Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 17 из 17

Скарпіён

Вакол раю майго запляліся ў вянок карані гэта сад мой прахожы ты яблык з яго не крані вакол суму майго запляліся галіны ў вянок а над садам нябёсы сузор’е ўзяло на замок вакол лёсу майго запляліся каса у касу дзьве каханкі мае я да сьмерці між іх не засну.

Не хадзіце за мной

Не хадзіце за мной! Не хадзіце! Бо я маю рахункі з сабой. Не кахайце мяне! Не любіце! Бо каханьне для дурняў — сымболь. Вы мяне цалавалі — плаціце! За мінутную слабасьць маю, Вар’яцейце над прорвай у жыце, Вось лязо! Я вам шанец даю. Не будзіце мяне! Не будзіце! Не сачыце за мной, калі сплю. Я у сьне — на вайне, як над прорвай у жыце, Ці Хатынь, ці бацькоўскую хату палю. Вы мяне спакушалі — плаціце! Але ёй вырак — за шчасьце для Вас. Не хачу быць сымболем! Ідзіце У царкву, там ёсьць файны абраз. I, хоць трэсьніце, ногі цалуйце Хоць Марыі Сьвятой, хоць Хрысту, Не хадзіце за мной! Не хадзіце! Я ў жыцьці, як у шторме ладдзя. Не судзіце мяне! Не судзіце! Знаю, што і ў мяне ёсьць суддзя… Але ж я заблуджуся ці згіну, Ну й… зь ім! Згіне д’ябал са мной, А вас, мілая, кіну ды рыну! Вось такі я, Радзіма, гэрой. Не ганіце мяне! Не ганіце…

*** Пад вакном журба зьбірае мяту…

Пад вакном журба зьбірае мяту, А расьціла радасьць яе тут. Калі Бог пашле паэта ў хату — Пасадзіце на чырвоны кут. З абраза сьвятою павуцінай Павучок, як Дух, чало кране… За паэтам я зайду ў хаціну — Не пускайце да яго мяне.

*** — З чаго пачаць?

— З чаго пачаць?.. Пачну з Радзімы. Так абавязаны пачаць. — Але ў яе ты не адзіны, Навошта пра любоў крычаць? — Няхай, няхай я паўтаруся Ў любові тысячу разоў, Затое шчыра ў ёй клянуся, Бяз фальшу, без падробных слоў. — Што ж, пачынай. Сам выбраў долю… Й нядоля знойдзецца сама. Перад табою поле бою — Тут не адзін паэт сканаў.

Понравилась книга?

Поделитесь впечатлением

Скачать книгу в формате:

Поделиться: