Аннотация
Андрэ Маруа
Бiяграфiя
Пераклад: Юрка Гаўрук
Вялiзная сталовая была слаба асветлена завешанымi лямпамi. У гэтым годзе ў Лондане ўсталяваўся звычай абедаць у паўзмроку. Эрвэ Марсена, адшукаўшы сваё месца, убачыў, што ён сядзiць каля вельмi старой жанчыны, убранай у жэмчуг, лэдзi Хемптан. Ён не выявiў нездавальнення. Пажылыя жанчыны бываюць паблажлiвыя i часам расказваюць цiкавыя гiсторыi. Ну, а гэта, калi меркаваць па яе косым насмешлiвым позiрку, не была пазбаўлена жвавасцi i гумару.
- На якой мове вы жадаецце размаўляць, пан Марсена?.. Па-французску цi па-ангельску?
- Калi вам усё роўна, лэдзi Хемптан, мне лепш па-французску.
- А пiшаце вы больш на ангельскiя тэмы. Я чытала вашу кнiгу пра Джозэфа Чэмберлена. Вельмi мяне забавiла, бо ўсiх гэтых людзей я ведала... А цяпер што вы мяркуеце рабiць?
Малады француз уздыхнуў:
- Мне б хацелася намаляваць вобраз Байрана, але аб iм ужо столькi напiсана. З навiнкамi я азнаёмiўся грунтоўна....
Отзывы