Аннотация
Уладзiмiр Арлоў
За бугром, за рэчкай
Вугорскi дыярыюш
Рэчка гэтая - Тыса. Пра яе распавёў нам некалi савецкi пiсьменьнiк А. Аўдзеенка. Зь дзяцiнства засталося ўражаньне: плюнеш над Тысаю - абавязкова трапiш цi ў бандэраўца, цi ў шпiёна, цi ў чэкiста або ў якога iншага чалавека асобага складу. Гэта на нашым баку, а што на тым - i ўявiць было боязна.
Апанаваны ўспамiнамi, стаю над Тысаю й рыхтуюся да мытнага агляду.
Там, за рэчкаю, - Вэнгрыя, Вугоршчына.
Першае, што заўважаеш, трапiўшы ў Вугоршчыну, - мадзяры гавораць, пяюць песьнi, вучаць дзяцей i моляцца ў храмах на сваёй мове. Ужо за адно гэта яны вартыя больш людзкага жыцьця, чым беларусы.
У Дэбрэцэне, першым вугорскiм горадзе на шляху нашае менскае турыстычнае групы, мы прачынаемся 15 сакавiка, на ўгодкi вызваленчага паўстаньня 1848 года, задушанага войскамi царскае Расеi - жандара Эўропы.
Дзень, зразумела, непрацоўны. На грудзях у кожнага сустрэчнага трохкалёрныя адзнакi ды...
Отзывы