Страница 121 из 136
Роена i сонечна. Над найкруцейшай, найбольш капрызнай пятлёй ракі ўздымаецца варухлівы туманец — пара не пара, дымок не дымок, — як быццам недзе там ціхенька варыцда ранняе снеданне.
Дрэвы з абрыву i бліжэйшыя дрэвы на лузе заціхлі ў заспакоена ўрачыстым сузіранні, глядзяць адны на адных i маўчаць. Моўчкі стаяць багатыя стагі. А на адным з ix, найбліжэй да Немана, бела чорначырвона значыцца сціплы бывалец бусел. Яшчэ два стаяць на атавіста светла-зялёнай пакошы, кожны сабе. Таксама проста стаяць ды глядзяць. Той, што на стозе, дык i крылы склаў неяк наперакос, апусціўшы ix, расслабіўшыся ў поўным адпачыне. Пасля ён не вытрымаў такой раскошы моўчкі — задзёр працавітую дзюбу i радасна заклекатаў. I тут жа яму адказалі сябры на траве — бліжэйшы, а за ім i той, што далей.
Ах, колькі радасці!..
А потым зноў урачыстая, сонечна-росная цішыня i прастора. I ў вышыню, i навокал.
…Гарадскі рыбак, якога адразу, яшчэ здалёк пазнаеш па адпаведнай вопратцы i грунтоўным рыштунку, разлічаным на тую вялікую рыбіну, што павінна ж, нарэшце, злавіцца, — ён стаяў на высокім беразе, сышоўшы са сцежкі на саменькі зялёны край абрыву, дзе сяды-тады спыняюся i я. Чалавек кіраваўся кудысьці далей, тут ён проста спыніўся, застыў, залюбаваўся шчаслівай жнівеньскай раніцай. Падыходзячы да яго, я ўжо хацеў павітацца, але ён апярэдзіў мяне «добрым днём». Здалося, што i начэкваў з адкрыта-прыязнай усмешкай, зусім незнаемы, што i ва ўсмешцы гэтай было здзіўленне: «Хораша тут у вас!..»
Пагаварылі. Таксама мінчанін. Рабочы-электразваршчык. Праз год i восем месяцаў на пенсію. «Па-бабску, у пяцьдзесят пяць гадоў», бо ў ix жа, электразваршчыкаў, шкодная прафесія. Будзе сто трыццаць два рублі. I падлічыў ужо, відаць, даўно, нібы салдат, што пад канец бясконцай службы ведае, колькі яму засталося гадзін ды мінут. Цяпер ён на бальнічным. Астма. Спытаўся ў доктара, ці можна хоць на рыбалку паехаць, бо ўсё роўна ж, дзе тыя таблеткі глытаць, i доктар сказаў, што можна. «Пахаджу, падыхаю, пераначую дзе пад стогам. A заўтра зяць прыедзе, забярэ». Я памагаю яго радасці, пытаюся: «На „Жыгулях“?» — «Ага, увосень купіў». — «I цесць, вядома, трохі далажыўся?» Ён усміхаецца: «Хлопец харошы. Няхай здаровы жывуць. Тут не шкада, кал i ўсё ладам, кал i не ахламон які ці не алкаш».
Астма ў таварыша пачалася не ўчора, не пазаўчора, i ўсё ён ведае ўжо — i пра Місхор, i пра Вялічку. Больш таго — нават i пра славутую спявачку, якая была ўжо i ў той польскай Вялічцы, у саляным, алергалагічным санаторыі глыбока пад зямлёй, а што да Місхора, дык яна ж i на гастролі лётае найбольш з таго Крыма, хоць сама i не тамашняя. Гаворыць ён пра гэтую, яшчэ ўсё свежую славутасць як пра знаёмую ці нават блізкую, спачатку называе толькі прозвішча, а потым яна ўжо i проста Соня. Гляджу на яго прасцецкую, не так гарадскую, як яшчэ ўсё вясковую шчырую ўсмешку i нібы гадаю: колькі ж тут вшавата ix агульная астма, a колькі голас яе, добра знаёмы i мне, яе маладая, непераможная радасць?.. Нават пытаюся:
— Вы што, знаёмыя?
— Па тэлевізары, — зноў усміхаецца ён. — Люблю паслухаць, паглядзець.
— I я люблю. Калі народныя.
Мы маўчым, заглядзеўшыся на раку i зарэчча. А потым я — нечакана, але не дзіўна — напаўголаса паўтараю далёкі песенны ўзлёт, што светла махнуўся ў памяді:
Бачу той белы вегразь на хвалістым бязмежжы вясновай, шырока разлітай Волгі. Сваяк таго, што i ў маёй душы сяды-тады самотна i ясна бялеецца ў марскім блакітным тумане.
— Спяваць любіце? — усміхаецца рыбак. — Mo i ў ансамблі якім?
— Не. Прыгадалася адно…
Што прыгадалася, я не расказваю, бо не раскажаш так, як яно хутка i ярка з'явілася ў памяці. Амаль праз паўвека, з тых дзён, калі я толькі-толькі ўваходзіў у юнацтва.
Гэты самы Неман, але не сонечным жнівеньскім ранкам, а насцярожана i ўрачыста белым, марозным досвіткам. Рака пад лёдам, на лёдзе тоўста снегу, дарога добра ўезджана. Коні дружна бягуць адзін за адным — улегцы весела, дый грэюцца бегма. Я мякка сяджу на мяху з сенам, знізу няхоладна, кажух, шапка, боты надзейныя. А да таго ж i маладосць, што пачынаецца, патаемная радасць ці гордасць заучасна сталага работніка, гаспадара, ну i паэта глыбока ў душы, якому заўсёды ўсё нова ды незвычайна. I белае рэчышча, што віляе паміж кустамі, не зусім схаванымі пад снегам, i дрэвы, што знізу, ад снегу, цёмна лезуць ажно пад неба над табой. I першы знак новага дня — агнявая палоска зары над далёкім грэбенем лесу, зары нясмелай яшчэ, якая ці то ўжо бачыцца табе, ці то ўспамінаецца з пазаўчарашняе паездкі. Такой самай, у пушчу па дровы. З адчуваннем таксама хвалюючым, насцярожаным. Так i здаецца: вось, вось яно прыйдзе — штосьці даўно чаканае, добрае! Нават i капыты так выстукваюць: вось, вось, вось!..
Коні — як былі легка ўзняліся на рысь, так i ашляхлі, спакваля перайшлі на ступў,— спачатку першы ці першая (чый там сённячы конь ці кабыла чыя?), а потым i ўсе, увесь маўклівы парожні абоз. Хай падыдуць. Яшчэ не позна, хоць i не блізка яшчэ.
I тут за мною, ззаду i збоку, мякка i хутка пачулася рыпенне снегу пад хадакамі. Дзядзька Міхаль, сусед, які ехаў следам, дагнаў мае сані i гупнуў-сеў перада мною ў нагах. Чалавек ён маўклівы, калі не пануры, i цягавіты, поўная хата дзяцей — маўчы ды думай, як ix на ногі падняць. А тут яму закарцела чагосьці, як блазну да блазна, — прыбег. Не закурыць, не пакурыць, пацягнуць разоў колькі, бо мы абодва не курым. Пагаварыць пра што пільнае? Не, ён сядзіць i маўчыць.
Маўчаў нядоўга. A памаўчаўшы не гаварыць пачаў, а раптам, як i я цяпер, пры выпадковым сустрэчным, заспяваў. Глуха, прыцішана, можна сказаць, безгалоса. I не песня была гэта, a толькі ўрывачак яе, адзін узлёт — з тым самым белым ветразем на Волзе.
Што за дзіва, чаму?
Вельмі проста — калі яно проста, — учора дзядзька Міхаль заходзіў да нас увечары, i я, разняўшы навушнікі дэтэктарнага радыёпрыёмнічка на двух, пачаставаў яго песняй. Ажно з Масквы, цераз граніцу…
— Соня, здаецца, гэтую не спявае, — гаворыць рыбак.
— Не, гэта даўняе. Была такая Вольга Кавалёва. Збірала i выконвала рускія народныя песні. I сама нават трохі песні пісала. I гэтую, што я пачаў, яна напісала сама.
Пра белы ветразь на Волзе я ўспомніў яшчэ i таму, што днямі, у радыёперадачы, ён прыйшоў да мяне вельмі патрэбна паглыбленым у народнасць расказам пра тую слаўную спявачку, што была спачатку, задоўга да Кастрычніка, маленькай рускай Ольгушкай, якая з печы, тварыкам на хату, зачаравана слухала, як спяваў, працуючы каля акна, яе дзядзька Якаў, вясковы ўмелец-кушнер. Дзяўчынка слухала і, нібы ў прадчуванні свайго вялікага лёсу, заплакала ад любасці да людзей — упершыню, ад усёй чысціні дзіцячага сэрца. Так яна потым успамінала.
— I я люблю, калі Соня не моднае нешта, а паўкраінску што ці па-малдаўску. Слухалі?
— Ну, — адказваю я.
— Пра што там, калі па-малдаўску, я не ведаю. Але ж вельмі яно неяк весела. Як ад якое радасці. З эстрады тое сыдзе ў залу, тупае лёгенька па праходзе i шнур той вядзе за сабою, паміж людзей. Мікрафон у руцэ, a ўсё роўна — рукі раз-пораз узняўшы. У ладкі плешча, ды ўжо не песню, a толькі адзін прыпеў. Чулі? «А-я-я-я! А-я-я-я!..» Так не паўторыш, не. Голыя рукі тонкія, i з твару благая, а вочы свецяцца, гараць. I так смяецца, усміхаецца, што i самому… I людзі ўсе, што ў зале той, усе за ёю ў лад тое «а-я-я-я!» — так апладзіруюць. Аж хочацца самому заспяваць, каб мог. Як гэта добра, калі чалавек вясёлы! Вы гэта чулі?
Ен не пытае, а перапытвае. I так па-свойску, павясковаму ўсміхаецца. I я яшчэ раз гавару, што чуў, што весела было i мне.
Не дадаю адно, што добра не толькі тады, калі чалавек, які можа спяваць, вясёлы. Добра, калі ён мужны, кал i ты ведаеш, што такое да лося яму не так сабе, а праз пакуты. Мне здаецца, што гэта нам зразумела абодвум i так.
Мы маўчым i глядзім.