Аннотация
Сименон Жорж
Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Жорж Сiмэнон
Чалавек на лаўцы
Пераклад: Алесь Асташонак
1. ЖОЎТЫЯ ЧАРАВIКI
Забойства здарылася ў панядзелак, 19 кастрычнiка - у швагеркi камiсара Мэгрэ быў якраз дзень нараджэння. Дзiўна, але на набярэжнай Арфэўр даўно заўважылi, што ў панядзелак забойстваў бывае меней, чым у астатнiя днi.
Гэта была першая восеньская справа, расследуючы якую Мэгрэ адчуў наблiжэнне зiмы.
Усю нядзелю лiў дождж, халодны i дробны. Дахi i асфальт заблiшчалi, а потым узняўся жаўтаваты туман, якi, здавалася, украдаўся ў жытло праз аконныя шчылiны.
Стала так холадна, што ў панядзелак ранiцай панi Мэгрэ сказала:
- Трэба закласцi шчылiны лямцам.
Камiсар гадоў ужо пяць сама меней абяцаў жонцы кожную восень зрабiць гэта "ў наступную нядзелю".
Калi ён выйшаў з дому, першы раз надзеўшы гэтай восенню прапахлае нафталiнам палiто - прапанавала жонка, - была ўжо палова дзевятай, але н...
Отзывы