Аннотация
Вiнцэсь Мудроў
Восеньскiя вакацыi
(З аповедаў пра Ваню Бянькова)
I
Першымi днямi лiстапада сямнаццацiгадовы Ваня Бянькоў прыехаў дадому, у вёску Бычкi Азярышчанскага раёну. Ваня вось ужо трэцi год вучыўся ў адным з баранавiцкiх ПТВ i, адпрацаваўшы са сваёй групай два месяцы на ўборцы лёну, зарабiў такiм чынам пяць дзён адпачынку.
Убiўшыся ў родную хату, хлопец праспаў цэлыя соднi, потым паўдня адваляўся ў ложку i падняўся толькi тады, калi мацi, Ларыса Пятроўна, сьцягнула зь яго коўдру i жартам агрэла падушкай па галаве.
- Мандрык тут, цi зьехаў куды? - запытаўся Iван, падлiваючы цёплай вады ў рукамыйнiк.
Лёшка Мандрык быў вядомы на ўсю вёску бандзюк - улетку Iван з-за яго ледзь не патрапiў у вязьнiцу, i Ларыса Пятроўна заўсёды хмурнела, калi чула гэтае прозьвiшча.
- Зьнiк недзе... Мандрычыха казала - паехаў на трактарыста вучыцца, - мацi падхапiла рагач, выцягнула зь печы чыгунок з гарачаю бульбаю, - а можа, дзе ў турме сядзiц...
Отзывы