Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 56 из 112

Навiдавоку тут выразныя праграмныя лёзунгi iншавернiкаў, якiм блiзкiя былi лёзунгi зрэфармаваньня ня толькi каталiцызму, але i ўсходняга хрысьцiянства. Згодна з духам нэафiтаў эпохi гуманiзму бескампрамiсна адкiдалася ўсё тое, што падавалася людзям гэнай эпохi праявай канфармiзму, саступкай розуму на карысьць забабонам. Дзеля гэтага немiласэрна ганiлi ў сваiх выступах спосабы хрысьцiянiзацыi, якiя, дарэчы, стагодзьдзямi выкарыстоўвалiся на ўсiм кантынэнце. Гэта адбывалася ў розных сытуацыях — так, Ваўжынец з Пшасьніша, званы Нязгодам, заатакаваўшы чысьцец, пахвалiў Радзiвiлаў за — як яму падавалася — зварот да iнтэлекту наверненых у «праўдзiвую веру», супрацьставiўшы iм Уладыслава Ягайлу, якi на паўтара стагодзьдзя раней тарнаваў да нэафiтаў мэтад «хабарнiцтва» (уручэньне падчас хросту iльняных строяў). Праз пэўны час Ян Ласiцкi з сарказмам параўнаў паганскiх бажкоў з пантэонам хрысьцiянскiх сьвятых[93].

Такiх прыкладаў можна прывесьцi шмат. З аднаго боку, пратэстанты атакавалi як каталiкоў, так i праваслаўных, а з другога — яны не рабiлi важкiх закiдаў праваслаўным, разьлiчваючы на тое, што iх можна будзе навярнуць да сябе безь вялiкага высiлку дзякуючы аналёгii ў дагматычным i лiтургiчным абсягу. Усё ж iх не падзяляла выкарыстаньне народнай мовы падчас набажэнстваў, цэлiбат сьвятароў (праўда, на ўсходзе iснавалi чысьленыя манастыры!), камунiя пад двума абразамi. Замена папа мiнiстрам (калi першы не зьмяняў веравызнаньня i з каталiка не рабiўся пратэстантам) часта не заўважалася вернiкамi, паколькi нярэдка шмат захоўвалася з ранейшай абраднасьцi. Праваслаўная шляхта на Наваградчыне масава адыходзiла ад каталiцызму, аднак гэта часта было вынiкам хуткаплыннага захапленьня, хаця яшчэ напрыканцы XVI ст. i выклiкала непакой з боку Пятра Скаргi. Рэакцыя езуiта прагучэла ў часе бурлiвай палемiкi памiж каталiкамi, праваслаўнымi i пратэстантамi (бо i яны тады не былi бязьдзейнымi) у сувязi з правядзеньнем Берасьцейскай унii.

Перш як перайсьцi да фармаваньня «тоеснасьцi» паасобных рэфармiсцкiх канфэсiяў, трэба зьвярнуцца да часоў апошнiх Ягайлавічаў, калi па Рэчы Паспалiтай пранеслася незвычайна iмклiвая, хоць i кароткатрывалая антыкаталiцкая бура. Iнакш сытуацыя выглядала ў Кароне, дзе была парушана, хоць i часова, парафiяльная структура (дыяцэзii заставалiся нават у найбольш крытычныя моманты, iхная сэкулярызацыя была ажыцьцёўлена адно ў гаспадарстве крыжакаў, пераўтвораным у васальную Княскую Прусiю) унаступак масавай перабудовы касьцёлаў на зборы. Падужэлы пасьля Трыдэнту каталiцызм здолеў, аднак, хутка адваяваць тое, што ён нядаўна страцiў з парафiяльнай сеткi, канчаткова ўфармаванай напрыканцы сярэднiх вякоў. У канцы XVI ст. засталося каля пяцьдзесяцi збораў, сярод iх былi ўтвораныя арыянамi, лютэранамi i чэскiмi братамi, якiх усяго было каля палавiны. Не заглыбляючыся ў пытаньне колькасьцi гмiнаў у параўнаньнi з парафiямi, заўважым, што апошнiх было тады каля 3600. У часох Контрарэфармацыi ў шырокiм маштабе ўтваралiся новыя касьцельныя тэрыторыi, але гэта не былi парафii або кляштары: цягам стагодзьдзя (1550–1650) на польскiх землях iхны лiк узрос з 157 да 283, iнакш, чымся ў Кароннай Русi (30–102), а таксама ў Вялiкiм Княстве (14–95). Такiм чынам, у двух апошнiх выпадках адносны прырост быў меншы, паколькi ўвага была сканцэнтравана на выразным пашырэньнi слабой дагэтуль парафiяльнай сеткi. На тэрыторыi Кароны да аднаўленьня талеранцыi падчас Станiслава Аўгуста была практычна зьлiквiдавана царкоўная арганiзацыя кальвiнiстаў, яшчэ раней зьнiклi ўстаноўленыя iмi акругi (rozbudowane dystrykty); у сярэдзiне XVII ст. юрыдычна — рашэньне сойму 1658 г. — быў зьлiквiдаваны арыянiзм. Найменшыя страты панесьлi лютэране[94].

У Вялiкiм Княстве сытуацыя ўяўлялася iнакш. У магнацкiх колах напачатку атрымалi прызнаньне антытрынiтарысты, асаблiва дзякуючы прыбылым з Польшчы iдэолягам, упаасобку паходзячаму з Iталii лекару Ежы Бляндрата. Яны пераканалi ў сваiх тэалягiчных канцэпцыях наймагутнейшага ў сярэдзiне XVI стагодзьдзя вяльможу, вялiкага канцлера i вiленскага вайводу Мiкалая Радзiвiла Чорнага (памёр у 1565 годзе), якi стварыў асяродак пратэстантызму ў Вiльні, а таксама ў родавым Нясьвiжы. Пасьля ягонай сьмерцi, аднак, сыны пад уплывам езуiтаў вярнулiся да каталiцызму i са стараннасьцю нэафiтаў нiшчылi справу свайго бацькi, у тым лiку хораша выдадзеную па-польску Бiблiю, па месцы публiкацыi званую Берасьцейскай (Берасьце над Бугам). Радыкальныя трынiталягiчныя канцэпцыi знаходзiлi прыхiльнiкаў, паколькi iх апекуны з асяродзьдзя магнатаў (апошнiм зь iх быў памерлы ў 1592 г. Януш Кiшка) не зьбiралiся накiроўваць прыблiжаных да польскiх грамадзкiх канцэпцыяў. Супраць iх выступiў таленавiты папулярызатар рэлiгii i перакладчык Бiблii на рускую мову (język ruski) Сымон Будны ў творы «Аб ужываючым меч урадзе» (1583): гэты мазаўшанiн усё жыцьцё правёў на беларускiх землях, галоўна ў Радзiвiлавым Нясьвiжы i Лоску, а ў дактрынальным пляне перажыў эвалюцыю ад кальвiнiзму да крайнага антытрынiтарызму. Аднак прыхiльнiкi гэтага кiрунку хутка трацiлi значэньне i былi выцесьнены з апошнiх бастыёнаў (Наваградак) перад 1620 г., а пазьней iм было забаронена весьцi канфэсійную прапаганду[95]. Аднак таленавiтыя супрацоўнiкi бiржанскiх Радзiвiлаў яшчэ ў другой палавiне XVII ст. у значнай ступенi прымыкалi да польскiх арыянаў[96].

З эвангелiчна-аўгсбурскiх збораў, што зьявiлiся яшчэ за часоў Ягайлавічаў, захавалiся толькi тыя, якiя разьмяшчалiся ў найвялiкшых гарадох зь Вiльняй на чале i мелi нямецкi, мяшчанскi характар, хоць з часам у iх утварылiся i польскiя гмiны. Гэта было вынiкам узмоцненага працэсу натуралiзацыi чужаземцаў. Характэрна, што контрарэфармацыйны каталiцызм, актыўна атакуючы ў сталiцы Вялiкага Княства шляхецкi кальвiнiсцкi збор (славутыя тумулты), у прапагандзе зьвяртаўся супраць пратэстантаў-немцаў, асьмейваючы iх у сатырычных творах[97]. Лютэранства перажыло ўпадак Рэчы Паспалiтай, разьдзелы i сканала — як i кальвiнiзм — толькi пасьля 1939 г., калi ў часе другой сусьветнай вайны на летувiска-беларускiх землях даўнага гаспадарства пад знакам Арла i Пагонi пратэстантызму канчаткова наступiў канец. Ня чым iншым, як сымбалiчным ударам па ягоных сьлядох сталася зьнiшчэньне ўжо пасьля 1950 г. гiстарычных могiлак двух веравызнаньняў паблiзу Вялiкай Пагулянкi[98].

У Вялiкiм Княстве нацыянальным веравызнаньнем надоўга стаўся кальвiнiзм, хаця па вялiкiм рахунку ён ня надта шмат — за выключэньнем прынцыповых супадзеньняў, у першую чаргу дагматычных — меў супольнага зь веравызнаньнем, створаным рэфарматарам з Жэнэвы. Яшчэ больш ён адрозьнiваўся ад мясцовых антытрынiтарыстаў, з прапагандай якiх эвангелiчны клер змагаўся датуль, дакуль iснаваў «меншы збор». Пазьней, страцiўшы ранейшую грознасьць, магнаты-кальвiнiсты — як мы былi згадалi — абкружалi сябе арыянамi пры ўмове, што тыя ня будуць праводзiць рэлiгiйную прапаганду сярод народу. Што да самога кальвiнiзму — перастала акцэнтоўвацца ягонае фундамэнтальнае палажэньне аб прызначэньнi, таксама як не ўзнiмалася супольная з каталiкамi праблема культу сьвятых i не адбылося адмаўленьня ад пакланеньня Марыi. Папросту аб пэўных справах перасталi гаварыць, калi адышлi ў нябыт першыя пакаленьнi баёвых рэфармацыйных iдэолягаў.

У сярэдзiне XVI стагодзьдзя ў Лiтве ўзьнiкалi як чарговыя каталiцкiя парафii, так i на практычна не схрысьцiянiзаваных землях стваралiся эвангелiчныя грамады, што мелi ня толькi шляхецкi характар. Дзякуючы гэтаму зборы у Кельмах, Радзiвiлiшках або Попелi перажылi найгоршыя часы перасьледаў, тымчасам як абшарнiцкiя, галоўна ў Наваградчыне, зборы, калi iм i ўдавалася выжыць, налiчвалi некалькi або дзясятак сем’яў[99]. Паступова ўзмацнялася дэмакратычнае кiраўнiцтва Эвангелiчна-Рэфарматарскага Сыноду, якi штогод зьбiраўся на свае правiнцыйныя сэсiі. Калi напрыканцы XVII ст. вымерлi бiржанскiя Радзiвiлы, мэцэнат з iндывiдуальнага, магнацкага, набываў шляхецкi, зборны характар. З часам зь мясцовым серадовiшчам зьвязалiся прыбышы з Шатляндыi, якiя былi паселены ў Кейданах i ўвайшлi ў склад тамашняй эвангелiчнай грамады. У дадатак да шасьцi акругаў (кiруючыся перадсудамi, эвангелiкi iмкнулiся трактаваць iх як адпаведнiкi дыяцэзiяў) у эры талеранцыi (1768) зьявiлася яшчэ пяць з 38 парафiямi, аднак зьнiк наваградзкi збор. Пасьля другога падзелу адпаў ад Рэчы Паспалiтай Слуцак, аднак неўзабаве гэты магутны асяродак кальвiнiзму, якi валодаў гiмназiяй (другая iснавала ў Кейданах) апынiўся ў супольным гаспадарстве пад расiйскай акупацыяй. Аб часох росквiту ў XIX стагодзьдзi нагадвалi руiны будынку збору ў Койданаве. Эвангелiчныя традыцыi культывавалi рады Валянаў, Сьвiдаў, Курнатоўскiх, Гружэўскiх, Путкамэраў, Мацкевiчаў. Iхныя прозьвiшчы ня толькi паяўлялiся ў сынадальных пратаколах, але i доўга фiгуравалi на грамадзкай, прафэсiйнай нiве i ў патрыятычных выступах[100]. У гэтым пляне школа ў Слуцку карысна вырозьнiвалася ў параўнаньнi з пазыцыяй каталiцкага духавенства[101]. Iнфармацыю з тамашняй бiблiятэкi руплiва пераказвалi творцу польскай нацыянальнай бiблiяграфii, Каралю Эстрайхеру старшаму.

93

Выказваньне Дыскордыi належыць трактаваць у тыповых катэгорыях лiтаратурнага замоўцы часоў гуманiзму i ягонага адваката (Навука аб праўдзiвай i аб фальшывай пакуце ...Ваўжынца з Пшасьнiша ...Берасьце на Бугу 1559, без прысьвячэньня). Новае выданьне твора Ласiцкага: J.Lasickis, Apie žemaičiř, kitř sarmatř bei nekitru krikščioniř dievus (Вiльня, 1969, на с. 35–51 фатаграфiчны тэкст лацiнскага выданьня: Bazylea, 1615). Аб Я.Л. манаграфiя пяра Х.Барыча, а таксама ягоны жыцьцяпiс у Polskim Słowniku Biograficznym XVIII, 1973, s. 218–222.

94

J. Tazbir, Społeczny i terytorialny zasięg polskiej reformacji, «Kwartalnik Historyczny» LXXXII, 1975, s.723–735. Дагэтуль ня страцiла сваёй вартасьці праца H. Merczynga, Zbory i senatorowie Protestancy w dawnej Polsce. Warszawa, 1908 (дадатак да твору В. Красiньскага, Zarys dziejów powstania i upadku Reformacji w Polsce. Таксама рэпрынт 1986 г.).

95

M.Kosman, Reformacja i Kontrreformacja...; яго ж, Litewska Jednota...; яго ж, Protestanci i Kontrreformacja. Wrocław, 1978, passim; K. Górski, Studia nad dziejami polskiej literatury antytrynitarskiej XVI wieku. Kraków, 1949; L. Szczucki, Jan Licyniusz Namysłowski. Studium z dziejów antytrynitaryzmu litewskiego na przełomie XVI i XVII wieku (у:) Studia nad arianizmem. Praca zbiorowa. Warszawa, 1959, s. 131–157; I. Саверчанка, Сымон Будны — гуманiст i рэфарматар. Менск 1993, а таксама артыкул у Polskim Słowniku Biograficznym III, s. 96

96



Гл. J. Tazbir, Bracia polscy na wygnaniu. Warszawa, 1977, s. 58

97

Kosman, Protestanci, s. 70

98

Палiтычнага аспэкту змаганьня са сьведчаньнямi мiнуўшчыны датычыць: M. Kosman, Cmentarze dawnego Wilna. Toruń, 1994, асаблiва с. 155 нн. (разьдзел аб часох пасьля другой сусьветнай вайны).

99

Аб укараненьнi хрысьцiянскiх культаў, у тым лiку кальвiнiсцкага пратэстантызму ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм M. Kosman, Drogi zaniku pogaństwa u Bałtów. Wrocław, 1976, s. 180

100

Сьпiсаньне сынодаў i правiнцыйных сэсiяў Лiтоўскай Кангрэгацыi 1611–1913, «Monumenta Reformationis Polonicae et Lithuanicae» Seria IV, zeszyt 1. Wilno, 1913. Хаця каты Шымана Канарскага гэтага ня ведалi, змоўнiк быў кальвiнiсцкага веравызнаньня, i перад карай сьмерцяй у Вiльнi яго спавядаў эвангелiчны духоўнiк. Гл. таксама «Аб некаторых успамiнах Флярыяна Сьвiды ў сувязi з фамiльным маёнткам Глевiн», Цэнтральная бiблiятэка Летувiскай Акадэмii Навук у Вiльнi, сьпiсаньне ERS F40–1025.

101

Kosman, Litewska Jednota, s. 65.