Аннотация
Пташников Иван
Тартак (на белорусском языке)
Iван Пташнiкаў
Тартак
Аповесць
Памяцi мацi
1
У галаве круцiцца, здаецца, усё на свеце. Можа, гэта ад цяжкой хады...
На загоне ля лесу - на ямах - Наста наступiла на стары, шырокi, як лапаць, халодны казляк. Стала свежа ў нагрэтую ў пяску i паколатую аб iржышча нагу.
Да ям з вёскi не было дарогi, да iх пад'язджалi кожны раз полем, калi вазiлi ўвосень сыпаць бульбу i ездзiлi даставаць вясной, i Наста iшла па старым, прыбiтым скацiнай i калясьмi загоне. На загоне яшчэ было знаць старое ржышча: сiвое i пачарнелае, яно ляжала на цвёрдай зямлi, як парассыпаная з ахапка дробная салома, i па iм пайшлi ўжо расцi падбярозка i пырнiк. За падбярозку чаплялiся босыя, збiтыя аб каменне ногi, i трэба было трымаць у дзве рукi мех, бо можна паляцець носам у зямлю. Рассыплеш усё на свеце...
Мех ляжаў на спiне: цяжкi i слiзкi, ён спаўзаў i спаўзаў, i Наста тады чаплялася пальцамi ля завязкi...

Отзывы