Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 11 из 35



Устала сонца, надышоў час палявання на земнаводных, пачаўся чарапашнiкаў паўгадавы дзень.

Даўжэзным паўметровым ключом ён прысунуў засаўку на дзвярах сваёй хаты i, схаваўшы ключ за рукамыйнiкам, пашыбаваў праз вёску. Суседзi не любiлi галавастага Чарапашнiка, але "дзень добры" давалi спраўна.

Пакiнуўшы за плячыма высозны, аб’едзены вятрамi, прыдарожны крыж, ён выйшаў да вялiзнага, парослага мохам каменя. Малiтва гучала нядоўга. Чарапашнiк сцiпла папрасiў у валуна дапамогi на першы час, каб паспрыяў упаляваць на сняданак пару-тройку балотных паўзуноў. Валун маўчаў. Чарапашнiк паазiраўся i, не згледзеўшы нiчога падазронага, адзiнаццаць разоў плюнуў на абамшэлы камень. Не чакаючы адказу, ён пашыбаваў па вузенькай сцежцы, што светлым пасам перахоплiвала лог. Перайшоўшы рэчку, Чарапашнiк рушыў уздоўж берага. Iшоў ён шпарка i лёгка, а таму хутка дабраўся да старой, зацягнутай салатнай раскаю завоiны. Пад туркатанне дробных жабак Чарапашнiк скiнуў абутак, падкасаў калашыны i палез у гнiлую ваду. З-пад мулу на паверхню ўсплывалi смуродлiвыя бурбалкi. Пралезшы каля аеравага зараснiку да пачварнага карча, ён выцягнуў з-пад слiзкiх карэнняў алюмiнiевы бiтончык з зашрубаванай накрыўкай i метровы трызубец, зроблены з лыжнай палкi ды сталёвага вiдэльца.

На беразе Чарапашнiк спрытна паабтрасаў з валасатых лытак налiплую раску. Не абуваючыся, ён вярнуўся да крынiчнай рэчкi, дзе скiнуў нагавiцы, выцягнуў пас i падперазаў голы жывот, папярэдне начапiўшы на скураны пас пачарнелы бiтончык. Завязаўшы кашулю высока на грудзях, Чарапашнiк спусцiўся па пясчаным адхоне да вады. Пасвечваючы бялюткiмi клубамi, ён апусцiўся ў сцюдзёную плынь. Вада была неглыбокая, i Чарапашнiк хутка дабрыў да тоўстай нахiленай вярбы, за якой з рэчкаю злiвалася невялiкая ручаiна. Сунучыся па вузкiм, але глыбакаватым раўчуку, Чарапашнiк трапiў на балота.

Ручаiна скончылася раптоўна, схавалася пад дзёран. Чапляючыся за алешыну, Чарапашнiк запоўз на ненадзейны дзёран, якiм зарасло вялiкае багнiстае возера. Дзёран дыхаў, уздрыгваў i торгаўся, нiбыта скура на спiне ў велiзарнага патрывожанага цмока.

Чарапашнiк папоўз памiж танклявымi бярозкамi ў бок нiзкага чэзлага ляска. Там, пры ляску, на купiнах гнездавалiся чарапахi.

Першую ён прыкмецiў у алейных лiсцiках бруснiчнiку. Чарапаха грэла чорны парэпаны панцыр на сонцы, далёка высунуўшы лапкi, хвост i змяiнапысую галаву на танюткай шыйцы. У гэтую змаршчакаватую шыю i пацэлiў трызубцам Чарапашнiк. Трызубец узняў паўзуна ў паветра i прынёс на далонь Чарапашнiку, якi прагна абнюхаў здабычу i схаваў яе ў бiтончык.

Поўзаючы мiж купiнамi, Чарапашнiк лёгка набiў паўзунамi пяцiлiтровы бiтончык пад самую накрыўку. Напаляваўшыся на сваiх улюбёных земнаводных, Чарапашнiк вярнуўся на рэчку да тоўстай старой вярбы, пад якой доўга куляўся ў крынiчных вiрах, змываў палявальную стому.

Таксама на беразе ён расклаў вогнiшча i зварыў чарапахавую юшку, якую пiў проста з бiтончыка. Панцыры Чарапашнiк раздзiраў рукамi i чыста выядаў варанае мяса разам са скурай, са страўнiкам, з нястраўленай травою, з гноем, з вантробамi, з храбусткiм хрыбетнiкам, з чарапнымi костачкамi, з вочкамi, з раздвоеным языком i разам з вострымi лакавымi кiпцюрамi.

Нахарчаваўшыся, Чарапашнiк ляжаў каля вогнiшча, нюхаў дым i глядзеў у пустое зорнае неба. Ён думаў, што спаць не захочацца ажно да прымаразкаў.

01.02.1995

19 — Рэпетытарка

Рэпетытарка макнула касметычны пэндзлiк у залатую фарбу, нахiлiлася да люстэрка i намалявала iскрыстыя колцы вакол вачэй i вуснаў.

— Пасуе мне маска? — размаляваны твар павярнуўся да трынаццацiгадовага вучня.

— Вельмi пасуе. — Хлапечыя шчокi паружавелi.

— Давай i табе намалюю на лобе залатое колца.

— Мужчыны не фарбуюць твараў, — адхiснуўся ад блiскучага пэндзля вучань.

— Прабачце, я зусiм запамятавала пра вашу мужчынскасць. Мужчыны не расфарбоўваюць твараў? Няўжо? А баевiкi ў Iчкерыi не робяць на тварах маскавальных плямiн? А наймiты не чарняць свае пысы, каб не свяцiлiся ў цемрадзi? А блазны?

Вучань маўчаў.

— Не хочаш, як хочаш. Я атрымлiваю грошы не за тое, каб размалёўваць твой лоб, а за тое, каб за лобам былi веды... Ты зрабiў практыкаванне?

— Так. — Хлопец паклаў на трумо вяла-ружовы сшытак.

Чырвоны аловак шпарка заскакаў па радках. Фiялетавае практыкаванне застракацела выпраўленнямi.

— Цяпер мне будзе сорамна браць грошы ў тваёй мацi. З кожным урокам ты горай i горай выконваеш практыкаваннi. Нiбыта я не вучу, а, наадварот, развучваю. Ты ходзiш у сёмы клас, а пiшаш горш за вясковага другакласнiка. I што рабiць? I што казаць тваёй мацi?

Вочы Рэпетытаркi пазiралi на вучня з залатых кругоў.



— Сёння ў мяне дзень нараджэння. Мне трыццаць. Свята. Прыйдуць госцi. Я павiнна мець добры, вясёлы, iскрысты настрой. А ты ўсё псуеш: прыходзiш з брудным сшыткам, у якiм на бруднай старонцы напiсана практыкаванне, поўнае брудных памылак. Ты што, так i не змог вывучыць, дзе пiшацца мяккi знак? Гэта ты знарок зрабiў мне падарунак? — Рэпетытарка падмiргнула люстэрку.

— Я не ведаў пра дзень нараджэння. — Хлапечы голас затрымцеў.

— Не веру. Я ўпэўнена — ты знарок кепска напiсаў практыкаванне. Знарок выканаў яго на двойку, i нават не на двойку, а на адзiнку, на кол. I я пастаўлю табе вялiкi чырвоны кол. Я накрэслю ў ружовенькiм сшытачку велiзарны кол, чырвоную палку, крывавае бервяно. I ты пакажаш заробленае маме. Каб ведала, якi ў яе кепскi сын. Яна плацiць за навучанне, я гадзiнамi вытлумачваю правiлы i выключэннi, а ён слова "песьцiцца" пiша без мяккага знака, ён лянуецца выканаць просценькае заданне. Гэта абраза, гэта знявага, гэта нахабства, лайдацтва, iдыятызм... I табе не сорамна? I што скажа мацi, пабачыўшы чырвоную палку? Як думаеш? I не маўчы. I не хавай вачэй. I не чырваней, як рак. Ты скажы, што зробiць твая мацi, калi на яе вочы патрапiць чырвоны кол? Адказвай...

— Раззлуецца, — ледзь выцiснуў вучань.

— Раззлуецца, i ўсё? — залатая луска зацерушылася з веяў. Рэпетытарка ўзмахнула рукамi, залацiста блiснулi наманiкюраныя пазногцi, i растапыраныя пальцы прагна абхапiлi голыя каленi.

— Можа ўзяць пас i адлупцаваць...

— Дык, можа, мне высекчы цябе? Калi заплачана за навуку, дык i лупцоўка, пэўна ж, уваходзiць у навучальны працэс.

Вучань маўчаў.

— Зараз вазьму пас i адлупцую за нелюбоў да граматыкi. У мяне няма мужчынскага паса, таму давядзецца пасекчы тваю мужчынскую дупу жаночым раменьчыкам. — Рэпетытарка выцягнула са скураной спаднiцы руды танюткi пас.

— Бачыш, якi цудоўны жоўценькi пас? Ён навучыць расстаўляць мяккiя знакi... Распранайся i кладзiся на канапу.

Хлопец заплакаў, ягоны тварык скрывiўся, са шчыльна заплюшчаных вачэй пырснулi слёзы.

— Не трэба румзаць. Ты ж мужчына. А мужчыны не румзаюць i не размалёўваюць твар залатой фарбаю. Мужчыны цвёрда трываюць боль. Распранайся.

Вучань выцерабiўся з пiнжака i стаiўся ў чаканнi.

— Павесь на крэсла, павесь на спiнку, акуратна павесь... Усяму трэба вучыць, як з дзiкага лесу прыехаў.

Хлопец зняў кашулю, яна гэтаксама павiсла на спiнцы крэсла, на яе легла саколка, якую накрылi нагавiцы. Шкарпэткi вучань схаваў пад крэсла.

I раптам вучань сцiснуў кулакi, прысеў на кукiшкi i цiхенька па-кацiнаму завiшчаў.

Рэпетытарка секанула пасам паветра над хлапечай спiнаю.

— Iдзi ў варэльню i налi з графiна шклянку гатаванай вады. А ў лазенцы абмый твар i прамый нос.

Вярнуўся хлопец амаль супакоены, толькi пурпуровае ззянне на шчоках выдавала блiзкiя слёзы. Рэпетытарка намалявала на гарачых шчоках залатыя колцы.

— Так лепш. У мяне дзень нараджэння. I так ты больш падобны да падарунка. А цяпер кладзiся на канапу, кладзiся на жывот, каб мой раменьчык змог навучыць тваё мяккае месца змякчаць зычныя.

— Я болей не буду...

— Што ты болей не будзеш?

— Рабiць памылкi.