Аннотация
Карэл Чапэк
Злачынства на пошце
— Справядлівасць, спадару... — казаў жандарскі вахмістр Брэйха. — Хацеў бы я ведаць, што гэта на карцінах за кабеціна з павязкаю на вачах ды з шалямі, быццам яна перац прадае. Я думаю, што Справядлівасць выглядае як жандар. Вы б не паверылі, якія справы мы, жандары, вырашаем без суддзяў, без шаляў ды іншых цырымоніяў. У нейкіх няважных выпадках проста дамо ў морду, у важнейшых здымем папругу: у дзевяноста выпадках са ста гэта і ёсць справядлівасць. Вось я вам раскажу, спадару, як я надоечы сам выкрыў двух забойцаў, сам ім прысудзіў справядлівае пакаранне і сам гэтае пакаранне выканаў. І пры гэтым ані слоўца нікому не сказаў. Дык слухайце, зараз я вам раскажу.
Ці памятаеце вы, спадару, дзяўчыну, што два гады таму працавала тут у вёсцы на пошце? Ага, Гэленай яе звалі, такая добрая і мілая дзяўчына, прыгожая, як лялька. Яшчэ б вы яе не памяталі. Дык гэтая Гэля, спадару, летась утапілася: скочыла ў сажалку ды йшла метраў пяцьдзясят, п...
Отзывы