Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 36 из 49



Я павярнуўся да яго і прашыпеў горлам:

- Паважай ланцугі, сволач. Пакінь, іначай...

- Іначай? - нахабна спытаў ён.

- Іначай дрэнна будзе. Ты што, не бачыш, што поруч таксама дваранін? Я табе заткну горла.

Ён змоўк. І гэта было добра. Іначай скончылася б забойствам.

Марудны ўдар звона заглушыў лясканне бізуна.

Шкапы, напружваючыся, зрабілі першыя крокі. Паплыў над галовамі слуп з двума людзьмі. Ракутовіч падняў гавалу, і раптам у велічэзных яго вачах загарэлася нейкая цяжкая іскра.

Я зразумеў: гэта была іскра крыўды. На каго? Не гневаўся ж ён нават на ката.

Я паглядзеў туды, куды глядзеў ён. Над галерэяй, у акне на рагу палаца, я ўбачыў змяты страшны твар чалавека, які ўчапіўся паль-цамі ва ўзорныя краты акна. У вузкіх вачах гэтага чалавека нават дурань заўважыў бы розум, іскру божую, жвавасць. Але я заўважыў у іх яшчэ нешта. Гэта была зайздрасць, страшная чалавечая зайздрасць да таго, хто ехаў на ганебным, падобным на труну возе.

Гэта быў Сапега.

І раптоўна па ўсім замкавым двары, па ўсіх пераходах раскадіўся дзікі, страшны па сіле голас, якога палохаліся ў бітвах ворагі.

- Леў! Леў! - роў голас.

І ў таго, хто роў, грыва, якую развейваў вецер, падала на лоб. А на падзёртых голых грудзях ляжала прыгожая сляпая галава.

- Леў, ты стаў лісіцай! Калі будзеш ваўком - памрэш, як сабака.

Кінуўся твар у акне. Яму засталося толькі кідадца і зайздро-

сціць. Ён жа не мог так.

Заляскатаў воз. Моўчкі павалілі па абодва яго бакі людскія

гурты.

І на непакрытыя галовы падалі нясдерпна рэдкія ўдары звана. Расхлябаныя колы воза па самыя восі гразнулі ў вязкім, набрынялым вадою сакавідкім снезе.

Юрод, што стаяў амаль на дарозе, працягнуў рукі і дрыжачымі пальцамі гладзіў, лашчыў паветра, кранаў яго, як сляпы.

- Сынок... Сынок...

Страшны твар і сляпая галава плылі над натоўпам, усё аддаляючыся і аддаляючыся.

Шалёныя, незразумелага колеру вочы затрымаліся на маім

твары.

Зноў упаў удар звана.

І аддаляўся, аддаляўся воз. І вецер гуляў грывай валасоў, гладзіў твар чалавека і сляпыя вочы той, што прыпала да яго.

Я плакаў. Я не саромлюся прызнацца ў гэтым і не саромлюся сваіх слёз.

- Божа, злітуйся над зямлёю, што нараджае такіх дзяцей.

Цыганскі кароль

Аповесць

І

Палявыя гваздзікі пахлі ваніллю, як святочны пірог. Міхал Яноўскі ўздыхнуў, зрабіўшы такое адкрыццё, бо любіў хатнія пірагі, а ўжо два дні, як еў хлеб з халодным мясам і не ведаў, ці давядзецца яму яшчэ калі-небудзь пакаштавадь цудоўных праглаў і перапечак. Нават печка, дзе іх звычайна пяклі, больш не належала яму. Яноўшчыну разрабавалі, загонавая шляхта Ваўчанецкага зжэрла ўсё, аж да зялёных, цвёрдых, як палка, груш, а сам ён, Яноўскі, -злачынец, якога, напэўна, шукаюць. Трэба хутчэй ехаць да незнаёмага дзядзькі па маці Якуба Знамяроўскага. Ён, кажуць, моцны чалавек, не пабаіцца Ваўчанецкага, ён абароніць. Дзядзька павінен сустрэць яго ветліва, паспачуваць, а там - хто ведае - можа, адбярэ ў Ваўчанецкага запаскуджаную Яноўшчыну і зганьбаваныя магілы продкаў. Ён гэта зробідь! Ён сіла, а сіла - усё на зямлі.



Цікава толькі, чаму сустрэчныя ў адказ на запытанні Міхала стрымана ўсміхаюцца (Ого! Паспрабавалі б яны ўсміхнуцца нахабна!) і кажуць:

- А-а, цыганскі кароль. Вам трэба па гэтай дарозе, пане.

Па маладосці год і легкадумнасці Міхал не звяртаў увагі на “важлівыя дробязі”, і ўсё яму было хоць бы што. У сіле ён звыкнуў бачыць дабрадзейнасць, хоць скончыў школу пры калегіуме і павінен быў ведадь на прыкладах з Катула, што не заўжды дабрачынны Цэзар і што курульнае1 крэсла часта займае вадзянка. Бацька, чалавек, настроены па-старасвецку, таксама выбіваў з яго такія думкі цытатамі з Сымона Буднага. Гэта не дапамагала. Свет быў няўстой-лівы, моцныя пагражалі адусюль, кароль не мог абаранідь, схізматаў не крыўдзіў толькі лянотны. Катул быў паганец, а Буднага яшчэ дзвесце год назад абвінаваділі ў амярзіцельнай швейцарскай ерасі, і таму ён не меў радыі. Сіла, і толькі сіла!

Ён не ведаў яшчэ, чым канчае кожная грубая сіла, і таму амаль весела падганяў каня ў напрамку да Знамяроўшчыны. Надзея калыхала яго.

Як добра, як прамудра ўсё на божым свеце!

Каля самай дарогі стаяў надэлены кудысьці аглоблямі воз без каня. Абады колаў былі збітыя, і воз стаяў як быццам на чатырох сонцах, бо спіцы нагадвалі праменні.

Каля воза хадзіў, скрабучы патыліцу, чорны кучаравы чалавек. Срэбная, паўмесяцам, завушніца. Вопратка, як з сабачага вяселля. Цыган.

- Што гэта ты робіш, чалавеча?

- Рапарую воз. Да заўтра пасяджу.

- А потым?

- А потым павязу на сабе дадому. - Цыган павярнуў да Яноўскага нядобры чарнабровы твар.

- Што ж гэта ты так... забаўляешся? - іранічна спытаў Яноўскі.

Цыган пакалупаў пальцам у цыбуку і раптам выбухнуў:

- Конь, бачыце, яму спадабаўся. Даём яму ад кожнага здабытага дзесятка аднаго каня. Ад катлоў таксама... Па закону... Мала. Я спрачаўся. Ну і вось. Гэта ж ганьба цыгану так цяжка працаваць за сваю ж маетнасць. Абады з колаў пазбівалі... Каб яго везлі на такіх колах, калі ён атрымае па заслугах рану ў жывот: са спіды на спіцу, з байрака на байрак.

- Хто гэта? - спытаў непаразумела Міхал.

- Хто?! Знамяроўскі! Кароль наш, каб яму кадук... Я казаў: жывіде вольна, роме. Не, пасадзілі на сваю галаву шляхцюка. Ён быў голы як бізун, а цяпер ён кароль. Дзівуйцеся на цыганскую дурасць: першы раз такое дзіва бачыце... Каровін праснак!

Яноўскі слухаў, здзіўляючыся з бясконцых перыядаў, аж пакуль не абрыдла. Уласна кажучы, варта было правучыць нахабніка за непачцівыя словы пра шляхту, але цыган так гаротна і тужліва стагнаў, што Міхалу стала шкада яго.

І ён паехаў далей на сваёй шкапе, якая бразгала напалову адарванай падковай.

Шлях збочыў ад пушчы. Ля рачулкі, пад дубамі, паказаліся шатры - нешта каля сотні, - агні каля іх, зграбныя постаді цыганак і ку-цапыя - цыганоў. Чуліся крыкі дзяцей, стук молата па кавадле, брэх сабак.

Дзесяткі два гэтых сабак, жоўтых, са стаячымі вушамі, абкру-жылі конніка з відавочным намерам зжэрці. Гледзячы на іх рэбры і чырвоныя зяпы, Яноўскі падумаў, што гэта можа здарыцца, але ад вогнішча наблізілася чадвёра цыганоў. Сабак адагналі. Чорныя, як д’яблы, худыя, у калматых кажушках, з чырвонымі павязкамі вакол галавы, з ражнамі ў руках, цыганы вельмі нагадвалі разбойнікаў.

- Куды едзеш, бацю?- спытаў паважны, прыкметна сівы

цыган.

- Прапусці, - замест адказу з гонарам сказаў Яноўскі. - Я беларускі шляхціц.

Гэта гучала, як “не руш мяне, я рымскі грамадзянін”.

Цыган павольна агледзеў Яноўскага ад высокіх кабцяў, пацёртых ля стрэмяў, ад скураных нагавід, пацямнелых ад конскага поту, і аж да звычайнай, зусім не панскай магеркі з абламаным пяром. Пасля плюнуў на зямлю і спаважна паказаў Міхалу на слуп, ля якога яны стаялі. Слуп быў упрыгожаны дошкай з сілуэтам каня з надпісам:

Знамяроўскае каралеўства, бог хай літуе яго. Душ русінскіх два ста, егіпецкага племя - ад зямлі ўсёй весі. Халупы. Жыдзішкі, Чэрнеў брод. Пры іх зямля ворная і пасавіска. Урочышчы Альховы востраў і Княгініна, а таксама тэж балота Недабыліха. Не торкайся з табунамі, калі гонар беражэш і не хочаш на смерць прыправіцца.

Яноўскі прачытаў варварскі надпіс, і ў яго пачала пацепвацца

шчака.

- Я не з табунамі? - спытаў ён з жудасным спакоем.

Цыган у адказ пачухаў грудзі пад кажухом.

- Вяртайся, бадю, або давай грошы за праезд крэса. Тут табе не задрыпанца якога зямля, а яго крулеўскае мосці пана Якуба Знамяроўскага з Ліды. Наша, цыганскае, царства! Калі грошай няма, дык прызнавай яго за караля, злазь са сваёй спірэпы і шыбуй пешака да палаца. Не - атрымай дубцы і гэн хоць да д’ябла! Дзевяць год мы тут гаспадары, прывілею зацвердзіў кароль польскі, хоць мы ім платы падпіраць можам, калі захочам.