Страница 50 из 77
Зоры неба сінія, звон лозаў ніцых
гартавалі дух і сьцераглі ад хмар тых...
_________
Там, на Радзіме,
ля Пцічы-ракі,
з-пад муру бруіцца крыніца,
на золаку,
чуў я,
пад шэлест ракіт
крывёю туман там імгліцца.
...У засені вербаў скланяўся мой дзед
і кленчыў ля даўняга крыжа...
Рака на’т сьцішае імклівы свой бег,
да муру зварачвае бліжай,
зялёныя хвалі на ейным ілбе
ступелыя выступы ліжуць.
Бывае, прыймае разьятраны вір
ахвяру чарговае сыці.
І цела на дне, багавіньне і жвір
у вечны спратоньваюць прыцем.
У прыцеме прашчуры маюць спачын
у хораме водных глыбіняў;
іх духі на бераг круты уначы
выйходзяць да зорнае сіні.
Маўкліва ўзіраюцца ў польны прасьцяг,
у глыб старадаўняе пушчы,
чужынец адчуў дзе на собскім гарбе
іх сілы змагарную вушчунь...
_________
Перада мною новыя лісты,
я атрымаў іх поштай адмысловай...
У беларускай мове і прытым —
са спэцыяльным націскам у словах.
А слоў ці мала — тысячы са дзьве,
не рахаваўшы, вызначыць бяруся,
і, безумоўна, — «Беларусь жыве»
і — «не загіне слава Беларусі»...
_________
З табою, родны, блізкі і далёкі
блакітны край.
Жыві, змагайся і расьці
на зайздрасьць воражай спакусе.
Твае з крыві мы і касьці —
сыны блакітнай Беларусі.
_________
Скажыце, дзе вы бачылі такое,
каб, як у нас, зьвінелі сокам травы
і усьміхаліся каліны над ракою.
А журавіны сьпелыя...
_________
Вось і вуліца тая і ліпа,
чорны камень здалёк відзён,
нават дзесьці гармонік захліпаў,
а ён, бедны, жыцьцю жадзён...
_________
Ад маленства і жыў і рос там...
Навальніцы, трывожны шум...
І спатканьне дарыў, і ростань —
расьпякалі яго душу...
_________
Дзьверы — насьцеж.
Я выходжу ў сад.
Сад бялюткі,
як калісьці быў ён...
_________
За горадам, як выдзьмуты пухір,
гайдаўся месяц. Цяжка галасілі,
расколваючы жнівеньскі сухі прастор,
званы, зьвярэджаныя ў сіле...
_________
На зялёныя лісткі
селі моўчкі матылькі.
Пагайдаліся часінку,
потым іншую галінку
упадобалі й прыпалі,
каб лісткі яе ня спалі.
На сінюткі васілёк
сеў бялюткі матылёк.
— Васілёчак, васілёчак, —
цябе кліча матылёчак...
_________
...І давядзецца мо’ калі
адведаць бацькавы вуглы,
прыйду і не пазнаю хаты
і клеці зь ліпаю, хлява...
_________
Як ласку матчыну, у думках калышу
ўспаміны сьветлыя на зло спакусе...
_________
Пра што-ж я раскажу табе, калі
пра ўсё ўжо сказана, толькі ня мной...
Хіба, пра тое, што баліць,
што вырвана
з-пад рук,
з-пад ног —
вайной?..
_________
Ля сініх вазёраў спаткаліся мы,
і ўпоруч ісьці давялося.
На кожнай вярсьце наравіла размыць
залою шляхі нашы восень.
Свайго хацеў броду кірунак знайсьці,
а ты мяне вабіў і клікаў
схіліцца над грудамі сьвежай касьці
пасьля перамогі вялікай...
І я ўпяршыню ’шчэ пачуў ад цябе