адказвае Міхась.

Больш тут нічога не скажаш. Машына як быццам у нейкай змове з Іванам Сымонавічам. Так усё было спраўна, а як толькі Міхась адышоўся, «пальцы» чамусьці няўдала прынялі два лісты, скамячылі ix, a трэці ліст наогул сышоў з барабана парваны. I майстар таксама спрытны: умомант заўважыў!..

Як толькі Іван Сымонавіч адышоўся, Міхась з цвёрдым намерам больш ні на крок не адыходзіцца ад сваёй машыны, пачынае сачыць за працай «пальцаў».

— Таварыш майстар! Таварыш майстар! — чуваць ціхі, прыглушаны гулам машын голас. Міхась чуе яго, але не адварочваецца. Ён ведае: гэта Люда. Яна стаіць каля папяровай станы, aдвярнуўшыся, i толькі прыкідваецца, што нешта робіць.

— Міхаіл Бацькавіч!..





Міхась робіць выгляд, што гэта яго не датычыцца.

— Таварыш Лазунок, што гэта ў вас? Няўжо брак?

Далей Люда не можа трываць: яна садзіцца на стапу i звонка смяецца.

Хочучы давесці дзяўчыне, наколькі вышэй ён стаіць над усім гэтым блазенствам, Міхась пачынае высвістваць, робячы зусім абыякавы выгляд.

Пасля крыху супакоіўшыся, ён заціхае i задумваецца.

…Ат, ісолькі там гэтага браку! Аднак…

Аднак у памяці зноў паўстае, як жывы, той самы дзядуля…

Было гэта больш за месяц таму назад, яшчэ ў школе. На перапынку Міхась з нуды прадзьмухаў у абмерзлай шыбе акна невялікае круг лае акенца. Стала, нарэшце, i не выходзячы з класа, відаць, што робіцца на вуліцы. Людзі ідуць. Прайшло тры машыны. Два салдаты ў кажухах праехалі на санях каля самага тратуара. А потым Міхась зацікавіўся толькі дзядулем. Ен ішоў тым бокам вуліцы, уздоўж высокага шэрага плота. Спаважна ступаў па снезе, апіраючыся на кіёк.

— Зірні,— сказаў Міхась гэтаму самаму Толю Цыгану.

— Вось прыдумаў, Бабашка! I рад яшчэ, як невядома што! — сказаў Цыган. A ўсё ж прыгнуўся да Міхасёвага акенца i пачаў цікаваць.

— Дзядулю бачыш каля плота? — спытаўся Міхась.

— Бачыш, бачыш… Я яго знаю, не толькі што бачу. Гэта ж, Бабашка ты, Якуб Колас. Ён у друкарню прыходзіў аднойчы. Мне тады завуч паказваў. Відаць, новую кніжку прыносіў. О, паглядзі,— сказаў Толя, зноў прыгнуўшыся да акенца, — ён i цяпер у друкарню ідзе. Вунь i папка пад пахай, таксама як той раз…

Дзе там глядзець у акенца! Міхась хапіў шапку i выбег на ганак.

Дзеля таго, каб Якуб Колас звярнуў увагу на маленькага друкарскага вучня, хлопчыку трэба было хаця б прывітацца. А ён стаяў, дашчэнту разгубіўшыся ад захаплення. Ды дзе там, зрэшты! — толькі ад прывітання, можа, нават i Кол асу цяжка было б здагадацца, што рабілася ў той час у Міхасёвай душы… Дзеля гэтага трэба было б шмат аб чым расказаць.

Нерад усім трэба было б сказаць, што ў гэтай маленькай друкарскай Бабашцы, нягледзячы на яго пятнаццаць год, жыве зусім сталае сэрца. I аб тым расказаць, дзе i як яно, гэтае сэрца, так хутка паста лела.

Фашысцкія бомбы не далі Міхасю скончыць нават чацвёртага класа. Замест школы хлопчык пайшоў з бацькамі ў лес, да партызан. Расказваць бы пра тое, як ён сядзеў у балоце ў час апошыяй блакады, як яго там знайшла i выцягнула за нагу аўчарка… Фашысты спачатку білі яго таксама, як усіх дарослых, а потым разам з дарослымі везлі ў таварным вагоне. Сёння ён ведае, што ix тады везлі паліць у печах трасцянецкага лагера смерці. Тады ён гзтага не ведаў, таксама як не ведаў ніхто з дарослых. Не ведаў, але не хацеў, каб яго вёз некуды пракляты, ненавісны фрыц. Бабашка скочыў у прыадчыненыя дзверы вагона, куляўся, быццам падстрэлены заяц, з высокага насыпу пад адхон. Па ім стралялі — але дарзмна.

Пасля трэба было б яшчэ расказачь пра тое, як ён вярнуўся дахаты, у спаленую вёску. Толькі з мамай i Верай, старэйшай сястрой, бо тата ix адразу пайшоў удагон за ворагам. Расказаць бы пра тое, як маленькі чатырнаццацігадовы хлапчук ішоў сюды цэлых сорак кіламетраў пеша. Лідзія Пятроўна, настаўніца, прачытала ў газеце, што тут адкрываецца школа, у якой будуць вучыць друкаваць кніжкі. I ён адразу пайшоў. Як ён блуісаў па вуліцах зусім незнаёмага горада, паку ль не знайшоў сабе сякога-такога прытулку!.. Як ён думаў пра хлеб, пакуль для ix не наладзілася сталоўка.! Як ён мёрз у сваім летніку, пакуль ім не выдалі форменнай вопраткі!.. Расказаць аб гэтым трэба было б хоць бы для таго, каб давесці, што ён, Міхась, нічога не збаяўся. Што вось дамогся свайго: ён тут хутка закончыць вучобу i будзе па-сапраўднаму друкаваць кніжкі. Надрукуе тады i дзядулевы — усе тыя казкі i вершы, што так хвалявалі калісьці малога Міхаську…

Трэба, безумоўна, трэба было б пра ўсё гэта расказаць. Але Бабашка не асмеліўся, ды i не паспеў. Ён так разгубіўся, што нават не змог прывітацца.

Вялікія вокны друкарні зусім замураваныя дзівоснымі ўзорамі дзеда-мароза. За імі — над горадам — позняя ноч. A ў цэху — гул машын, аднастайны, як гоман марскога прыбою.

З-пад барабана на доўгія лучыны «пальцаў» няспынна плывуць аддрукаваныя аркушы. Маленькі друкар Міхась Лазунок сочыць за імі i марыць.

9

Бабашка — металічны брусочак, ніжэйшы за наборную літару, які ўстаўляецца ў набор, каб зрабіць такім чынам прабел.