Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 2 из 17

*** Бацька так і не сьсівеў…

*** Пад бярозаю косьці…

*** Мой радавод вёў летапіс свой плугам…

Нізка абаранкаў

Павесіў на шыю нізку абаранкаў, бацьку купіў катанкі і пешкам цераз усю Беларусь іду да Айчыны. Пад Ваўкавыскам у пагудастай баравіне сустрэў бабульку, зарослую вехатнікам і вужоўцам, зь цяжарнаю ваўчыцай пад лядачым крысом.

— Хто гэта выў? — пытаю палажніцу.

— Мы, — сказала ваўчыца і пяшчотна зьлізала самасейку-сьлязу з бабульчынай шчакі.

— Пэўна, галодныя. Калі апошні раз сілкаваліся?

— На пахаваньні Вячкавым, — адказала ізноў ваўчыца.

Шкада дрымучую бабульку, шкада цяжарную ваўчыцу, анёж шкада і нізкі абаранкаў, што нясу матулі. Але зьняў яе з шыі і паклаў каля жывога чэрава.

— Як назавеш дзіцёнка?

— Імя яму дасьць народ наш.

— А дзе ён, народ ваш воўчы?

— Паснуў па бярлогах ды логвах.

— Ну, бывайце! I мне вельмі трэба пасьпець да сваёй Айчыны.

Ці доўга ішоў, ці мала, але на паўдарозе сустрэў босую падчарку, яна, прытуліўшыся да заблуднай цялушкі, грэла маленькае цельца. Прыйшлося і яе абуць у катанкі, што купіў бацьку.

А вось і Айчына, а каля яе рыпучых весьніцаў стуленыя бацька з маці, як тыя два птахі пад кастрычніцкімі зябамі.

— Матуля, нёс я табе на шыі нізку абаранкаў — не данёс. Бацька, нёс я табе цераз плячо катанкі — не данёс. Колькі было веставых крыжоў на шляху, столькі сустрэў пакутнікаў. А вы ж самыя ўсё жыцьцё мяне вучылі: не абміні гаротніка.

Блудны сын

1

2

Брукаванка

Мне было ўсё адно, куды ехаць, абы пазбавіцца ад гэтага горада. I раптам скончыўся асфальт і пачалася брукаванка. I я ўспомніў, які быў шчасьлівы, калі ў дзяцінстве браў мяне з сабою бацька і мы прасёлкавай дарогай выязджалі на брукаваны шлях і скіроўвалі мядзянага каня ў горад…

…I раптам скончыўся асфальт і пачалася брукаванка. Сівая і стомленая, як калісьці бацькаў Орлік у канцы дарогі. I я ўспомніў, што ў мяне яшчэ ёсьць родная хата, а ў ёй адна, як зязюля, маці. I я ўспомніў, што калі з прасёлкавай дарогі павярнуць на брукаваны шлях — стаяць могілкі, а пасярод іх, як сьвечка, белаю бярозай сьвеціцца бацькава магіла.

Браты