Страница 35 из 49
- Чаму? - пытае Дэспат-Зяновіч.
- Не абышлося тут без чараўнідтва, - з’едліва кажа Друдкі. -Не такое каханне ўсявышні ў Кане галілейскай бласлаўляў.
А Дэспат усміхаецца:
- Каханне... А што ты ў ім разумееш? Яно ўсякае, каханне. Ці богам, ці чортам дадзенае, а ўсё адно лепшага за яго нічога няма. - І звяртаецца да радцы: - А твая думка якая?
- Пусціць, - уздыхнуў той, - аддаць гэтаму іраду. На Рамане Ракутовічаву роду канец. Нядобра.
- Ясна, - кажа Дэспат.
І тут ускочыў княз Друдкі - замітусіўся цень па столі.
- Пусціць? Аддадь? А Кізгайла-пакутнік у чым перад смерцю кляўся? А апантаная надоечы што прарочыла? Хочаш смуты вечнай, хочаш канца панству? Страдідь вядзьмарку!
А Ірына стаідь перад ім, глядзідь прамяністымі вачыма:
- Не кахаў ты, відадь, князь. Свечачны агарак у цябе замест сэрца. Якое ж тут чараўнідтва? - І да Дэспата: - Не чаравала я. Калі і чаравала, дык вачыма, голасам, словам.
Пані Любка глянула на яе і апусціла вочы. А Дэспат-Зяновіч глядзіць на падсудную. Твар у яго здаровы, нязграбны. А вочы разумныя, як у сабакі.
- Ну скажы, пан, чым я яго чаравала? Крыж на мне.
Т ой усміхаецца сумна:
- Бачу, чым ты яго чаравала. Бачу, дачушка.
І вочы прыкрыў. Я амаль ведаў, аб чым ён думае. Ведаў, як ён у Варшаве жыў маладым, у каго па дурасці закахаўся. І чым гэта скончылася.
Але ён нядоўга думаў. Заміргаў раптам вачыма і, жорстка так, кажа Друцкаму:
- Яно не пытае, калі прыходзідь і куды. Можа і сатыр закахадца ў Геру. Ды і яна яго можа пажадаць. Бліскавід не баючыся.
- Т абе лепей ведадь, - з’едліва кажа той.
Але Дэспат ужо ўзняў павекі:
- Т ваё слова якое, пані Любка?
- У Кісцяні Ракутовіча нельга саслаць?
Дэспат прыжмурыў вочы. Глянуў на паню спадылба. І быццам адрэзаў:
- Не.
Любка ўзняла вочы, уважліва паглядзела на Ірыну. І выдыхнула:
- Аддайце тады яму... Чаго ўжо...
- А прарочыцы словы? - узвіўся Друцкі.
- Усё адно аддайце.
Друдкі фаліянт на падлогу змахнуў. Потым устаў. Галава пад самаю столлю.
- Што ж, аддайце, калі ўсе на аднаго. Але вось вам і мой голас: чарадзейству ў Магілёве не бываць, мяжы панству нашаму - не быць. І таму няхай кат раней аслепідь яе.
- Ах, Друцкі, Друдкі, - паківаў галавою Дэспат-Зяновіч.
І паглядзеў на Ірыну:
- Бачыш, дзяўчынка, у што ўперліся. А ты як мысліш?
Тая ўся так і падалася да яго:
- Пане літасцівы, абы з ім.
- Падумай, - ціха кажа той, - можам проста адпусціць. Ідзі ў свет. Мужыкоў многа.
А ў той вочы раптам светлымі сталі больш ранейшага. Такія вочы, шэрыя, мяккія, невыказныя.
- Няхай сляпая. Няма свету без яго.
- Ну глядзі, - адвярнуўся Дэспат. - Няхай будзе па-твойму...
Ідзі.
Кат у дзвярах з’явіўся. І яна пайшла да яго, пайшла спяшаючыся, лёгкай ступою. Быццам у паветры плыла. І ўсё паскарала, паскарала крок.
А на парозе павярнулася, паглядзела на нас:
- Дзякуй усім. Зараз-то я ўжо з ім. З ім.
Ах, вочы, вочы! Шэтыя, пуmыстыя ад веек. З блакітнымі іскрачкамі.
І я чамусьці старую нямецкую песню ўспомніў. Адвыкнуў зусім, а тут успомніў:
Жыццё сказала:
“Свет гэты - мой.
З праха вырасце кветка вясной.
Каласамі ўзыдзе пад дажджом перагной”.
Жыццё сказала:
“Свет гэты - мой”.
А потым цяжка бухнулі за ёю дзверы. І зараўло там, за дзвярыма, полымя.
Я не мог гэтага вытрымадь. Я выйшаў на крыты ганак і стаў за калону. А народ ужо даведаўся аднекуль. Стогн каціўся над усімі, хто быў на двары і па-за ім.
І ўсе глядзелі на высокі ганак, на дзверы суда.
І яшчэ адны вочы глядзелі, доўгія, светлыя, незразумелыя.
Ля самага ганка, абкружаны вартай, стаяў воз, усланы сало-май. Вялізны воз, падобны на труну, запрэжаную шасцю шкапамі.
На дне каша быў умадаваны слуп, а ля яго стаяў чалавек, прьшуты да слупа доўгім ланцугом за пояс. Грыва валасоў, круты лоб, жорсткі і горкі рот. Нават на Рамана не глядзеў зараз натоўп.
Я спусціўся з ганка і стаў каля варот. З заснежаных стрэх капала, віселі ледзяшы, раз’езджаны, зярністы, жоўты ад гною, шоргаў пад нагамі снег. І на ўсё гэта з неба лілося такое шэрае і такое ўсё ж па-вясенняму яркае святло, што балелі вочы.
Заснежаныя дахі, заснежаныя, падталыя з поўдня купалы, шэрыя драніцы, што адлівалі зялёным.
І над усім такая ціша, што страшна. Змоўклі раптам усе. Ніхто нават з нагі на нагу не пераступіў. Чакалі.
І вось зарыпелі дзверы. Паволна адчыніліся. І ў дзвярах пака-заўся Дэспат-Зяновіч. А за ім - Ірына. Адной рукой трымаецца за Дэ-спатаву руку, а другая ў паветры прадягнута. За імі кат вываліўся. Стаіць.
Кат пашкадаваў яе. Толькі зроку пазбавіў, а вочы не вырваў. Ідзе яна і проста быццам спіць на хаду, закрыты вочы, пушыстыя веі апушчаны.
І Дэспат - першы яе павадыр.
Яны зусім былі падышлі да сходаў, калі кат раптам зрабіў следам некалькі крокаў і стаў на калені.
- Даруй мне, даруй, - варушыць тоўстымі губамі.
І яна папрасіла, каб стаў ён ёй пад руку. І паклала далонь на шорсткую, як поўсць, грыву.
- Даруй табе неба. Ты нас зноўку звёў.
Выйшаў з дзвярэй на балюстраду Друцкі-князь. Стаіць, глядзіць на гэта, усміхаецца. Гурма, пабачыўшы ўсмешку гэтую, натапырылася ўся. Такія ўжо мы люддзі: лепей галаву сячы, чым плюнь з усмешачкай. Будзь катам, толькі ў душы катаўство не трымай.
А гэтыя два ўсё яшчэ спускаліся з ганка.
Ах, доўгі, доўгі гэта быў шлях! Не карацей усяго жыцця, што яшчэ заставалася.
А ў спіну тым, што спускаліся, Друцкі крыкнуў:
- Бяры яе, Раман. Вядзі па дарогах няпраўды, па якіх пайшоў. Радзі дзяцей, напалову халопаў, напалову ізгояў.
А Раман у адказ усміхнуўся. І была гэта такая ўсмешка, што Друцкі зразумеў: не абразіў, не зняважыў ён скутага, а пасяліў у ім цвёрдасць. І ён не вытрымаў, пайшоў, грукнуў дзвярыма.
Прыступка. Прыступка. Яшчэ прыступка.
Спускаюцца белыя, футрай аблямаваныя кабцікі. Дзеўка з на-гамі лебедзя. Што? У лебедзя чорныя ногі? Я сам ведаю. А ногі ўсё ж былі лебядзіныя.
Ударыў недзе першы далёкі ўдар звана. Упаў у цішыню, як камень у ваду. І адразу закружляла, закаркала вараннё, быццам камякі сажы ўзляталі і асядалі на стрэхі. Яна магла толькі чудь іхні крык. Але затое яна адчувала: пругкі і цяжкі мокры вецер быццам далонню шіурхаў у твар. І яна ішла насустрач гэтаму ветру.
Дэспат падвёў яе да воза:
- Бяры. Не табе б, ворагу роду чалавечага, такую дзеўку.
- Добра, - сказаў Раман, - час нас з табою рассудзідь. І шмат грахоў табе даруецца, Зяновіч, за тое, што ты яе вёў. Дай табе бог на тым свеце жаданай сустрэчы, калі на гэтым не атрымалася.
- А за гэта табе дзякуй, - сказаў Дэспат і змоўк.
Зноў упаў чорны ўдар звана. А ў Рамана валасы амаль што сталі дыбам, і ён цягнуўся да яе, а твар плакаў без слёз такой тугою, такой пяшчотай, якую і адшукаць цяжка на зямлі.
Звон ударыў.
І яна працягнула да чалавека на возе рукі, быццам да святла нябачнага.
- Раман, вазьмі мяне.
Чыясьці рука падхапіла яе, дапамагла падняцца. І там, наверсе, яе з трапяткой прагнасцю, пяшчотна і асцярожна схапілі яго абрубкі, прыцягнулі да грудзей.
Ён стаяў, абапіраючыся спіною на слуп, стаяў з перакоmянымі бровамі. Стаяў, прыпаўшы вялікім ротам да яе валасоў. І ў вялізных вачах было такое, чаго лепей не бачыць на гэтай богам праклятай, лютай, грэшнай зямлі.
А яна прынікла попельна-залацістай ускалмачанай галоўкай да яго грудзей, там, дзе білася сэрца.
Бледны твар, пушыстыя веі апуmчаны. І ўсмешка - быццам бачыць шчаслівы сон.
І твар ваяўніка плакаў без слёз.
Я здзівіўся, такая яна была таненькая ў яго руках...
І ўсе людзі маўчалі.
...Таненькая, таненькая.
І поруч са мною нейкі шляхцюк, пакрыты шрамамі, чалавек з тых, што смяецца на хаўтурах, груба сказаў:
- Куды яму яе. Пад гэтай сволаччу коні падаюць. Сам бачыў.
Я маўчаў усе апошнія дні, таму што ведаў: разяў я рот, і я пач-ну крычадь, і гэты грык ніколі не скончыцца. Але больш я ўжо не мог.