Аннотация
Виан Борис
Ваўкалак (на белорусском языке)
Барыс Вiян
Ваўкалак
Пераклад: А.Асташонак
Ён жыў у лесе Фос-Рэпоз, пад Пiкардзiйскiм узгоркам, вельмi прыгожы чорны дарослы воўк з вялiкiмi чырвонымi вачыма. Звалi яго Дэнi. Найболей яму падабалася назiраць з лесу за тым, як аўтамабiлi, што iмчалiся па дарозе з Вiль-д'Аўрэй, прыбаўлялi газу перад залiтым сонцам адхонам, на якiм лiвень пакiнуў толькi што алiўкавы адбiтак высачэзных дрэў. Яшчэ ён любiў гуляць летнiмi вечарамi па лесасецы i падглядаць за барацьбой нецярплiвых закаханых з нялёгкiмi эластыкавымi гарнiтурамi, з якiх, на жаль, складаецца звычайна ў наш час бялiзна. Ён, як фiлосаф, сузiраў вынiкi ўпартых намаганняў, якiя часам завяршалiся поспехам, i адыходзiў, цнатлiва пакручваючы галавою, калi якой-небудзь ахвяры прыходзiлi, як кажуць, капцы. Нашчадак многiх пакаленняў цывiлiзаваных ваўкоў, Дэнi харчаваўся травою i блакiтнымi гiяцынтамi, прыпраўляючы iх восенню адборнымi шампiньёнамi, зiмою ж выму...
Отзывы