Добавить в цитаты Настройки чтения

Страница 37 из 49



- Я табе паразмаўляю, цыганская храпа! - Яноўскі выцягнуў шаблю, хоць добра бачыў, што ражны ў цыганоў даўжэйшыя.

Цыган у адказ флегматычна сунуў амаль пад нос конніку кулак, падобны на валасаты гарбуз, і... атрымаў плазам удар па галаве.

- На калені, хлопы!!!

У той самы момант яго атакавалі. Ён закрудіўся, адмахваю-чыся шабляй і атрымліваючы адчувальныя штуршкі ражноў. Адзін з нападяючых спрытным ударам ражна па падкаленных жылах каню прымусіў жывёліну спатыкнуцца. Яноўскі прыпомніў, што цыганы мастакі адным такім ударам зваліць быка, які імчыць “на поўны намёт”, і таму, не чакаючы ганебнага фіналу, сцёбнуў каня карбачом пад пах і так пусціўся дарогаю, што толькі пыл закурэў.

Каня ўдалося стрымадь толькі тады, калі за павароткаю дарогі ўстаў ва ўсёй прыгажосці “стальны град” цыганскага каралеўства. Злева была рэчка, справа, з-за далёкіх узгоркаў, выглядалі стрэхі вёскі, а паміж ракою і вёскай, бліжэй да ракі, размясціўся “град”. З трох бакоў абкружаў яго ці то вельмі запаскуджаны і запушчаны сад, ці то ліставы лес, сярод якога сям-там узнімаліся ў неба чорна-зялёныя конусы ялін. З чадвёртага боку быў выган з атрутна-зялёнай травой і мноствам каровіных праснакоў. Дарога, па якой ехаў Яноўскі, ішла выганам і пераходзіла бліжэй да “града” ў змрочную і вільготную, як нара, алею з пакручаных, хворых ад вільгаді, нізкарослых ялін, алешніку, абламаных кустоў туі, карычкі і хмелю, які буйна абкручваў усё гэта багадце. Нізкія берагі, мярзота пустэчы вакол, глухая крапіва, няўцешны выган.

Ды і палад стаў перад Міхалам ва ўсёй сваёй несамавітай галізне. У той сваёй часціне, што была бліжэй да рэчкі, гэта былі астанкі нейкага храма. Без званіды, падобны на княжацкі старадаўні саркафаг, храм гэты быў пабудаваны з плоскіх каменных плітак, і на франтоне ледзь выступалі збітыя літары “A

З камяніцы цягнулася над пушчай з лопухаў і здзічэлых жоўтых вяргінь “галдарэя” да астатняй часткі палада.

Гэта была вялізная драўляная хата, складзеная не з бярвенняў, а з чатырохгранных дубовых брусоў. Шалёўка збераглася толькі сям-там, але магутна падтрымлівалі сцены бэлькі, пакладзеныя крыж-накрыж. Дах з пачарнелага дору, галерэя вакол хаты на драўляных слупках. Акенцы малюсенькія, затое ганак на каменных калонах раскошны, хоць і самому каралю сядзець. Ад камяніцы падаў шэры адбітак на хату, сад, на ўсё вакол.

Каля ганка, поруч з пазелянелай гарматай, спаў вартаўнік, адклаўшы ўбок павязку з пер’ямі, голым жыватом да зямлі. У валасах вартаўніка была салома.

Яноўскі спешыўся і крануў яго нагою пад рэбры. Пасля трэцяй спробы вартаўнік ачмурэла ўскочыў, схапіў тлеўшы ў збане фіділь... і як пярун гахнуў над палацам. Грукаючы, пакацілася кудысьці рэха, чорнай хмарай зляцелі з дрэў вароны. У доме пачаўся сапраўдны “аларм” - мітусяніна, крыкі.

І тут адбылося такое, што ў Яноўскага вочы палезлі на лоб.

Зарыпелі дзверы, і на ганак выплыў, як павіч, чалавек у звы-чайным, але празмерна яркім уборы паюка: залатым цюрбанам з пя-ром, шаўковым жупане - на голае цела, з яркім шалем замест пояса.

Чалавек узнёс жазло і абвясціў:

- Літасцю бога кароль Якуб Першы. Кароль цыганскі, вялікі намеснік Ліды, уладар Мадыевідкі і Беларускі, гаспадар усіх мясцін, дзе ступаў капыт цыганскага каня, гаспадар егіпцян беларускіх, падляшскіх, абедзвюх Украін і Егіпта, Якуб - кароль. На калені!

За спіною ў Яноўскага заспявала труба. Т рубіў надоешні сонны вартаўнік.

А цырымоніймайстар цягнуў далей:

- Сіла і моц, апора бога, уладар вандроўных сцежак і аброці, за ўсё вышэй - шляхціц!

Зноў заспявала труба. У трубача вісела пад носам вялізная кропля і вочы былі чырвоныя, як у трусіка.

Не паспеў ён скончыць, як у дзвярах з’явіўся чалавек, які аніяк не мог быць уладаром вандроўных сцежак, бо насіў манашую расу. У чалавека была голая галава, патройны падбародак і валасатыя рукі. Яго не паспелі затрымаць, і ён, хістаючыся на нагах, раўнуў:

- Пудзіла першы, гарлачагаловы, рызмананосны, цар белай рэ-пы, вялікіх і малых гуркоў, вераб’інае пасмешышча і вышэй за ўсё -дурань.

І з размаху, як дзідя сеў задам на падлогу.

- Дзень добры!

Гайдукі схапілі яго за рукі, але ён, упіраючыся, крычаў на ўсё

горла:

- Ізыдзіде, грэшнікі! Пакаянне накладу. Блукаеце самі, акі са-бакі, шлях свой згубіўшы, пастыраў ганьбіце. Акі Елісей, мядзведзіц на вас напушчу, патрушчу вас аслінай сківіцай!

Елісея гайдукі спалохаліся. А чалавек шчасна спяваў, седзячы на ганку:

Як была я малада

Як была я нежна...

І адразу з гэтым, цалкам лагічна:

Хоць з мядзведзем у бярлог,

Абы не ў бадькі.

За гэтым відовішчам Міхал не заўважыў, што ў дзвярах ужо стаяў сам кароль, заспаны, азызлы, і моцна соп носам. На ім была кашуля да пупа, і на галаве срэбны абруч. Якуб нагадваў Апалона, калі богу было пад сорак год і ён густа зарос дрымучымі валасамі.



Ніводнай сівінкі ў патлах, нізкі лоб, шырокія грудзі, доўгія магутныя рукі, караткаватыя для тулава ногі, што моцна стаялі на зямлі. І твар гэты быў вельмі азызлы ў шчоках.

- Ты хто такі?

- Ізыдзі, сатана! - раптам залямантаваў манах. - Няўдобана-сімы ты кураед, мясаед, яйкаед!

- Замаўчы, мітрапаліт, - сказаў кароль. - Адцягніце яго куды ў адпаведнае сану месца.

Гайдукі падхапілі манаха і падягнулі, але ён яшчэ некаторы час упіраўся, напінаўся і пры гэтым роў, пляваўся і вытвараў усякія іншыя дзеянні.

- Ты хто такі? - уладна спытаў Знамяроўскі.

І тут Яноўскі, нечакана для сябе, нізка пакланіўся і сказаў:

- Паслом да цябе, вялікі кароль.

Знамяроўскі ані словам не выявіў здзіўлення.

- Ад каго?

- Ад роду Яноўскіх... Дзядзечка, гэта я , ваш пляменнік, сын вашай траюраднай сястры.

- Гм... яе звалі, здаецца, Ганнай?

- Алёнай, вялікі кароль.

- Т ак-так, ну да, ну да. Каралі павінны мець добрую памяць, гэта іх дабрачыннасць. Ганна, Алёна - усё адзіна. Чаго ты тут?

- Здарылася жахлівае, вялікі гаспадар. Падступны замах на маетнасць і шляхецкі гонар вашай сястры. Ведаю, што кароль дапаможа, і звяртаюся да вашай літасці.

Знамяроўскаму такая сітуацыя, здаецца, спадабалася.

- Што ж здарылася?.. Э-э... мой малады і неабазнаны друг.

Яноўскі ўпаў на адно калена. З гарачым благаннем у голасе

кінуў:

- Сусед наш, Ваўчанецкі, нечакана напаў на наш маёнтак. Мы спалі, у нас было толькі тры гайдукі, не як у вашай літасці. Ён выгнаў нас.

Знамяроўскі пагардліва ўсміхнуўся:

- Чаго ж вы пайшлі?

- У нас не было сілы. Ён спаіў сяброў нашых, і яны не абаранілі нас. Калі нас выгналі, я ўдарыў нахабнага драпежніка нажом.

- Ого, - пажвавеў Знамяроўскі, - мая кроў! Пазнаю! Тыгра! Добра, што нажом, а не сумленнай шабляй. Чаго ж ты просіш?

Яноўскі вырашыў прасідь больш. Тады, можа, дадудь хоць

частку.

- Да ног прыпадаю сваяку, якім ганарымся! Да ног каралеў-скай крыві! Прашу пакараць захопніка, вярнуць Яноўшчыну. Пасля мы ў братнім падначаленні вашым хочам быць.

Знамяроўскі пачухаў патыліцу, паглядзеў на прыгожага юнака з падвітымі валасамі і буркнуў:

- Добра. Каралі павінны дапамагаць сваякам. Клікну цыган-скае рушэнне, і калі будзе маё жаданне, магчыма, і ашчасліўлю цябе, мой бедны, але мужны сваяк. Толькі маёнтак твой... Прыпішаш яго назву да маіх тытулаў. Пажыві, пакуль тое, месяц-другі.

- Дзядзечка, вялікі кароль, - пачаў маліць “пасол”, - мае бедныя бацькі памруць з гора.

- Ну! - раптам грозна, але ціха сказаў Знамяроўскі. - Ты робак1 ля ног маіх. Жыві і прасякайся ўсведамленнем маёй велічы. А пасля паглядзім. І не лямантуй, падобна як шакал і стравус... Ад майго настрою залежыць свет, а ты хто?.. Адпачывай. Пазнаёмся з маім мітра-палітам. Ён годны чалавек і калісьці ахрысціць усіх тваіх язычнікаў. Уласна кажучы, маім дбаннем гэтыя карычневыя д’яблы ўжо ахры-шчаны, але сапраўднае схіленне да веры дзядоў закладваецца, бо мітрапаліт мае частыя спатканні з зялёным зміем.