Аннотация
Данiэль Дэфо
ЖЫЦЦЁ I ДЗIЎНЫЯ ПРЫГОДЫ МАРАХОДА РАБIНЗОНА КРУЗА
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
Сям'я Рабiнзона. - Уцёкi з бацькоўскага дому.
З самага ранняга дзяцiнства я больш за ўсё на свеце любiў мора. Я зайздросцiў кожнаму матросу, якi выпраўляўся ў далёкае плаванне. Гадзiнамi выстойваў я на марскiм беразе i, не зводзячы вачэй, разглядаў караблi, якiя праходзiлi паблiзу.
Маiм бацькам гэта вельмi не падабалася. Бацька, стары хворы чалавек, хацеў, каб я быў важным чыноўнiкам, служыў у каралеўскiм судзе i атрымлiваў вялiкiя грошы. А я марыў пра марскiя падарожжы. Мне здавалася найвялiкшым шчасцем вандраваць па морах i акiянах.
Бацька здагадваўся, што ў мяне ў галаве. Аднойчы ён паклiкаў мяне да сябе i злосна сказаў:
- Я ведаю: ты хочаш уцячы з роднага дому. Гэта вар'яцтва. Ты павiнен застацца. Калi ты застанешся, я заўсёды буду добрым бацькам, але не чакай дабра, калi ты ўсё-такi надумаешся ўцячы! - Голас у бацькi задрыжаў, i ён цiха дадаў: - Падумай п...
Отзывы