Аннотация
Кастусь Тарасаў
Тры жыцці княгіні Рагнеды
Л.Ч. * * *Лёсы людзей, якія паўстануць у аповесці, здзейсніліся тысячу гадоў назад. Але галоўныя дзеячы таго часу ўсім вядомыя: Уладзімір, Яраполк, Дабрыня, Святаполк, Яраслаў Мудры... Ёсць і менш вядомыя: у летапісным аповядзе пра жыццё князя Ўладзіміра праходзяць яны беглымі ўзгадкамі, як нейкія тычкі яго бурлівага веку. Для князя сустрэча з імі - выпадковая падзея, для іх сустрэча з ім - фатальны заварот лёсу. Менавіта такімі сталіся адносіны Ўладзіміра з Рагнедай - полацкай князёўнай і адной з жонак князя ў «дахрысціянскія» яго гады. Уладзімір гвалтам злучаў у адзінае гаспадарства асобныя плямёны, пашыраў дзяржаўныя межы, радніўся з Візантыяй, прымаў хрышчэнне і хрысціў Русь, разбураў старую і мацаваў новую свядомасць - ён пражыў яскравае, насычанае, як мы зараз гаворым, выдатнае жыццё. І побач з ім у чарадзе шасці жонак - Рагнеда: па правах паходжання яна мае быць дастойнай удзельніцай усіх дзяржаўных спраў і ...

Отзывы