Аннотация
Гi дэ Мапасан
Вар'ятка
Пераклад: Нiна Мацяш
Рабэру дэ Баньеру
- Ведаеце, - сказаў мсье Мацьё д'Андалэн, - гляджу вось на гэтых слонак, i прыгадваецца мне адна страшная гiсторыя часоў вайны.
Вы ведаеце мой маёнтак у прадмесцi Кармэйля. Там я i жыў, калi з'явiлiся прусакi.
Той парою маёй суседкай была адна пакутнiца, аслабелая розумам пад ударамi лёсу. Некалi - было ёй тады ўсяго дваццаць пяць гадоў - яна за адзiн месяц страцiла бацьку, мужа i немаўлятка.
Калi ўжо смерць аднойчы завiтала ў дом, яна амаль заўсёды зноў заглядвае ў яго, быццам адну гэту дарогу i запомнiла.
Бедная маладзiчка, падкошаная горам, злегла i шэсць месяцаў была ў лiхаманцы. Потым бурны крызiс змянiўся глыбокай апатыяй: яна ляжала, як пласт, амаль нiчога не ела, толькi вадзiла вачамi. Кожны раз, калi хворую спрабавалi паставiць на ногi, яна ўзнiмала такi лямант, быццам яе мардавалi. I нябогу пакiнулi ў спакоi, краталi толькi дзеля таго, каб пераадзець яе цi ...
Отзывы